Home

Advertisement

Мінулы запіс | Наступны запіс

dark
У працяг мінулага допісу.

Судзьдзя сапраўды выканала сваё абяцаньне абвясьціць прысуд не раней за 11:00. Бо гэта было зроблена толькі а 13-й гадзіне.
Увесь час дагэтуль у суд нікога не пускалі. Абвінавачваныя, адвакаты й журналісты маглі праходзіць ва ўнутраны дворык, а ўсе астатнія чакалі на вуліцы. Рабіць было няма чаго, усе стаялі й чакалі, выказваючы свае меркаваньні наконт таго, калі ўсё ж абвясьцяць прысуд. Стаялі й ахоўнікі ў штацкам побач са спэцназаўцамі, ахоўваючы ўваход. А вось спэцназаўцы, якія стаялі насупраць, праз вуліцу, знайшлі сабе фаны занятак: яны ўдвух пачалі кадымаць каменьчыкі зь зямлі й кідаць іх праз агароджу "Дынама", імкнучыся патрапіць у круглыя адтульны ў агароджы. Потым, калі ім гэта надакучыла, яны пайшлі да бліжайшага дрэва й пачалі ці то пільна разглядаць яго кару, ці то штосьці на ёй пісаць. Карацей, забаўляліся як маглі. У мінулы раз, дарэчы, яны пачалі жаваць лісьце з хмызьняку.

Нарэсьце пачаўся гэты пяты дзень працэсу.
Зь першых слоў судзьдзі, якая зачытвала прысуд, мае адчуваньні, што рашэньне будзе далёка не на карысьць абвінавачваных, пацьвердзіліся. Былі прызнаны даказанымі ўсе пункты абвінавачваньня. Пачынаючы ад арганізаванасьці дзеяньняў, актыўнага ўдзела ў мітынгу, "личного примера", якім абвінавачваныя заклікалі людзей на парушэньні грамадзкага парадку, і да таго, што Кім "имея умысел, нанёс один удар в область левого глаза..." Было прызнана даказаным абсалютна ўсё.

Яшчэ больш зьдзівіла, калі не сказаць непрыемна ўразіла, заўвага судзьдзі пад час абвяшчэньня прысуду: "просьба всех, кто употреблял алкоголь, выйти из зала суда. Потому что пахнет так, что невозможно даже зачитывать приговор".
На гэта ад прысутнічаючых пачуліся адказы, што "мы нічога не адчуваем", і ўвогуле, "пракурора панюхай, ён да цябе бліжэй".
Прыкладна а палове другой Антону Койпішу зрабілася кепска. Паседжаньне было прыпынена, яму далі валідол, вызвалі хуткую дапамогу. Пры чым судзьдзя абвястіла перапынак невядома да якой гадзтны, сышла, але ахоўнікі ў цывільным нікога не выпускалі, не згаджаліся адчыніць вокны ці дзьверы, бо ў залі было душна, а Антону было неабходна сьвежае паветра. Неўзабаве яго вывялі, а астатніх выпусьцілі, вокны адчынілі.
14:15. Працяг абвяшчэньня прысуду.

Абвінавачваныя Бондар, Дубскі, Крываў, Пашкевіч, Стральцоў, Чарнышоў і Цішкевіч прызнаны вінаватымі па ч.1 арт.342 УК РБ. Іх віна, як палічыў суд, цалкам даказана. Прысуд - 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы. Застаючыся пад падпіскай аб нявыезьдзе, усе яны будуць працаваць па сваім асноўным месцы працы, сплочваючы 20% ад заробку.
Абвінавачваныя Сяргееў, Койпіш прызнаны вінаватымі па ч.1 арт.342 УК РБ. Іх віна, як палічыў суд, цалкам даказана. Прысуд - штраф 3 млн 500 тыс.руб. з кожнага.
Абвінавачваны Кім прызнаны вінаватым па арт.364 УК РБ. Яго віна, як палічыў суд, цалкам даказана. Прысуд - 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня свабоды з накіраваньнем у папрачую калёнію агульнага рэжыму. Тэрмін пачынаецца ад 21.01.
Таксама з кожнага сыскана па 3 тыс 500 рублёў на судовыя выдаткі.
Акрамя таго, прызнаць за транспартнымі ўстановамі права на пакрыцьцё шкоды шляхам падачы грамадзянскіх іскаў.
Прысуд можа быць аспрэчаны ў Цэнтральным судзе ў дзесяцідзённы тэрмін з моманту яго абвяшчэньня.

