Home

Advertisement

Перадусім

  • Dec. 31st, 2037 at 11:59 PM
u_dupu
Шчыра вітаю вас, шаноўныя паны й паненкі, на старонках свайго жж!


У гэтым першым запісе я мушу распавесьці вам колькі словаў пра сябе й манэру вядзеньня гэтага жж.
Па-першае, кораценька пра сябе. Акрамя інфармацыі з прафайла дадам, што сам я па прафэсыі архітэктар, цікаўлюсь гісторыяй Беларусі ды Ўсходняе Эўропы, люблю здымаць, і часам гэта ў мяне атрымліваецца.(:
Па-другое, пра жж. Пішу пра сваё жыцьцё, пра падзеі, што адбываюцца вакол мяне, часам зьмяшчаю рознага кшталту артыкулы ды разбаўляю гэтую сумесь спасылкамі ды сваімі здымкамі.
Па-трэцяе, пра фрэндаў. Калі хтосьці дадае мяне ва фрэнды, звычайна я адказваю ўзаемнасьцю. Выключэньне складаюць толькі рознага кшталту боты ды расейскія юзэры-тысячнікі. Калі я вас дадаў, значыць мне як мінімум цікава вас чытаць. Ці фрэндаваць мяне ў адказ - справа вашая, але, mea vota, узаемнае фрэндаваньне прыемнее.(; Першым нікога з узаемных не выдаляю, акрамя сур'ёзных канфліктаў.
Спасылкі на некаторыя цікавыя запісы:
- запіс палутарагадзічнай даўнасьці "100 фактаў" (зрабіў там невялічкі апдэйт, 09.06.2008);
- "Мой шлях да роднай беларускай мовы";
- артыкул, прысьвечааны гісторыі правапісу, выкарыстоўваньня кірыліцы й лацінкі "Да тыдня лацінкі";
- сэрыя запісаў са здымкамі фэстываля BeFree-2008 і Львова, аб'яднаных цэтлікам Львіў;
- інструкцыя, спасылкі на праграмкі для стварэньня бэкапа Вашага жж - Стварэньне бэкапа жж.

Ну вось, здаецца, і ўсё. Калі маеце якое пытаньне, жадаеце проста што-небудзь сказаць - адпісвайцесь у гэтым запісе.
Прыемнага чытаньня!

Tags:

сьвяты

  • Jul. 3rd, 2009 at 9:38 AM
u_dupu
Як жа добра, што я сёньня зьязджаю на выходныя. Хай сабе й на банальнае лецішча ў вёску.
Бо на падобныя сьвяты горад пераўтвараецца ў валадарства маразму. Празьмерныя правілы бясьпекі, ідыёты, якія хочуць выслужыцца, незразумелыя абмежаваньні. Людзям у раёне парада шосты дзень забараняюць нават падыходзіць да вокнаў, я ўжо не кажу пра тое, каб адчыняць іх. Ад самалётаў трэскаецца шкло і візжаць машыны, я сёньня ажно падскачыў з ложка раніцай, калі нада мной праляцеў самалёт. Нядаўна вось з дворыкаў у раёне плошчы Перамогі расьцягнулі эвакуатарамі ўсе прыпаркаваныя машыны немавед куды і паставілі знакі "стаянка забаронена".

Не, людзі, я парады люблю, мне цікава глядзець на ўсю гэтую ваенную тэхніку, на салдат. Але чаму пры падрыхтоўцы да яго ўсе павінны напружвацца так, быццам бы нараджаюць дзіця? І пры гэтым афіцыйна рабіць выгляд, што гэтае сьвята прынясе афітеннае шчасьце ўсім. Ды ну нафіг. Мне больш шчасьця прынясе сустрэча зь сябрам.
u_dupu
Акурат над іх інстытутам усе самалёты заходзяць на разварот і падымаюцца вышэй. І так моцны шум робіцца яшчэ мацней, але ня гэта галоўнае. Ад вібрацыі на 5-6 паверхах патрэскалася шкло ў вокнах. Затое ў Колі народа сьвята.
u_dupu
Крыху нефарматны запіс, бо які ўжо год я вяду свой блёг на беларускай мове, але мне захацелася паўдзельнічаць у [info]kosolapa's трэнінгу "Настоящее Волшебство", а дзеля гэтага трэба напісаць сачыненьне на адну з тэм, прыведзеных аўтарам.
Такім чынам, мы пачынаем.


