Даруйце мне, што пішу амаль пра тое ж самае, але мне падаецца, што некаторыя людзі, як у той показке, убачыўшы волас на пінжаке мужа, закатываюць скандал, нібыта той здраджваў жонке зь нейкай глямурнай бляндынкай. Ці ня лепш спачатку зразумець і паспрабаваць разабрацца ў пытаньні, чым адразу спальваць на вогнішчы як ерэтыка?
Уявіце сабе такую карціну.
Вы жывёце у якой-небудзь беларускай вёсцы. 1941 год. Некалькі гадоў таму бальшавікі згарнулі НЭП, правялі прымусовую калектывізацыю. У вас была свая гаспадарка, якую адабралі, у вас былі суседзі, якіх раскулачылі ды саслалі ў Сібір. Вы ўласнымі вачыма бачыце, як узмацняецца цэнзура, як за недарэчна сказанае слова на вас могуць напісаць данос, пасьля чаго ў самым лепшым выпадку вас адправяць у ГУЛАГ, а магчыма й атрымаеце кулю патыліцу. Як за ненапісаньне гэтага ж даносу на суседа за вамі таксама прыйдуць. Вы бачыце, як зачыняюцца цэрквы, як забараняецца ваша мова, як адмаўляецца сам факт існаваньня такіх паняцьцяў як "беларус", "украінец", "латыш". Вы будзеце шчыра ўпэўненымі, што гэта робіцца дзеля пабудаваньня сьветлай будучыні? Наўрацьці. Хутчэй за ўсё вы будзеце, мякка кажучы, незадаволеным тым, што вам адмаўляюць у магчымасьці спакойна жыць на сваёй зямлі.
І незадаволенасьць сярод людзей насамрэч была. Яна мацнела й чакала моманту, калі зьявіцца магчымасьць для дзеяньняў.
І прыйшла вайна. Прыйшоў той момант, калі, здавалася б, зьявілася тая магчымасьць заявіць аб сабе. Вы ведаеце колькасьць тых людзей, хто ўзяў зброю й пайшоў супраць савецкай улады? Каля 100 000 чалавек. І што, яны ўсе былі здраднікамі, фашысцкімі шакаламі? Уся складанасьць становішча была ў тым, што на гістарычнай арэне суткнулісь два жудасных тырана - Гітлер і Сталін. Аб'яднаньне зь любым бокам супрацьстаяньня прывяло б толькі да таго, што пасьля перамогі барацьба працягвалась бы ўжо супраць пераможца. Па сваёй сутнасьці яны амаль аднолькавыя. Ні першы, ні другі не дазволіў бы адраджэньня любой нацыі акрамя нямецкай з аднаго боку ды міжнацыянальнай савецкай з другога боку.
Дарэчы, так і адбылося, калі партызанскія атрады дзейнічалі на Беларусі да 1955 года. Не на фашысцкім баку, заўважце, а на антысавецкім баку.
Расеі зараз значна прасьцей, бо яна зьяўляецца прамым нашчадкам СССР, яе ніхто не захопліваў, таму яна сёньня сапраўды мае права з упэўненасьцю заяўляць, што яна абараніла сябе ад фашысцкіх захопнікаў, вызваліла палову сьвету й перамагла. Ва ўсіх астатніх рэспубліках Саюзу становішча складаней, бо іх пасьля распаду Расейскай імперыі бальшавікі менавіта захапілі. Самы яскравы прыклад - Прыбалтыка, дзе зараз маюць месца перагібы вакол становішча з эсэсаўцамі й савецкімі ветэранамі. А што ў нас? З 1918 года прайшло ўсяго 23 гады, памяць аб БНР яшчэ сьвяжа, бальшавікі, асабліва ў зьвязе зь іх палітыкай тэрору, асацыююцца менавіта як акупанты. І відавочна, што нямецкія войскі, асабліва спачатку, многімі ўспрымаліся як вызваленцы. Ня трэба толькі зараз пачынаць паліваць мяне брудам, бо такія факты мелі месца, інакш я бы не пісаў пра іх.
