Home

Рэкляма

 
 
donjeune
16 траўня 2008 @ 10:57
помнікі  
Пісаў я пра гэта ўчора, напішу й яшчэ раз.

Тое, што робяць з архітэктурнай спадчынай Беларусі нашыя "рэстаўратары", не паддаецца ніякаму тлумачэньню. Працаваць так, як гэта робяць яны, можна толькі пры адсутнасьці нават рэшткаў сумленьня й павагі да сваёй гісторыі.

За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся 40.
Зь 19 000 помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці на Беларусі на пачатку 90-х гг. сёньня засталося толькі 5 000.
Ніякі навабуд на месцы старога не заменіць яго, як бы добра ён не выглядаў зьнешне.

Ну а тое, што зараз адбываецца зь Нясьвіскім палацам... проста немагчыма падабраць словы.



http://www.svaboda.org/content/Article/1115896.html
http://nn.by/index.php?c=ar&i=17148
http://pisalnik.livejournal.com/172398.html
 
 
donjeune
16 траўня 2008 @ 11:21
запаветы палільшчыка  
1. Не палі на хаду на вуліцы. (Гэта й выглядае непрыемна, і навакольным людзям перашкаджае.)
2. Не палі адзін. (Акрамя скрайніх выпадкаў.)
3. Не палі раніцай.
4. Кожны раз перад тым, як запаліць, спытай сябе: "А яно мне трэба?"
5. Перад тым, як запаліць, уяві сабе сам гэты працэс і смак цыгарэты. І калі так ужо сьвярбіць засунуць што-небудзь у рот - ну дык вазьмі гумку. (Прынамсі яна для зубоў карысная.)

На фіга я гэта напісаў?
На маю думку, жаданьне паліць у чалавека ўзьнікае хутчэй на псіхалягічным узроўне, ніж на фізыялягічным. Праз пэўны час выпрацоўваецца звычка кшталту "я іду на заняткі, і па дарозе было б няблага запаліць цыгарэту". Тое ж абмежаваньне на колькасьць цыгарэт у дзень - тая ж самая звычка, якая, з-за свайго характара абмежаваньня, шкодзіць нэрвам і псыхіцы чалавека. Дастаткова проста кантраляваць свае жаданьні, разьмяжоўваць, калі яны дарэчны, а калі не.
Патлумачу. І кава, і гарбата зьяўляюцца пэўным чынам такімі ж наркатычнымі рэчамі, як і тытунь ці алькаголь. Шмат каму падабаецца смак кавы ці гарбаты, і яны пьюць іх, атрымліваючы ад гэтага асалоду. Не па сем кубачкаў штодзень, а час ад часу, калі ўзьнікае жаданьне. Тое самае назіраецца з алькаголем. Існуюць жа як кафэіназалежныя людзі, так і алькаголезалежныя людзі побач з тымі, хто падобнай залежнасьці ня мае.
І тое самае павінна назірацца і з тытунем.
Цэтлікі: ,
 
 
 
 
 

Рэкляма