Чего я хочу от жизни? Даже не знаю, как толком и ответить на этот вопрос.

Обычно, как ни спроси у людей, у каждого из них найдётся вполне определённое желание. Одному подавай крутую машину, другому квартирку, третьему вообще миллион зелёных. А лучше два. Есть люди с более приземлёнными мечтами. Чтобы дети хорошо учились, чтобы муж пить бросил, чтобы этого самого мужа, ну или жену, найти. Впрочем, это не желания, а так, скорее мелкие хотюнчики. При чём многие из них так и остаются эфемерными, тем, о чём приятно помечтать минутку-другую вечерком перед сном.
Но если речь заходит о Желании, том, с чем можно жить и добиваться успеха, то тут всё сложнее. И банальные здоровье или счастье-в-личной-жизни тут не главные. То есть без них сложно, конечно, но они должны быть не целью, а прилагаемым.

Так вот, чего же я хочу? Боюсь, в одно простое предложение втиснуть это трудновато. Скажем так: хочу уметь ставить перед собой амбициозные цели и идти к ним, хочу жить спокойно и легко, хочу жить не в окружении людей, а быть над ним, создавать это окружение под себя, хочу отбросить страх и сомнения на этапе от постановки цели до получения результата и уж тем более при получении подарков судьбы. Вот! Кажется сформулировал - я хочу встать на свой Путь и идти по нему к вершине не сворачивая, свободно и легко. Да, именно этого я хочу. Всё остальное приложится.

самалёты

  • Jul. 1st, 2009 at 12:36 PM
u_dupu
Толькі я выйшаў сёньня на вуліцу, як адчуў моцны шум і нада мной праляцелі самалёты. 4 звяна ў баявым парадку па 4, зь інтэрвалам у хвіліну. Пазнаў сушак і МіГаў, яшчэ былі франтавыя бамбардыроўшчыкі. Ляцелі нізка і павольна. А за МіГамі цягнуўся турбарэяктыўны інверсіённы (ага, вось як ён насамрэч завецца) след, які хутка распадаўся на вачах. Прыгожа, што сказаць.
Калісьці ў дзяцінстве я хацеў стаць пажарным, потым паліцэйскім, менавіта копам, бо яны прыгожа глядзеліся ў амэрыканскіх фільмах і заўжды перамагалі, а вось пра міліцыянераў я ведаў больш сумныя гісторыі. Ці можа спачатку копам, а потым пажарным, ня памятаю. А потым марыў стаць лётчыкам. Праўда, ростам ня выйшаў, а потым і акуляры апрануў. Вось так у рэшце рэшт я стаў архітэктарам.=))

Кім, цікава, бачылі вы сябе ў дзяцінстве?


А тым часам наша суседка канчаткова зьехала з глузду. Зноў пачала званіць у хату а трэцяй ночы, назвала бацьку Максімам Генадзічам, прыдумала, што ў нас ёсьць гувернантка Любоў Віктараўна, і запатрабавала, каб вярнулі ёй 500 даляраў і пашпарт яе дачкі. На гэтым трываньне нашае скончылася. Выклікалі ўчастковага, учора прыходзіў, разьбіраўся. Да нас пасьля не зайшоў, таму ня ведаю, чым усё скончылася, але тады ж, учора, да пад'езда пад'ехала машына хуткай дапамогі.

Transformers 2 Revenge of the Fallen

  • Jun. 30th, 2009 at 10:36 PM
u_dupu
Паглядзеў Трансформераў. Ну шо, піндосы здымаць умеюць. Візуальны радок добры, хіба што ў сцэне апошняга махача не хапае агульных плянаў зьверху, для большай батальнасьці.



