У працяг "лецішча".
У панядзелак, пасьля бані, сядзелі зь дзедам на вярандзе, пілі гарбату й размаўляля "за жыцьцё".
Сярод іншага, гаворка зайшла й пра мову. І пачаў ён, дацэнт кафедры ВіК БНТУ, тлумачыць, што беларуская мова ёсьць мова народная й мастацкая, але ну ніяк не навуковая. Маўляў, "вот как по-беларуски скважина будет? Сьвідравіна, так? А что такое "сьвідравіна"? Да просто дырка вот в полу, это "сьвідравіна". А ведь скважина - она на 50, 100 метров под землю идёт. А они взяли вот и притянули за уши "сьвідравіну" эту..." Варта было б яму патлумачыць, што "дырка" - гэта дзірка, а вось "скважина" - менавіта сьвідравіна, і ніякіх "дырок" яна не азначае, але ж калі ў галаве ўзьнікла такая думка, размова пайшла ўжо далей.
Увогуле пад стол споўз ад яго наступнага прыкладу. "Вот в Африке (ня памятаю, пра якую краіну ён казаў), в бывшей французской колонии, к власти пришёл один очень национально настроенный лидер. И он приказал разработать на основе одного из местных наречий научную терминологию. Так вот, студенты-дипломники в своих дипломах должны были писать список из 10-15 терминов, которые бы они создали, переводя их на свой язык. И та же самая скважина, или артезианская скважина,- два слова всего на русском - у них расписывалась на полстраницы: "на опушке леса, из-под камня, вытекает ручеёк..." и т.д. и т.п. просто потому, что нету у них в языке таких слов." На гэта слоў наўпрост не знайшлося, бо параўноўваць тузэмныя плямёны, якія, умоўна кажучы, 100 000 год ляжалі пад дрэвамі й чакалі, пакуль на іх фінік ці какос упадуць, з беларускай нацыяй - вычварэньне.
Не існуе такой мовы, якой немагчыма было б карыстацца ва ўсіх сфэрах жыцьця. Проста таму, што мова - сродак сувязі паміж пэўнай групай людзей. Будзе неабходнасьць - нават тузэмцы адпаведнік дзеля сьвідравіны знойдуць.
Усё, пайду рыхтавацца да экзамену па вышэйшай матэматыцы. На беларускай мове.

39 камэнтароў | Пракамэнтаваць