Сітуацыя вакол Другой Сусьветнай вайны, і так надзвычай складаная, яшчэ ў значнай ступені міталягізавана намаганьнямі саміх жа пераможцаў, то бок бальшавікоў, якія стварылі кшталту лубочнага вобраз добрых дзядзькі воіна-чырвонаармейца, партызана дзеда Мазая і пачварнага жахлівага фашыста. Я не кажу, што насамрэч усё было наадварот. Зусім не. Проста нават пад час той вайны не было адназначна белага і адназначна чорнага. А прапаганда - выдатны сродак для ўзьняцьця баявога духа, таму што яна проста й ясна тлумачыць усё, дзеліць на белае і чорнае. Салдат не павінен думаць, салдат толькі выконвае загады. Чым меньш ён думае, тым лепш і хутчэй выконвае загады.
Я нікога не заклікаю да таго, каб, па ўзору Латвіі, ганьбіць савецкіх воінаў і ўзносіць хвалу эсэсаўцам. Крый Божа! Проста давайце паспрабуем паглядзець непрадузята. Сталін - тыран, які нішчыў народы дзеля сваёй карысьці. Ад яго тыраніі неабходна было пазбавіцца. Гітлер - тыран ня меньшы. Знаходзіцца пад яго ўладай і аднаўляць нацыю, беларускую, украінскую ці якую яшчэ, таксама немагчыма. Вось і рабіце свой выбар. Шмат хто вырашаў, што Сталін хаця б "свой", а ад Гітлера яшчэ невядома чаго чакаць. І яны мелі рацыю. І я, калі б жыў у той час, хутчэй за ўсё ваяваў бы супраць немцаў. А пасьля перамогі можна было бы думаць пра антысавецкі супраціў.
Адзінае, да чаго я заклікаю - не называйце здраднікамі тых, хто біўся за сваю Радзіму, дзе бы яна не была. Хто рабіў гэта так, як разумеў. Хто аддаў за гэта сваё жыцьцё. Не істотна, біўся ён у Чырвонай арміі супраць немцаў, ці ў партызанах як супраць як немцаў, так і саветаў. Каго трэба ганьбіць - дык гэта НКВД-шнікаў, што стаялі з кулямётамі за сьпінамі сваіх брацьцяў, карнікаў рознага роду, ідэйных нацыстаў і камуністаў.
Што тычыцца маёй сямьі, каб вы ня думалі чаго залішняга,- кораценька вам распавяду.
Аднаго майго прадзеда раскулачылі. Пры чым зрабілі гэта тройчы. Кожны раз ён сваім гарбу падымаў гаспадарку, а потым яго зноў раскулачвалі й ссылалі ўсё далей. Пакуль здароўе яго ня скончылася і ён не загінуў.
Другога прадзеда раскулачылі таксама, але хаця б пакінулі на старым месцы.
Трэці мой прадзед ваяваў у чырвонай арміі камандзірам артылерыйскай батарэі. У 42-м годзе быў цяжка кантужаны й адкамісаваны ў тыл.
Адзін мой дзед, галоўны бухгалтар чыгункі, на вайне пайшоў у партызаны. Яму не пашанцавала, ён патрапіў у гестапа й быў забіты пад час катаваньняў, так і не назваўшы імён сваіх паплечнікаў.
Другі мой дзед прайшоў усю вайну, скончыўшы яе вызваленьнем Прагі.
Другая Сусьветная вайна для беларусаў - вызваленчая вайна. Мы не далі захапіць сябе фашыстам, тут наша перамога. Але мы не дамагліся вызваленьня ад камуністаў, і тут мы прайгралі, хаця Сталін усё ж пайшоў на некаторыя саступкі, у прыватнасьці дазволіў карыстаньне беларускай мовай. Усё было трошкі складаней, чым гэта нам падаецца афіцыйна.
