Home

Advertisement

Мінулы запіс | Наступны запіс

помнікі

  • May. 16th, 2008 at 10:57 AM
dark
Пісаў я пра гэта ўчора, напішу й яшчэ раз.

Тое, што робяць з архітэктурнай спадчынай Беларусі нашыя "рэстаўратары", не паддаецца ніякаму тлумачэньню. Працаваць так, як гэта робяць яны, можна толькі пры адсутнасьці нават рэшткаў сумленьня й павагі да сваёй гісторыі.

За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся 40.
Зь 19 000 помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці на Беларусі на пачатку 90-х гг. сёньня засталося толькі 5 000.
Ніякі навабуд на месцы старога не заменіць яго, як бы добра ён не выглядаў зьнешне.

Ну а тое, што зараз адбываецца зь Нясьвіскім палацам... проста немагчыма падабраць словы.



http://www.svaboda.org/content/Article/1115896.html
http://nn.by/index.php?c=ar&i=17148
http://pisalnik.livejournal.com/172398.html

Comments

( 18 comments — Пракамэнтаваць )
[info]wal_de_maar wrote:
May. 16th, 2008 10:01 am (UTC)
а што вашыя архітэктары кажуць?
[info]donjeune wrote:
May. 16th, 2008 10:08 am (UTC)
у сэньсе?
нашыя архітэктары з БНТУ? нічога, нам прынамсі яны пра гэта не распавядалі. такое адчуваньне, што гэта ўсё ў паралельным сьвеце адбываецца.
я, ад сябе ўласна, магу сказаць, што нічога агульнага з рэстаўрацыяй гэтыя працэсы ня маюць.
[info]wal_de_maar wrote:
May. 16th, 2008 10:37 am (UTC)
дык спытайце ў іх, спытайце!

а студэнты што кажуць?
[info]donjeune wrote:
May. 16th, 2008 03:48 pm (UTC)
а студэнты авечкі з большага не цікавяцца тым, што ў нас адбываецца
[info]juli_erde wrote:
May. 17th, 2008 12:52 am (UTC)
Што зусім нічога ня кажуць? Ніхто? Кожар жа столькі вазіўся зь Несьвіжам і маўчыць?
Дарэчы, ці Вы можаце патлумачыць, з чаго рэзка такая шуміха ўзьнялася? Разбурэньню на фота вышэй ужо болей за месяц, дык дакладна.
[info]donjeune wrote:
May. 17th, 2008 07:42 am (UTC)
Зусім нічога. Мо' калі іх пазапытваць пра Несьвіж, тады скажуць, а так - маўчаць.
Шуміха рэзка не ўзьнімалася, яна была ўвесь гэты час. Проста яна як бы хвалямі йдзе.
[info]juli_erde wrote:
May. 17th, 2008 04:45 pm (UTC)
Як буду ў пятнашцы, абавязкова паразмаўляю з Кожарам. Цікава, прынамсі, даведацца ягонае меркаваньне.
А апошняя хваля нагадвае рыф.
[info]donjeune wrote:
May. 17th, 2008 06:26 pm (UTC)
Абавязкова паразмаўляй. Мо' ён потым нас зьбярэ й лекцыю па тэме зладзіць.
[info]juli_erde wrote:
May. 18th, 2008 06:23 pm (UTC)
Дзіўна, ён столькі дзейнасьці прысьвяціў Нясьвіжу. :(
А цяперака там хіба не ладзяцца БАСаўскія летнікі?
[info]donjeune wrote:
May. 18th, 2008 06:36 pm (UTC)
ёсьць толькі "Любча на Нёманам". у мэтах запісана "працяг кансэрвацыйных прац на замку".
[info]juli_erde wrote:
May. 18th, 2008 07:09 pm (UTC)
Ааа, Вы ня былі там яшчэ? Любча - надзвычай цікавае мейсца, вартае таго, каб там пабываць. І сапраўды замак стаіць якраз над Нёманам.
А ў нашыя часы бывалі летнікі ў Крэва, Гальшанах, Косава, Нясьвіжы. На маіх вачах нараджалася ідэя пра рэстаўрацыю ў Любчы...
[info]donjeune wrote:
May. 18th, 2008 07:25 pm (UTC)
калі мне там быць, калі я ва ўніверы на першым курсе?))
"Крэва, Гальшанах, Косава"- гэта таксама ёсьць у сьпісе.
[info]juli_erde wrote:
May. 18th, 2008 07:48 pm (UTC)
О, ну што Вы тады мяне заблыталі. Калі б я была студэнткаю, як цяпер падумаўшы, дык абавязкова паехала б усюды, куды толькі можна. Адно што шкада, ў Крэва цяпер будуюць аграгарадок. І "няма таго што раньш было..." :(
[info]donjeune wrote:
May. 18th, 2008 07:57 pm (UTC)
я? чым жа я заблытаў?
[info]juli_erde wrote:
May. 18th, 2008 08:51 pm (UTC)
Ну не тое, каб заблыталі. Проста знаходжаньне на першым курсе не вызваляе ад адказнасьці! А з Вашага ліцэю ці тэхнікуму, прабачце, блытаю іх часам, у летнікі хіба ня ездзяць?
[info]donjeune wrote:
May. 18th, 2008 09:14 pm (UTC)
неа, з нашага каледжу ня езьдзяць.
[info]chatlanka wrote:
May. 16th, 2008 11:16 am (UTC)
Ого! Жесть! А мы макетик замка делали-делали и даже представить себе не могли, что он сейчас так выглядит жутко!!!((((((
[info]donjeune wrote:
May. 16th, 2008 03:49 pm (UTC)
а ты сачы за навінамі
( 18 comments — Пракамэнтаваць )

Profile

house md
[info]donjeune
donjeune

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
free counters
22.08.09
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner