Home

Рэкляма

 
 
donjeune
09 траўня 2008 @ 00:36
зь 9 вас траўня, мае дарагія  
Адзін чалавек, які, мяркую, пажадаў бы застацца невядомым, даслаў мне прыватным паведамленьнем тэкст, зьвязаны з папярэднім допісам, наступнага зьместу:

"Выдатна разумею, хлопча, што ў цябе вельмі гарачае сэрца й сапраўды шчырае жаданьне лепшай долі для нашай Беларусі. Але-ж дзе твой розум? Няўжо ты зусім ня ў стане адрозьніць праўду ад хлусьні, добрае ад злога, справядлівае ад злобнага? Як, напярэдадні вялікага сьвята, можна вось так, не падумаўшы ані, піярыць у сваім блогу мярзотныя допісы хворага на голаў чалавека? Разумныя людзі, а такіх тут, на шчасьце, большасьць, канешне, пачытаўшы, ва ўсім разьбяруцца і ўсё зразумеюць. Але табе, мой сябра, павінна быць сорамна за такі ганебны ўчынак. ГАНЬБА! І ад мяне асабіста, ГАНЬБА! Адказваць мне ня трэба. Нічога тлумачыць таксама. Проста напішы пра сьвята ў сваім блогу. Праўду. Сам. Шчыра. З павагаю, ..."

Не магу не выканаць тваю просьбу. Бо, як я гляджу, тэма Другой Сусьветнай вайны ў нас настолькі балючая, што любое адхіленьне ад агульнапрынятых пастулатаў выклікае рэакцыю, якую можна параўнаць з закідваньнем камянямі так званых вядзьмарак у Сярэднявечча.
Хочаце праўды? Хочаце даведацца пра маё асабістае стаўленьне да 9 траўня? Ну глядзіце.

Для мяне 9 траўня - дзень Памяці тых, хто змагаўся за свабоду нашай Бацькаўшчыны пад час той вайны. Для мяне не істотна, былі гэта байцы Чырвонай арміі, за чыімі сьпінамі стаялі кулямёты заградатрадаў, чырвоныя партызаны ці партызаны, якія былі супраць усіх, але за незалежнасьць Беларусі. Я лічу савецкую ўладу ўладай акупацыйнай, такой жа акупацыйнай, як і нямецкую. Адзінае адрозьненьне іх у тым, што Гітлер плянаваў зьнішчыць народы на захопленых землях, а Сталін дараваў ім якое-кольвек жыцьцё. Абірая паміж зьнішчэньнем і жыцьцём я безумоўна абіраю апошняе.
Я ведаю, што да сёньняшняга дня нам не сказалі й пра палову ад усіх тых фактаў, якія мелі месца ў 40-50-х гадах. Таму я не лічу неабходным вешаць на адных ярлыкі здраднікаў, а на іншых герояў.
Я шаную й паважаю ўсіх тых, хто змагаўся не за Сталіна, не за Гітлера, не за Саветы й не за камунізм, а за Бацькаўшчыну сваю, за народ свой і за нашчадкаў сваіх. І для мяне ня мае розьніцы, на чыім баку яны былі. Гэтых поглядаў я буду прытрымлівацца да таго моманту, пакуль ня будзе адчынена апошняя сатронка з гісторыі Другой Сусьветнай вайны.
Мае дзяды змагаліся найперш за сваю зямлю й загінулі дзеля гэтай справы. І я бязьмерна ўдзячны ім за гэта.
Я супраць нацызма, Гітлера, але й супраць Сталіна. Ні ў тым, ні ў другім я ня бачу анічога станоўчага. Застаецца толькі свая зямля. Вось пра гэта варта памятаць, вешаючы чарговы ярлык.

А што тычыцца сёньняшняга становішча - мне прыкра глядзець, як нашым ветэранам даюць ажно 100 тысячаў рублёў (меньш за 50 даляраў) і ганарацца гэтым, паказываючы па тэлебачаньню. А нядаўна ў іх аднялі ільготы, так жа ганарліва распавядаючы пра гэта. Мне прыкра глядзець на масавыя гуляньні быдлалехтарата, якому абы дай падставу напіцца півам ды бырлам. Мне сапраўды прыкра глядзець на тое, як наша сацыяльная-так-яе-і-раз-гэтак-дзяржава выкарыстоўвае іх, жыцьцё гатовых аддаць за сваю Радзіму на той жахлівай вайне, і як кідаецца лёзунгамі аб захаваньні міра й стабільнасьці "абы не было вайны". А вам ня прыкра? Не? Тады мне вас шкада.

І я сапраўды вельмі рады, што зьявіўся падобны допіс, даволі супярэчлівы, зь якім я не па ўсім пунктам згодны, але вымушаючы страпянуцца ад сну й азірнуцца навокал. Можаце вешаць на мяне ярлык здрадніка, калі жадаеце.

Яшчэ раз, для мяне 9 траўня - дзень Памяці аб усіх тых, хто змагаўся за сваю Радзіму, за незалежную Беларусь. І ня мае розьніцы, быў ён чырвонаармейцам, чырвоным партызанам ці ў радах БКА.
 
 
donjeune
09 траўня 2008 @ 19:07
зь 9 вас траўня-2  
Даруйце мне, што пішу амаль пра тое ж самае, але мне падаецца, што некаторыя людзі, як у той показке, убачыўшы волас на пінжаке мужа, закатываюць скандал, нібыта той здраджваў жонке зь нейкай глямурнай бляндынкай. Ці ня лепш спачатку зразумець і паспрабаваць разабрацца ў пытаньні, чым адразу спальваць на вогнішчы як ерэтыка?

Уявіце сабе такую карціну.
чытаць далей )

Другая Сусьветная вайна для беларусаў - вызваленчая вайна. Мы не далі захапіць сябе фашыстам, тут наша перамога. Але мы не дамагліся вызваленьня ад камуністаў, і тут мы прайгралі, хаця Сталін усё ж пайшоў на некаторыя саступкі, у прыватнасьці дазволіў карыстаньне беларускай мовай. Усё было трошкі складаней, чым гэта нам падаецца афіцыйна.
Аднак жа чамусьці ўсіх, хто хаця б на адзін крок адыходзіць ад афіцыйнай версыі, пачынаюць кляйміць нацыстамі. Хіба не таму, што гісторыя-та беларуская белымі ніткамі шыта?

Дарэчы, калі б Сталін усё ж пасьпеў сабраць войскі й першым бы атакаваў, якое б сьвята мы адзначалі тады?..

Апошняе.
Я ніколі не лічыў магчымым ахвяраваць здароўем, шчасьцем, жыцьцём нават проста незнаёмых людзей, ня кажучы ўжо пра маіх блізкіх ці сяброў. Хутчэй уж сваім жыцьцём. І ніколі пра тое не пісаў. Таму за падобныя заявы: "Но ты готов заплатить счастьем своих родителей, своих друзей, чтобы счастливо жилось всем остальным белАрусам" буду біць у пысу. Нават сваім лепшым сябрам.
Цэтлікі: ,
 
 
 
 
 

Рэкляма