Аднак жа чамусьці ўсіх, хто хаця б на адзін крок адыходзіць ад афіцыйнай версыі, пачынаюць кляйміць нацыстамі. Хіба не таму, што гісторыя-та беларуская белымі ніткамі шыта?
Дарэчы, калі б Сталін усё ж пасьпеў сабраць войскі й першым бы атакаваў, якое б сьвята мы адзначалі тады?..
Апошняе.
Я ніколі не лічыў магчымым ахвяраваць здароўем, шчасьцем, жыцьцём нават проста незнаёмых людзей, ня кажучы ўжо пра маіх блізкіх ці сяброў. Хутчэй уж сваім жыцьцём. І ніколі пра тое не пісаў. Таму за падобныя заявы: "Но ты готов заплатить счастьем своих родителей, своих друзей, чтобы счастливо жилось всем остальным белАрусам" буду біць у пысу. Нават сваім лепшым сябрам.

Comments
бо продкі хоці зь бярэзіншчыны, але каталіцкая шляхта...
канешне, каб мяне хтосьці гвалтам не мабілізаваў кудысьці...
а каб мазгі добра прамылі - пайшоў ба і ў РККА,
падобна як сам ірваўся ў СА ў 1989 і патрапіў туды...
я памыліўся?
1)абодва злодзеі, толькі адзін хацеў усіх зьнішчыць, а другі знішчаць не зьбіраўся.....выдатны прыклад выдатнай лёгікі -- розьніца канешне мізэрная, розьніца канешне адзіная
2)нам шмат пра што не расказалі -- пра тое,тое й тое.....хм..калі пра гэта ніхто не расказваў -- адкуль гэта ведаюць тыя, хто пра гэта кажа?адкуль упэўненасць у адных мільёнах і недавер да іншых?свой-чужы ў найлепшай красе
3)столькі людзей пайшло ў абслугу немцаў - -няўжо яны кепскія??....так, менавіта так -- ад таго што здраднікаў не 1 не 10 здраднікамі яны быць не перастаюць...паглядзі ў чэгора размову наконт лічбаў, у яго яны дэталізаваны й больш верагодна ўспрымаюцца...але ж нават твае 100 тысячаў гэта менш чым толькі загінуўшыя беларусы ў шэрагах ЧА..100к зараз 1%, тады было ну 2% -- а астатнія 98% служыць не пайшлі...цікава -- чаму?
4)немцы добрыя прыйшлі школкі адчыняць + калі б не немцы мы б у той вайне не выжылі....ну зразумела - -енмцы гэта войскі ААН, неслі сьвет..ну-ну
5)а калі б (штозаўгодна) -- гэта гісторыя, ніякіх акаліб тут быць не павінна
шмат чаго прапусціў напэўна..але ж што зробіш
адкакжы на колькі пытанняў -- коратка,сцісла й шчыра..лепш за ўсё "так/не"
1)было б лепш калі б перамаглі немцы?
2)была РЭАЛЬНАЯ магчымасць здабыць незалежнасць улічваючы неабходнасць наступаць да Бэрліну?
3)галоўнай мэтай немцаў было адчыненне школак на белмове?
4)большасць насельніцтва падтрымлівала немцаў?
напэўна хопіць
1. узровень зладзейства не вызначаецца толькі наяўнасьцю ці адсцтнасьцю зьнішчэньня
2. афіцыйная гісторыя маўчыць. пакрысе новыя факты прасочваюцца з розных крыніц, з розных архіваў. узгадай пра штрафбаты. адносна нядаўна лічылася, што яны складаліся з адных злодзеяў. цяпер мы бачым, і афіцыйна гэта ўжо прызнана, што там было ўсё куды складаней.
3. я не казаў, што яны пайшлі служыць немцам. я казаў, што яны пайшлі змагацца супраць камуністаў.
