Home

Рэкляма

 
 
17 красавіка 2008 @ 21:24
судовы цырк. дзень другі.  
Сёньня быў другі дзень "Працэсу 14-ці" над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня.
На гэты раз у залю дазволілі прайсьці ўсім жадаючым. За гэта трэба падзячыць па-першае саміх абвінавачваных, якія адмаўляліся заходзіць у залю, пакуль не дазволяць зайсьці астатнім, а па-другое журналістам, ведаючым куды трэба тэлефанаваць і што казаць.
У 11:20 нарэсьце пачалося судовае паседжаньне.

На першае быў допыт сьведкаў.

Некаторыя вытрымкі з паказаньняў сьведкаў.
Ігар Дзеравянка, супрацоўнік ДАІ.
- Скажыце, вы бачылі, што мітынгуючыя не пускалі машыны хуткай дапамогі?
- Я сам видел два эпизода. В первом эпизоде машину пропустили, в другом - нет.

Другі сьведка, Аляксандар Радзевіч, прадстаўнік КУП "Мінсктранс", адказны за арганізацыю руху.
Згодна зь яго словамі, ён знаходзіўся на Кастрычніцкай плошчы ад самага пачатку мітынгу, адкуль кіраваў рухам транспарту.
- Из каких подсчётов вы установили потери для общественного транспорта из-за перебоев в движении? - пытаньне абвінаваўцы.
- ...по машино-место-километрам, умноженным на стоимость километра, хотя я не отвечаю за техническую сторону подсчётов.
- Зь якой мэтай вы знаходзіліся на плошчы? Адкуль і калі вы даведаліся пра мітынг?
- Нас предупредили утром.
- Ці была магчымасьць перанесьці маршруты па абыходных шляхах?
- Я не знаю о такой возможности пустить маршруты по обходному пути. Пассажиры ведь ждали на своих остановках.
- А колькі часу займае перанос транспартных плыняў пры, напрыклад, перакрыцьці шляху ДТП? (пытаньне зьнята судзьдзёй)
- Скажите, в какой форме и из какого источника вы узнали о готовящейся акции?
- От своих подчинённых. Где-то в 11-ом часу. Узнал из разных источников, в том числе от знакомых, которые были участниками митинга. Да, я вспомнил, тогда ведь школьные каникулы были, мы занимались перевозкой детей на каток. Поэтому я прибыл на место около 10-11 чаов. (Заўвага: згодна зь першапачтковымі словамі, сьведка ня памятаў, калі даведаўся пра акцыю. Казаў, што ўжо "па факту".)
- Сколько, по вашему мнению, было людей на акции?
- Я не видел, я близко не подходил.
- Так может тогда и не перекрывали, раз вы не видели?
- Да нет, перекрывали... ...ну было может не менее 100 человек. Точно не знаю, но достаточно, чтобы перекрыть 8 полос проспекта.
- Вы даведаліся пра акцыю раней за ДАІ. Вы не супрацоўнічалі, не паведамлялі аб гэтым ДАІ? І, ведаючы пра мітынг на Кастрычніцкай плошчы, вы працягвалі падвозіць туды дзяцей?
- Ну на акцию могли и 5, и 10 человек прийти...
- Скажыце, былі ў вас нейкія праблемы з прывозам-увозам дзяцей пад час мерапрыемства?
- Нет, не было.