У астатнім - банальшчына.
Сюжэцец, калі аўтаботы пралятаюць паўз домік нейкага старога кітаёзы адсылае да Таксі-3. Татльная рэкляма брэндаў. Грудастая дліннаногая бляндынка аказваецца робатам - ня верце бляндынкам! - затое дзяўчына галоўнага героя натуральная ад пачатку і да канца, грудзі, праўда, паменей, ды й сама яна мулатка. Але таксама прыгожая.=) А эпізод, дзе ў блёнда зьяўляецца хвосьцік, я бы павесіў сабе на працоўны стол. Не з-за хвосьціка. У астатнім - разбураюць сусьветныя архітэктурныя помнікі (у кожным трэцім баевіку ёсьць, мяне як архітэктара цягне ванітаваць), спачатку б'юць кепскіх персанажаў, потым яны раптам ледзь не перамагаюць, а потым іх зьнішчаюць (кожны блёкбастэр), эпізод "спящая красавица", у якім ажыўляюць/ставяць на ногі галоўнага героя (кожны другі), і, нарэсьце, эпізод, які празрыста намякае, што канец будзе ў лепшым выпадку праз адзін-два эпізода.
Дык глядзець ці не? Абавязкова, калі хочаце даставіць асалоду рэцэптарам свайго цела.


А, і яшчэ - наколькі моцна могуць задзяўбсьці моск бацькі літаральна за адзін дзень. Блін, вырашайце свае праблемы самі, я тут пры чым? Вось дакладна ж, пункт у спісе мэтаў "жыць асобна" зусім не губляе актульнасьці.

S.T.A.L.K.E.R. Clear Sky

  • Jun. 30th, 2009 at 12:33 AM
u_dupu
Нарэсьце я сёньня дабраўся да Сталкера. Доўга адкладаў, хаця набыў яшчэ на пачатку продажаў. Спачатку у непрапатчанай версыі быў глюк, калі мяне выкідвала ля ўваходу ў танэль на мапе з базай Доўга. Патча яшчэ не было, стаў чакаць. Потым вучоба, праца, потым забіў.
Вось заўчора ўсталяваў, спампаваў патчык і пайшоў прахадзіць. Лепата, асабліва калі заплюшчыць вочы на пэўныя акалічнасьці. Галоўная праблема зараз - дзе б разжыцца СВД, калі я дабраўся ажно да Рудога леса. Сяжу, гуглю.=)



А ўвосені выходзіць Зоў Прыпяці... гыгыгы=)))

вожык

  • Jun. 29th, 2009 at 12:17 AM
u_dupu
Не была б мая маці маёй маці, калі б не цягнула ў дом розную жыўнасьць. Вось цяпер у нас па кватэры бегае вожык. Дакладней, важыха.

Бацькі вярталісь увечары дадому, заўважылі вожыка і падабралі. І правільна, нефіг дарогу перабягаць.
Пасадзілі яго ў вітальні. Пасядзеў, асвоіўся, выпіў малака і пачаў абсьльедваць новую тэрыторыю. Пакуль мы ўтрох елі трускаўку, гэтая жывёліна перабежкамі прабралася да нас і накіравалася на кухню, дзе і засталася, распластаўшыся на прахалодным кафелі. У выніку вожык канчаткова прыручыўся, выпіў дзясятак пляшачак малака, закусіў двума кавалачкамі курыцы іпрыстроіўся ў нішы пад радыятарам.
Заўтра трэба адвезьці яго да нас у Драздова, хай там жыве.



+2 )

UPD. Ну і я ня быў бы мной, калі б ня вырашыў гэтую жывёліну крыху паціскаць.=))

Калабок, ч.1


Калабок, ч.2 )

Калабок, ч.3 )

клёвы пачатак

  • Jun. 26th, 2009 at 7:52 PM
iron
Чорт! Закон Мёрфі працуе на ўсе 100%.

Як толькі ў мяне пачаліся вакацыі і я набудаваў плянаў, захварэла маці. Нічога сур'ёзнага, але яна дома, адразу адібла комп, маўляў, ёй працаваць трэба, і нават паспрабавала, ненаўмысна, канешне ж, заразіць мяне. Хажу зь нейкімі стомленымі вачыма і горлам, якое падумвае аб тым, каб пачаць балець. Зь іншага боку, ні з кім не сустрэнесься адзначыць. Адны ўжо зьехалі, другія яшчэ не прыехалі, трэція яшчэ здаюцца, а чацьвертыя, на якіх я сёньня разьлічваў, тупа адмовіліся. Карацей, дзень вылецеў у здаравенную дупу. Наперадзе яшчэ выходныя, якія прыйдзецца ахвяраваць да бацькоўскія пляны. І як бы толькі наступныя дні ня вылецелі, калі я захварэю...