4. на гэты конт я не напісаў аніводнага слова.
5. стрэл у неба з твайго боку.
адказваю.
1. НЕ. зрэшты я нідзе не даказваў падобнага. адзінае, пра што казаў - найлепшы варыянт быў бы, калі б мы вызваліліся і ад тых, і ад другіх.
2. ВЕРАГОДНА, НЕ. хаця сама спроба барацьбы за незалежнасьць у такіх умовах варта хаця б павагі.
3. НЕ. я пра гэта не пісаў ні слова.
4. ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ, НЕ. я ня маю статыстычнай інфармацыі. і ты таксама.
другое не пытанне -- агентству АБС не давяраю..і табе раю..вунь нават англічане сваіх пачалі лавіць гісторыказ на фальсіфікацыях..пачытай дзюкава ЖЖ там шмат пра падманы,і прасвяці наконт штрафбатаў -- што ж там такога складанага было?
трэцяее не пытанне -- пайшлі змагацца супраць камуністаў пад кіраўніцтвам немцаў..а абсалютнай большасці
4-5 былі стандартнымі зваротамі ўвагі, сваю справу выканалі, асабілва 4
другое пытанне -- не, значыць не, адзін добры генерал казаў "трэба адрозніваць мужнасць ад бязглуздасці"..падумай над гэтым і чацвертае пытанне -- якая статыстыка табе патрэбна?ёсць колькасць насельніцтва, ёсць колькасць пайшоўшых на службу да немцаў -- чаго яшчэ хочаш?і дарэчы -- колькі было мірных жыхароў забіта ці вывезена ў германію не падкажаш?
карацей не буду размусольваць, але калі вам сапраўды цікава дадзенае пытанне - падвучыце крыху матчастку і пачытайце літаратурку (еўрапейскую) па тэорыі такога тэрміна як "калабарацыя".
1)Літвін А. Антысавецкія ваенна-паліцэйскія фарміраванні на тэрыторыі Беларусі ў гады ВАВ 1941-1944 гг. Вытокі. Структура. Дзейнасць. —Дысертацыя на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук. –Мн., 2000
2)Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. –Мн., 1993.
3)Гелагаеў А. Беларускія нацыянальныя вайсковыя фармацыі ў часе другой сусветнае вайны. –Мн., 2002.
4)Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска. –Мн., 1999.
5)Літвін А. Беларуская Краёвая Абарона. Да пытання стварэння беларускага нацыянальнага войска ў гады Другой сусветнай вайны// Нёман, №4, 1994.
6)А. Літвін “Акупацыя Беларусі (1941-1944) Пытанні Супраціву і калабарацыі” –Мн., 2000
7)Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. –Таронта, 1976.
8)Соловьёв А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. –Мн., 1995.
Калі што - магу падкінуць яшчэ інфы па сучасных артыкулах у беларускай перыёдыцы - там выключна паржаць.
карацей, калі што - звяртайцеся
4 - кавалкі тут: http://www.data.minsk.by/bhr/bel/6-7/67
7 - http://knihi.com/memuary/znak.html
А што да 8 - я моцна сумняваюся. Кніжка прыкольная і месцамі правільная, але амаль нічога новага не дае, а недасьведчанага можа толькі заблытаць.
за астатняе - дзякуй
Пересматривай историю, пересматривай,
только как бы меньше чем через 70 лет не пересмотрели тебя.
А лучше всего сделай небольшую статейку об экономическом состоянии Беларуси до прихода к власти большевиков и после смерти Великого и Ужасного Урфина Джюса. Нет слова историческая правда, потому что везде ложь. Есть только историческая реальность.
Я - интернационалист: считаю что подлецов полно среди представителей любых народов. А черный это подлец, или желтый, американец он или бельгиец, швед или кореец - это мне не важно.
Еще раз извини меня, и думай своей головой.