Home

Рэкляма

 
 
donjeune
20 траўня 2008 @ 11:02
рэстаўратары  
Гледзячы на актыўныя дзеяньні нашых рэстаўратараў, якія з маланкавай хуткасьцю здаюць аб'ект за аб'ектам, рукі самі цягнуцца да валяр'янкі. Шчыра кажучы, лепш проста гэта ня бачыць, ня чуць, ня ведаць.
Псэўдастарыя будынкі цэнтральных раёнаў Менску (аднаўленьне комплексу вакол Сьв. Духава Катэдральнага сабору, руйнаваньне будынкаў на Нямізе і ўсталяваньне замест іх глямурных фасадаў гандлёвага цэнтру ды шмат інш.), руйнаваньне Гародні, Нясьвіскі палац (у выніку яго наўпрост выключаць са сьпісу ЮНЭСКА, і слушна зробяць), ды шмат яшчэ можна ўзгадваць помнікаў, раскіданых па малым мястэчкам Беларусі.
Вось рукі рэстаўратараў, якія літаральна ўчора ў лепшым выпадку будавалі аграгарадкі, дайшлі да Коссаўскага палацу - узору неагатычнай архітэктуры. Ахоўнік музэйнага архіву, глямурная дзяўчынка гадоў 25-30, рэстаўратары, якія пад час раскопак са зьдзіўленьнем знаходзяць сыстэму паветранага ацяпленьня...
Шчыра кажучы, мне хочацца верыць, што гэтым разам усё будзе па-іншаму, па-сапраўднаму, што зробяць нарэсьце аб'ект, які ня сорамна будзе дасьведчанаму эўрапейцу паказаць. Але за плячыма ўжо досыць вялікі сьпіс "адрэстаўраванага", які не пакідае месца надзеям...

UPD «Началась масштабная реставрация Коссовского замка, готова проектно-сметная документация», — сообщил В. Обламский. По его словам, «первая очередь отреставрированного замка должна быть сдана к 2011 году, на 2008 год на проведение реставрации замка выделено из республиканского бюджета Br400 млн, из местного — Br250 млн».
По оценкам представителя Минкультуры, «это будет крупный гостинично-туристический комплекс».


ЗЫ. Гыг, рэйтынгі запрацавалі.
 
 
 
 
 

Рэкляма