Сьведка Максім Падбярозкін, намесьнік кіраўніка ДАІ Мінску.
Апазнаў падсудных Койпіша, Бондара, Цішкевіч і іншых (усяго 6) ды заявіў у судзе, што яны разам з Кімам удзельнічалі ў беспарадках.
"...как стало потом известно, это была оппозиция, БНФ... они грубо, цинично нарушали общественный порядок... выталкивали сотрудников ГАИ на проезжую часть перед транспортным потоком... выбегали на проезжую часть, перекрыли движение..."
- Скажите, можно ли было убрать с проезжей части людей только методами убеждения? - пытаньне абвінаваўцы.
- Нет, на диалог они не шли.
- Вот вы меня видели? И где? - пытаньне Цішкевіч.
- Видел, во главе колонны, рядом с баннером, вы агрессивно толкали сотрудников ГАИ. Вы шли там от Ленина по проспекту до Комсомольской. ...люди двигались примерно полтора часа, на площади Независимости минут на 15 они сошли на тротуар, а потом опять вышли на проезжую часть.
- Сколько людей было?
- Корректно сказать не могу, я на вертолёте не летал. Было перекрыто головой колонны 4 полосы движения, шириной 12 метров, продолжительность колонны была около 50 метров.
- Что делали другие обвиняемые?
- Они были примерно вместе, выпихивали сотрудников ГАИ на транспортный поток. ...Я вот подошёл к ним, попросил уйти... от них почуствовал такой перегар!.. я конечно не освидетельствовал их, но...
Кажучы пра Кіма: "...он также находился рядом, потом я увидел повреждение на лице у Сычёва. Тот сказал, что один из митингующих нанёс повреждение. Я спросил его: "Ты его запомнил?" Он ответил:"Запомнил"".
- Скажите, были ли зафиксированы травмы у сотрудников милиции?
- Травмирован был только Сычёв, у остальных - пинки, удары по ногам. По травмам обратился только Сычёв.
- А что по-вашему означает вакханалия? - (Характэрызуючы акцыю, Падбярозкін выкарыстоўваў словы "вакханалия", "бесчинство")
- Это когда человек грубо игнорирует нормы общественного порядка, требования законодательства, срывает график движений, не пускает машины скорой помощи...
- Кто отдавал приказ водителю автобуса маршрута №"100" врезаться в толпу?
- Он не врезался, он пытался проехать. Ваш вопрос не состоятелен.

Пасьля перапынку з 13:00 да 14:00 паседжаньне было працягнута.

Сьведка, супрацоўнік ДАІ.
"...после ГУМа они перекрыли сначала одну, а потом и две полосы. Движение транспорта было затруднено".
- Вашае падразьдзяленьне спрабавала выціснуць людзей на тратуар?
- Так, мы спрабавалі накіраваць частку мітынгуючых на тратуар. - Дарэчы, адзіны сьведка, які адказаў на пытаньне на беларускай мове, на што была зроблена заўвага судзьдзі: "Если вам сложно, можете отвечать на русском, его тут все понимают".
- Сколько полос на проспекте? Одна, две? Сколько же было занято?
- Нет, полосы четыре. Третья точно занималась, про четвёртую не знаю.
- Пытались ли применять митингующие физическую силу?
- Нет, я не видел, ко мне не применяли.
- Жаловались ли коллеги на травмы?
- Нет, ни у кого не было...(пауза) кроме потерпевшего Сычёва.
- Какую травму он получил?
- Травму глаза.
- От кого вам это известно?
- От коллег.
- Вы говорите о событиях 10-го или 21-го января? - пытаньне абвінаваўцы.
- Нет, о событиях 10-го.
- А 21-го вы тоже участвовали? - пытаньне абвінаваўцы.
- Да.
- А Сычёв? - пытаньне абвінаваўцы.
- Нет, он не участвовал.

Сьведка, супрацоўнік адзьдзела вышуку ДАІ г. Мінску.
- Вы пояснили, что вас отвезли в район сбора граждан. Когда это было и куда вас отвезли?
- Когда не помню, привезли на площадь Независимости и площадь Октябрьскую.
- Когда вас известили о возможном митинге?
- Не помню точно. Накануне.


З матэр'ялаў судовай справы:
"... митингующие выкривали лозунги, размахивали флагами бело-красными, призывали прохожих к физической расправе над сотрудниками милиции..."
"...Тишкевич и другие обвиняемые на месте возле Независимости, д.23 кричали, ругались, размахивали руками, на призывы успокоиться не реагировали."
Матэр'яльныя пашкоджаньні, якія былі нанесены службам і прадпрыемствам г. Мінску пад час акцыі: "124,7 млн руб - общие потери, 113,7 млн руб - потери в торговле, 1,6 млн руб - потери экспрессных маршрутных такси, 9,4 млн руб - потери КУП "Минсктранс""
"... Главврач больницы скорой помощи сообщил, что митинг работу скорой помощи не нарушил."

Гадзіну судзьдзя разглядала фотаматэр'ялы, якія пацьвярджаюць удзел абвінавачваных у мітынгу 10-га студзеня. Пад час гэтага яна камэнтавала прыкладна наступным чынам: "так... на снимке № ХХ-ХХ-ХХ видны лица, похожие на Х. и М.... он вроде бы что-то говорит... или кричит... этот кажется идёт... или нет, стоит..." Пасьля разгляду здымкаў адзін адвакат зрабіў заўвагу пра тое, што судзьдзя парушыла УПК, бо, ня маючы пэўных ведаў, правяла ідэнтыфікацыю фотаматэр'ялаў, на якіх нібыта ёсьць абвінавачваныя. Заўвага была занесена ў пратакол. Неўзабаве быў зроблены 10-хвілінны перапынак. Было 17:00.

З матэр'ялаў судовай справы:
из рапорта замначальника УГАИ МВД: "...телесных повреждений сотрудники милиции не получили."
У 17:55 быў выкліканы новы сьведка Корзук, супрацоўнік МУС РБ.
Зь яго сьведчаньня: "...мы стояли в цепочке между проезжей частью и митингующими... я заметил краем глаза движение руки, которая ударила Сычёва. Была суматоха. Потом увидел молодого человека, оказавшегося в оследствии Кимом... Я увидел парня, нанёсшего удар в область левого глаза, из-за чего произошло рассечение брови. Затем парень скрылся за спинами других молодых людей."

Выклікалі пацярпелага, размаўлялі зь ім. Як ні дзіўна, яго раней нібыта ніхто не папярэджваў за адказнасьць за ілжывыя сьведчаньні, а ў яго тлумачэньнях і адказах на пытаньні былі заўважаны супярэчнасьці.

У 18:20 быў абвешчаны перапынак з працягам заўтра, у 10:00.

Як было бачна, сьведкі блыталіся ў сваіх словах, некаторыя нават ня памяталі вуліцы, дзе адбываўся мітынг, блыталі напрамкі, супярэчылі адно аднаму. Нарпыклад пра перакрыцьцё прашпэкту. Адыныя казалі пра дзьве паласы, другія пра чатыры, трція пра ўсе восем. Транспарт ці то хадзіў, ці то не. Хуткую дапамогу ці то пускалі, ці то не. І так амаль па кожным пункце. Шчыра кажучы, мяне не пакідае адчуваньне, што гэта проста паказальны працэс, каб запужаць астатніх. Штосьці кшталту таго, што адбылося з былым спэцназаўцам, які перайшоў да апазыцыі, удзельнічаў у мітынгах, а пасьля ў яго знайшлі наркотыкі й асудзілі на 10 год.
Ну што, працяг заўтра, а 10-й гадзіне. Засталіся прагляд відэаматэр'ялаў і апошнія словы.

Ну а пра першы дзень вы можаце паглядзець, напрыклад, тут. Ці тут.
 
 
( Post a new comment )
Vojša Milavid (Andrej Mikalajeŭ-Paškievič)[info]nicolaev on 17 красавіка 2008 18:39 (UTC)
адпіярыў
donjeune[info]donjeune on 17 красавіка 2008 19:01 (UTC)
дзякуй)
jo_bloggs[info]jo_bloggs on 17 красавіка 2008 19:01 (UTC)
Цяжкае, цяжкае жыцьцё ў беларускіх так званых прадпрымальнікаў... Мабыць таму ўсе першыя паверхі дамоў у цэнтры горада як краты парылі, жывога месца няма ад іхіх магазінаў. І гораду рэнтабельна, панімаеш...
donjeune[info]donjeune on 17 красавіка 2008 19:03 (UTC)
зьдзекваецесь?
ды й потым, то быў мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх загналі сапраўды ў цяжкія ўмовы пасьля Ўказу №760.
jo_bloggs[info]jo_bloggs on 17 красавіка 2008 19:26 (UTC)
Які ўжо тут зьдзек... Амаль плачу, ажно ўсхліпваю над лёсам бедных, няшчасных прадпрымальнікаў.
PS Дарэчы, у калгасах ды саўгасах ёсьць вакансіі. Можна пахаць. Ці сеяць.
donjeune[info]donjeune on 17 красавіка 2008 19:28 (UTC)
Ну дык едзьце ў калгас, паказвайце, як там хораша жыць уласным прыкладам.
jo_bloggs[info]jo_bloggs on 17 красавіка 2008 19:58 (UTC)
Эге... Тут ужо хто на што вучыўся:) Я ж не скарджуся на сваё цяжкае жыцьцё з прычыны ўказаў прэзыдэнта...
abc_in_lj[info]abc_in_lj on 21 красавіка 2008 15:17 (UTC)
Я ж не скарджуся на сваё цяжкае жыцьцё з прычыны ўказаў прэзыдэнта...

Ці азначае гэта, што ўсе грамадзяне РБ, улучна з прадпрымальнікамі павіныы адчуваць прылівы шчасьця ад таго, што вы не скардзіцеся?
jo_bloggs[info]jo_bloggs on 21 красавіка 2008 17:57 (UTC)
Не, не азначае. Кожны мае права на сваю пэрспэктыву:)
 

Рэкляма