40

  • Jun. 25th, 2009 at 11:35 PM
ЫЫЫ!!!
Сёньня легендарнаму гурту "Машина времени" - 40 год!



"Мы не стремились никого пережить, не ставили себе такой цели... Просто у нас как-то так получилсоь."

whatthef'ck?

  • Jun. 25th, 2009 at 7:36 PM
u_dupu
Іран...дыктатура...і блаблабла...



АБД. фотажаба ці не фотажаба? аргументы ў камэнтарах.
u_dupu
У каго яшчэ такая фігень выскоквае? Скрыншот зроблены ў 11.10

2 усялякім асобам без ID

  • Jun. 24th, 2009 at 8:43 PM
u_dupu
Ува мне 3 літры піва. І мне ХА-РА-ШО.

Сэсыя скончылася на 10, 8, 6. Метрычны радок, а? Ну і добра. Ніколі так хоараша мне яшчэ не было, як ад адчуваньня, што гэтая сэсыя скончылася, і цяпер я на трэцім курсе.

гіст.арх.

  • Jun. 23rd, 2009 at 1:44 PM
u_dupu
Заўтра а 10й пачынаецца апошні іспыт, па гісторыі архтэктуры, ад раманікі да пачатку19 ст. Самы складаны, сцуко.
Галоўная складанасьць нават не ў нейкіх там 60 пытаньнях, і не ў альбоме з калькамі, на якіх павінны быць намаляваны архітэктурныя помнікі, пляны, фасады і т.п. Галоўная складанасьць у тым, што невядома па якой літаратуры рыхтавацца, гэта раз (дакладней, літаратура ёсьць, але яе дахалеры, а хоць бы які спіс прыкладны далі). Акрамя двух тэарэтычных пытаньняў яшчэ дадуць 10 (!) малюнкаў, па якіх трэба адгадаць, што гэта за помнік, хто аўтар, калі і дзе пабудаваны, гэта два. Спісу слайдаў таксама не далі, мы бачылі толькі здаровы стос раздруковак, якія могуць нам трапіць, гэта тры. І, нарэсьце, сама выкладчыца, у якой на 15 чалавек у срэднім 5 ідуць пераздаваць, гэта чатыры.
Проста ахтунг. Не хачу пераздаваць, бо мне дарага мая стыпуха, але як там павярнецца - тое яшчэ пытаньне.

Сяджу вучу, сартырую інфармацыю па пытаньнях і спрабую яе вывучыць. Ад маляваньня ўжо баліць рука, а яшчэ як мінімум чатыры старонкі трэба зрабіць... Нэа! Забяры мяне адсюль! %)

А, і заўтра, ад 10й па менскаму палайцеся на мяне, як хто можа, добжэ? Я ж ведаю, вы ўмееце!=)

1100 дней -2

  • Jun. 23rd, 2009 at 10:14 AM
u_dupu
Паглядзеў я ўчора той фільм, які раіў вам да прагляду, "1100 дней", і... нічога новага ня ўбачыў для сябе.
Казалі пра тое, як зьбегла кіраўніцтва БССР і як кінула жыхароў. Казалі пра тое, як жылося людзям пад немцамі, што працавалі школы, заводы, бальніцы, паліклінікі і г.д. Што былі дабраахвотнікі, якія самі ехалі ў Германію на працу. Што ў Менск вярнулісь некаторыя беларускія дзеячы, якія былі вымушаны хавацца ад савецкай улады за мяжой. Паказавалі шмат архіўнай хронікі. Фактычна, фільм і складаўся з хронікі, голасу за кадрам і ўспамінаў некалькіх жыхароў. Зрэшты, казалі і пра рэпрэсіі, пра зьнішчэньне габрэяў. Некалькі слоў было і пра Кубэ, зь якіх можна зрабіць вынік, што жылось пры ім даволі няблага, калі ты ня быў габрэем і не трапляў пад плян скарачэньня колькасьці мясцовага насельніцтва. Казалі пра спробы яго забіць і пра тое, як гэта ў рэшце рэшт атрымалася. І пра тое, хто прыйшоў пасьля яго і аколькі горш стала жыць.

