Home

Рэкляма

 
 
donjeune
02 траўня 2008 @ 10:38
Я-блык? Ты-блык! Вы-блык?!...  
Voś užo nia pieršy raz paŭstaje pytańnie, kali znajomiśsia z novym žž-juzeram: a jak ža da jaho źviartacca? Na „ty” ci na „vy”? Asabliva kali j roźnica va ŭzroście nievialikaja...

Ja tak padumaŭ, što siarod maich frendaŭ pavinny isnavać try hrupy:
Pieršaja, pradstaŭniki jakoj ničoha nia majuć suprać, kab da ich źviartalisia na „ty”, i jakija na't aburajucca, kali ź imi pierachodziš na „vy”.
Druhaja, hetyja ludzi naadvarot pišuć „vy” zhodna z normami etykietu i jnšaha nie pryjemluć.
Nareście treciaja hrupa, u jakuju ŭvachodziać usie dobra znajomyja mnie ludzi, jak virtualna, tak i ŭ reale. Nu tut prablem anijakich.(:

Darečy, samamu mnie ŭ pryncypie ŭsio roŭna, jak źviartajucca da mianie. Haloŭnaje, kab biez najezdaŭ dy abrazaŭ.

A jak mnie źviartacca da vas?


Вось ужо ня першы раз паўстае перада мной пытаньне, калі знаёмісься з новым жж-юзэрам: а як жа да яго зьвяртацца? На "ты" ці на "вы"? Асабліва калі й розьніца ва ўзросьце невялікая...

Я так падумаў, што сярод маіх фрэндаў павінны існаваць тры групы:
Першая, прадстаўнікі якой нічога ня маюць супраць, каб да іх зьвярталіся на "ты", і якія на'т абураюцца, калі зь імі пераходзіш на "вы".
Другая, гэтыя людзі наадварот пішуць "вы" згодна з нормамі этыкету і йншага не прыемлюць.
Нарэсьце трэцяя група, у якую ўваходзяць усе добра знаёмые мне людзі, як віртуальна, так і ў рэале. Ну тут праблем аніякіх.(:

Дарэчы, самаму мне ў прынцыпе ўсё роўна, як зьвяртаюцца да мяне. Галоўнае, каб без наездаў ды абразаў.

А як мне зьвяртацца да вас?
 
 
donjeune
02 траўня 2008 @ 20:29
шахматы 30-га красавіка  
Апошні красавіцкі вечар быў адзначаны дзьвюма шахматнымі партыямі з бацькам.
Як звычайна - пад катам блянкі й трошкі камэнтароў.

партыі )
Цэтлікі:
 
 
 
 
 

Рэкляма