Пад час абвяшчэньня прысуду Аляксандар Атрошчанкаў выгукнуў у бок судзьдзі "Дрянь". Наўздагон паляцелі заклікі й парады сдзьдзе працягваць чытаць і не саромецца. За гэта на выхадзе Атрошчанку затрымалі за абразу судзьдзі й склалі пратакол. Вынікі гэтага пакуль невядомыя.

Як толькі судзьдзя скончыла чытаць, залю напоўнілі воплескі, хутка зьмяніўшыяся сьвістам дзясяткаў сьвісткоў, а пасьля скандаваньнем "Ганьба!"

А пасьля ўсе стаялі й чакалі, пакуль вывязуць Кіма. За ім прыехала міліцэйская Газэль, якая праз колькі хвілін выехала пад скандаваньне "Кім, мы з табой!". Але па задаволеных пысах ахоўнікаў можна было здагадацца, што гэта толькі хітры манэўр. Хутка большасьць людзей сышла, засталіся чалавек 15. І неўзабаве тая ж "Газэль" вярнулася, а пасьля выехала зноўку. У заштораным вакне быў бачны сілуэт далоні. Хутчэй за ўсё гэта й быў Кім. А пасьля нас адразу пачалі адціскаць людзі ў цывільным, прыкладна зь дзясятак. Лаяліся, пхалі, білі цішком (аднак хаця б толькі хлапцоў), тых, хто трапляў у зону дасягненьня. Яны вялі нас па вуліцах, накіроўваючы на кожным скрыжаваньні ў неабходным напрамку. Стала відавочна, што накіроўваюць да вакзалу. Калі яны трохі адсталі, мы зайшлі ў бліжэйшую кавярню, трохі перачакаць. Праз некалькі хвілін іх нідзе не было бачна, а мы спакойна разышліся.
Стоячы на прыпынку ля паштамта, быў убачаны аўтазак, выязджаючы з вуліцы, на якую мы б патрапілі, калі б прайшлі яшчэ квартал.


Такім чынам, прынамсі двум далі штраф, астатнім "хімію", але ж без накіраваньня ў іншы горад. Ну й Кім, канешне ж, Кім. Паўтары гады. І ўсё гэта толькі за тое, што яны прыйшлі падтрымаць людзей (а некаторыя й самі былі прадпрымальнікамі ці займаліся гэтай дзейнасьцю раней), выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю. Бо кожны, хто быў, хто бачыў гэты фарс, гэтыя так званыя доказы, ведае, што яны не вытрымліваюць аніякай крытыкі. Яны селі толькі за тое, што не спужаліся прыйсьці. Гэта быў суд, накіраваны запужаць іх і астатніх. Ня выйдзе, сапраўды, рэакцыя атрымліваецца як раз адваротная.

Ну й напрыканцы некалькі цытат працэсу, такая намінацыя ад мяне.

Ад судзьдзі:
"Обвиняемый, говорите по существу".
Ад народа:
"Лепш ужо дачка прастытутка, чым сын міліцыянт".
Ад абвінавачваных:
"Мне вельмі шкада, што я жыву ў краіне ў тым стане, у якім яна знаходзіцца сёньня." "Один высокопоставленный сатрап, по которому плачет Гаагский суд, сказал после митинга на пресс-конференции, что его подчинённых избивали... и обещал завести 50 уголовных дел. Это к вопросу о режиссуре." "Ці ня ёсьць масавымі беспарадкамі ўсе апошнія 14 год? Беспарадкамі прававых і эканамічных законаў?" "Слова-та наша не апошняе, яго мы яшчэ скажам."
Прыведзеныя цытаты зь гісторыі:
"...цитата одного немецкого пастора, репрессированного в 30-е гг. немецкими же властями и сосланного в концлагерь. Его освободили после войны и вот что он тогда сказал: "Сначала они пришли за моими соседями-евреями, но я промолчал, ведь я не был евреем. Потом они пришли за моими соседями-коммунистами, но я опять промолчал, потому что я не был коммунистом. Потом они пришли за моими соседями, членами профсоюза, но я снова промолчал, ведь я не был членом профсоюза. Наконец они пришли за мной, и не осталось никого, чтобы защитить меня.""

Не забудзем!


Невялічкая рэфлексія на тэму.