Ужо той факт, што такі фільм зьявіўся на экране афіцыйнага тэлебачаньня шмат пра што кажа. Раней такая тэма ўвогуле не ўздымалася, усё было проста - прыйшлі немцы, якія забівалі ўсіх, а мясцовыя разам ім супрацьстаялі. Ну а некаторыя злыдні ішлі ў паліцаі.
Зь іншага боку, тэма складаная, за паўтары гадзіны пра яе не распавядзеш, атрымаецца тое, што атрымалася - даволі скамкана, па вярхах. Ды й ня кожны пагадзіцца перад камэрай распавесьці сва гісторыю.

Фактычна, кароткі зьмест фільму зьмяшчаецца ў артыкуле Камсамолкі, а яго прагляд дае магчымасьць проста ўпэўніцца, што ён сапраўды існуе, і паглядзець рэдкія архіўныя кадры.

Dr. House

  • Jun. 21st, 2009 at 11:03 PM
u_dupu
А што, Хаўза толькі 5 сэзонаў і ў пятым толькі 24 серыі? Шкада, бо сёньня я паглядзеў апошнюю.
Першыя тры сэзоны я глядзеў па БТ і, памятаю, вельмі зьдзівіўся, што па Першым і Адзіным пусьцілі такі якасны серыял. Зрэшты, па БТ фільмы як раз звычайна досыць неблагія паказваюць. Адглядзеў 3 сезоны, панасіў на чым сьвет стаіць рэкляму праз кожныя 7 хвілін, але глядзеў далей. Ну а калі паказ закончылі - не набылі лічэнзію на астатнія 2, ці як? - сьцягнуў іх у знаёмай.

Камусьці серыял падабаецца, камусьці не. Калі шчыра, сама ідэя з геніяльным невынасным урачом досыць банальная, але Х'ю Лоры (Hugh Laurie) на тое і Х'ю Лоры, каб граць на 5+. Памятаеце камедыйны серыял "Джыўз і Вустэр"? Калі вы яго не глядзелі, можаце лічыць, што вы незнаёмы з ангельскім гумарам. Дык вось, куды болей за ўсе гэтыя клінічныя выпадкі мяне зачапіў сам галоўны герой, яго ўзаемаадносіны і тое, як гэта было выканана акторам. Па-мойму, гэта заслугоўвае якой-небудзь намінацыі. (Зрэшты, ён за Хаўза і атрымаў Залаты глёбус.)

І тое, чым закончылася апошняя серыя, у прынцыпе і павінна заставацца фіналам. Куды лепш, калі гледачы самі будуць дадумваць, што будзе далей. Недасказанасьць тут куды лепш простага працягу ў шостым сэзоне. Хаця, чорт мяне вазьмі, я з цікавасьцю паглядзеў бы яго...

ЗЫ. Дарэчы, ніколі не разумеў людзей, якія вешаюць сабе на авікі розных вядомых персанажаў. Аватар - адлюстраваньне цябе, твайго характару, таго, што ты хочаш сказаць, гэта як адбіткі пальцаў, па ім можна зь лёккасьцю пазнаць чалавека. А хто такія тыя, хто піша пад знакам Юлія Цэзара, Суворава, Эйнштэйна, таго ж Хаўза? Лепш ужо зьмясьціць сваю фотку, бо ўжываньне чужога твару чымсьці падобнае на крывадушнасьць.

Галубы

  • Jun. 21st, 2009 at 4:02 PM
u_dupu


Гэтыя істоты жывуць з намі побач, хтосьці любіць іх, хтосьці іх ненавідзіць...
А я вось схапіў сябе на думцы, што ніколі ня бачыў галубянят. Як і ўсе, у каго я запытваўся. Увогуле, зьявілася такое меркаваньне, што іх наўпрост не існуе, але гэта ўсё ж ня так.=)

адказ пад катам )
u_dupu
Фільм абяцае быць цікавым. І цікавым удвая таму, што такую тэму рашылісь узьняць на Белтэлерадыёкампаніі.

- Так было в действительности?

- Правда это или нет, судить не нам, а людям, которые жили в то время в Минске. Мы нашли таких. Хотя это было очень сложно. Большинство свидетелей оккупации просто отказались вспоминать те годы. С одним мужчиной я проговорила часа четыре. Он был в «Саюзе беларускай моладзі» во время войны. Ему было всего 16 лет. Говорят, что до войны в комсомоле было гораздо меньше молодежи, чем в этом союзе. И этот человек мне сказал: такие были условия, мы были растеряны. Когда Минск освободили, он попал на 12 лет на Колыму. Я не смогла его уговорить сниматься.




Кубе на детском утреннике
Кубе на детском утреннике
Фото: из архива

- Мы привыкли слышать совсем другие рассказы о фашистской оккупации.

- Поэтому и фильм нам было делать сложно. За полгода работы над ним я поняла, что нельзя разрушать легенды, есть мифы, которые просто нельзя трогать.

Мы нашли кадры торжественных проводов молодых людей в Германию. Видели и заявления: прошу направить меня на работу в Германию. А ведь у нас всегда существовало мнение, что людей угоняли как скот… Тот же театр, который работал в Минске. Нам всегда говорили, что ходили в него только немцы. А на самом деле там шли исключительно белорусские постановки. Что там было делать немцам? А у нас есть герой Владимир Светлов, который вспоминает, что театр был отдушиной для минчан, что там шли и драматические спектакли, и еще довоенные оперы.



ЛАД, 22 июня, 21.15

Пруфлінк: http://kp.by/daily/24313/506479/

раніцай

  • Jun. 19th, 2009 at 6:17 PM
u_dupu
Раніца. Алкашы падцягваюцца да пункту прыёма шклотары. Жанчына з чэмаданам на калёсіках, якія страшэнна грукочуць па асфальце, я іду ззаду. Ад гэтага шуму хочацца падысьці да яе і з усяе моцы прыпячатаць тым чэмаданам. Стрымліваюсь, пераходжу на іншы бок вуліцы. Праз пару метраў пераходзіць і яна. Ты што, перасьледуеш мяне, мымра?! Спыняюсь, запальваю цыгарэту. Міма праходзіць газонакасільшчык з трыммерам, насустрач праязджае мамаша з калыскай. Дакладней, праязджае дзіцё ў калысцы, якую вядзе мамаша. Сюррэялізм падпаўзае да маіх ног. Іду далей, праходжу парк. Нейкія дзіўныя нябёсы, перакрыжаваныя хмарамі-ваблокамі, працятыя ніткамі ад рэяктыўных самалётаў, бы завуяляваныя дымкай. Я думаў, цыгарэта хоць крыху прачысьціць мазгі, аднак нічога з гэтага ня выйшла. Іду праз парк. Хлопчыкі на стадыёне разьмінаюцца перад футболам, але выглядае гэта, быццам бы хтосьці кіруе імі празь нябачныя нітачкі. Танец лялек.

На прыпынку транспарта мяне сустракае шыльда з раскладам і са сьвежанамаляваным нейкім мастаком крывава-чырвонай фарбай словам "ХУЙ". Побач стаіць знак з зафарбаванымі словамі, атрымалася "осторожно, идёт газон". Акуратненька так замалявана, жоўтай фарбай па жоўтым фоне, здалёк думаецца, што ўсё так і мае быць. Сюррэялізм паўсюль, ён пранікае і ў мяне і пасяляецца дзесьці ў раёне страўніка.

Падыходзіць тралейбус. З прылепленым за лабавым шклом перакуленым да гары нагамі дзяржаўным флагам. Як пентаграма. Унутры дзяўчынка, якая чытае шпоры. Людзі са стомленымі па дэфолту яшчэ з раніцы тварамі. Міма праязжае хуткая, AMBULANCE на капоце ў люстэркавым адлюстраваньні. Залюстэр'е, валадарства крывых люстэрак. Сюррэялізм паглынае мяне канчаткова, і больш я ні ў чым ня ўпэўнены.

Корпус. Канец. Я падымаюсь па лесьвіцы, і тут - паааххх... - свае. "Здарова!" Сюррэялізм скончыўся, пачаўся іспыт.

будзь сам

  • Jun. 18th, 2009 at 3:03 PM
u_dupu
Што можа быць горш, чым падладжваць сябе пад іншых?
Толькі падладжваць іншых пад сябе.

Tags:

Profile

u_dupu
[info]donjeune
donjeune

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner