Home

Рэкляма

donjeune
22 ліпеня 2008 @ 10:30
Лошыца  
Учора адбылася першая сустрэча ў Лошыцкім парку.
Нягледзячы на дождж, прыйшло даволі шмат людзей, каля сотні чалавек.
У цэлым - пачатак ёсьць, справа пайшла.
Вынікі - вырашылі сабіраць подпісы (азнаёміцца з тэкстам рэзалюцыі і спампаваць для раздрукоўкі лісты можна тут: http://community.livejournal.com/minsk_by/5052088.html), а таксама прызначылі час наступных сустрэч, 27 ліпеня, 14:00 і 2 жніўня, 12:00. Праходзіць будзе ў фармаце мастацкага пленэра і валанторскай акцыі па ўборцы парка.
Ага, і [info]muha_elka (дарэчы, вельмі мілы чалавек) памірылася з [info]koziel'am. Пайшлі нават жартачкі, што цяпер яны абавязаны пажаніцца.))

На заканчэньне некалькі здымкаў ад [info]toxaby:



+3 )

Лінкі, зь якіх можна даведацца падрабязьней пра сустрэчу й паглядзець фотаздымкі:
http://muha-elka.livejournal.com/711515.html
http://toxaby.livejournal.com/223405.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/5052088.html
http://koziel.livejournal.com/174164.html
і не забудзьце запісацца ў суполку "Я люблю Лошицкий парк" http://community.livejournal.com/loshicki_park
 
 
donjeune
21 ліпеня 2008 @ 13:20
Нататкі дылетанта. Віцебск. Захад.  
Вяртаючыся дахаты, зрабіў па дарозе некалькі здымкаў захаду сонца. І толькі тыдзень пасьля таго знайшоў файную праграмку для стварэньня панарам.
Цяпер мну шчасьлівы як слон.) Будзем рабіць панарамкі.)



3016х600, 251кб )
 
 
donjeune
21 ліпеня 2008 @ 11:38
Лошыцкі парк. Сёньня. 20:00.  


Праезд ад прыпынку "Вакзал" (з боку правай башні, калі стаяць спіной да чыгуначнага вакзала) аўтобусамі 3, 52, 105 і маршрутным таксі 1006 да прыпынку ДС "Маякоўскага"/"Хладакамбінат".

Суполка Лошыцкі парк: http://community.livejournal.com/loshicki_park/profile

 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 18:17
Лошыца  
Пакуль я думаў пра паездку ў Лошыцу, якая можа ў хуткім часе ператварыцца ў плястыкавы муляж, народ заварушыўся.
Выдатна, не пабаюсь гэтага слова, напісала сп-ня [info]muha_elka у сваім запісе "Плакать от обиды и отчаяния":

"Минск- бездушный, без харизмы, пустой, неприятный, выхолощенный город. Единственное что его спасает - стерильная, неестественная чистота улиц.
...
Прав был журналист, который написал, что если бы египеткие пирамиды были бы в Беларуси, то над ними провели бы глубокую реконструкцию и обложили бы плиткой "КЕРАМИН".


Дык не дазволім жа адбіраць у нас апошнія закуткі нашага роднага ўтульнага горада Менска!
Прыходзьце 21га ліпеня а 20:00 у Лошыцкі парк з боку вуліцы Маякоўскага! Разам мы зможам вырашыць, як адстаяць тое, што нам дорага!
Прынасіце з сабой сьвечкі й камяні. Час раскідваць камяні, і час іх зьбіраць.

 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 15:56
Выратуем Лошыцкую сядзібу!  
У працяг запіса пра Лошыцу:

 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:43
Краіна-муляж  
"Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка. Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі. Ляндшафт зьменіцца цалкам. Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак."
"У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжо валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў — запруду на рэчцы для вадзянога млына…"
"Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер — у аварыйным стане. На ўваходзе — замок і шыльда з надпісам аб забароне на ўваход. Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай. Цяпер жа аб’яўлена, што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж…"


Вось і да Лошыцы дабраліся... тэрмінова неабходна зьезьдзіць, паглядзець на парк, пакуль яго яшчэ не пакалечылі.
 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:31
суіцыды  
Я заўсёды лічыў, што ў Японіі самы высокі ўзровень самагубстваў. Пэўным чынам гэта было зьвязана й з Муракамі, якім я зачытваўся ды зачытваюсь дагэтуль.
Ан не, мы, беларусы, значна абагналі японцаў і занялі першае першае месца ў сусьвеце па самагубствах!!!

Першыя 15 краін:

Краіна – узровень самагубстваў – рэлігійнасьць

  1. Беларусь – 36,80 – 35

  2. Расея – 36,15 – 28

  3. Казахстан – 29,95 – 43

  4. Вугоршчына – 28,45 – 36

  5. Славенія – 25,90 – 41

  6. Латвія – 25,70 – 32

  7. Украіна – 25,15 – 37

  8. Японія – 24,20 – 29

  9. Эстонія – 21,40 – 21

  10. Бэльгія – 21,30 – 33

  11. Фінляндыя – 20,55 – 36

  12. Францыя – 18,30 – 30

  13. Малдова – 17,25 – 55

  14. Аўстрыя – 16,15 – 46

  15. Чэхія – 15,80 – 26


Узровень самагубстваў - гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год.
Крыніца - "Наша Ніва".
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:21
Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў.  


+4 )
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:16
Нататкі дылетанта. Віцебск. Архітэктура.  
Другая частка здымкаў, зробленых падчас вандроўкі ў Віцебск.
Нагадаю:
мае ўражаньні - "Нататкі дылетанта. Віцебск."
першая частка здымкаў - "Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі."

Ну што, паехалі.

З дынамікаў, усталяваных на будынку, які бачны на здымку, гучала музыка. І ўявіце сабе маё зьдзіўленьне, калі, праходзячы па гэтаму чырвона-зялёнаму мосту, я пачуў не якую-небудзь Дарафееву, а нрмаўскі "Паветраны шар"! Праўда, то быў невядомы мне рэмікс, зроблены нейкім рэп-гуртом. Але й там былі словы пра свабоду, бчб, краіну на каленях etc. Карацей, сюррэялізм поўны. Тым ня менш, прыемна.


+17 з камэнтарамі; ~1,5 мб )

Запіс са здымкамі, якія маюць хоць якую мастацкую каштоўнасьць=)) : "Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў."
 
 
donjeune
15 ліпеня 2008 @ 14:33
Грунвальд  




Слава Героям!
Жыве Беларусь!



via [info]krutach
Цэтлікі:
 
 
donjeune
15 ліпеня 2008 @ 11:10
Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі.  
Працягваем тэму, распачатую ў запісе "Нататкі дылетанта. Віцебск."
Вашай увазе першая частка здымкаў.

Файнае спалучэньне колераў, а?=)




+17; 1,2 мб )

Наступным разам - архітэктура.
 
 
donjeune
14 ліпеня 2008 @ 22:47
Нататкі дылетанта. Віцебск.  
На выходных зьезьдзіў з бацькамі ў Віцебск.
Я плянаваў наведаць яшчэ й Полацк, але было вырашана пераночыць у нашай хаце ў вёсцы, якая як раз на паўдарогі паміж Менскам і Віцебскам, і вяртацца ў Менск.
Такім чынам, былі ў Віцебску адзін дзень, у суботу.

У гэтым запісе напішу пра свае ўражаньні ад гораду, Славянскага базару ды Горада Майстроў, а здымкі чакайце крыху пазьней, серыяй зь некалькіх пастоў. Бо наздымаў шмат, наўпрост бракуе часу на прагляд ды апрацоўку. Самае смачненькае, як заўсёды, будзе напрыканцы, таму сачыце за апдэйтамі.(:

Ну а цяпер да сабжу.
крыху тэксту )

Ну вось прыкладна такія ўражаньні ў мяне пакінуў Віцебск. Як я ўжо пісаў, чакайце ў хуткім часе запісаў са здымкамі, дзе я паспрабаваў сабраць усё лепшае, што ўбачыў.

UPD Першая частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі."

UPD2 Другая частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. Архітэктура."

Трэцяя і апошняя частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў."
 
 
donjeune
07 ліпеня 2008 @ 15:42
апытанка  
Крос-пост з [info]minsk_by

Вырашыў задаць вам, шаноўнае спадарства, два пытаньня ў зьвязе з выбухам на канцэрце ля Стэлы з 3 на 4 ліпеня.

Апытаньне #1219147
Open to: усім, detailed results viewable to: усім

Як мяркуеце, гэты выбух:

Прагляд адказаў

учынак хулігана ці вар'ята
42 (31.6%)

акцыя апазыцыі
4 (3.0%)

акцыя ўладаў
79 (59.4%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
8 (6.0%)

На вашу думку, якіх дзеяньняў чакаць ад уладаў?

Прагляд адказаў

яны проста знайдуць злачынца
18 (13.7%)

яны паспрабуюць намякнуць, што ніці цягнуцца да замежных шпіёнаў ці да апазыцыі
74 (56.5%)

заявяць, што за ўсім стаіць апазыцыя і паспрабуюць зьнішчыць яе канчаткова
27 (20.6%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
12 (9.2%)



Найбольш верагодным мне падаецца варыянт, што гэта былі нейкія хуліганы, якіх хутка знойдуць і пакараюць, чым усё й скончыцца.
крыху тэксту )
 
 
donjeune
02 ліпеня 2008 @ 10:30
вандроўка па Беларусі  
Зьбіраюсь на наступных выходных зьдзейсьніць мару маіх бацькоў - выцягнуць іх у паездку па Беларусі.
Фармат - на сваёй машыне, пры неабходнасьці можна пераночыць у якім-небудзь гатэльчыку.

Вось толькі адна маленечкая праблемка: неабходна скласьці маршрут.
Мо' шаноўнае спадарства што-небудзь параіць, каб можна было хаця б на штосьці абапірацца?
 
 
donjeune
01 ліпеня 2008 @ 19:22
Бібліятэка, R.I.P.  
Стары будынак Нацыянальнай Бібліятэкі плянуюць зьнесьці, каб на яго месцы узьвесьці на яе месцы новую пабудову «з архітэктурным абліччам будынка, што зносіцца» для размяшчэньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Канстытуцыйнага суда. (паводле "Нашай Нівы")



Між іншым, гэта помнік канструктывізма пабудаваны на пачатку 30-х гадоў.
Божухна, не зьдзіўлюсь, калі ў хуткім часе самым старым будынкам Менску стане якая-небудзь жылая пяціпавярхоўка пачатку 70-х.
 
 
donjeune
30 чэрвеня 2008 @ 13:14
Нясьвіж-2  
Нясьвіж руйнавалі, цяпер Нясьвіж будуюць нанава.
Два здымкі тамбура, я быў наўпрост шакаваны. І гэта - уваход у старажытны палац???

2 здымкі )

via [info]juli_erde
 
 
donjeune
30 чэрвеня 2008 @ 00:08
футбол-11  
Мяркую, што ўжо ўсе ведаюць пра тое, што адбывалася на Кастрычніцкай плошчы падчас матчу Расея-Гішпанія?
А вось вам адказ таварышаў з галоўнай газэты афіцыйнай Беларусі "СБ":

Такой «футбол» нам не нужен...
Ряженые хотели спровоцировать скандал


Я тоже болел за Россию. После первого испанского гола швырнул подушкой в телевизор. После второго — выругался и лег спать. А в это время в центре Минска, на Октябрьской площади, бушевали страсти. Причем в «футбол» вмешалась «политика».
— Перед началом матча на площади собралось около 1.500 — 2.000 человек, — восстанавливают хронологию событий в пресс–службе ГУВД Мингорисполкома. — Но люди подходили и после стартового свистка. В результате собралось около пяти тысяч болельщиков. В том числе 50 человек, поддерживающих Испанию и демонстративно вырядившихся в цвета испанской формы. Поначалу их появления никто не заметил, ведь в основном болели за Россию. Однако уже после первого гола, забитого в ворота Игоря Акинфеева, в сторону поддерживающих Испанию фанатов начали раздаваться агрессивные возгласы...

В чем тут дело?
Конечно, каждый может болеть за кого душа желает. Но что-то было не так в этот вечер. Ведь прекрасно знали местные «испанцы», что их демонстрация вызовет ответную реакцию. Значит, специально решили выделиться, чтобы на ровном месте создать конфликт? Значит, провокаторы?
Бойцы полка милиции специального назначения ГУВД Мингорисполкома решили вмешаться в ситуацию, чтобы не дошло до драки. «Испанцев» они взяли в кольцо. Когда был забит второй гол, над площадью стали летать бутылки. К счастью, никто не пострадал... Но несколько десятков молодых людей, решивших «выделиться», все же увели подальше от телевизионного экрана. «Отконвоировали» через подземный переход и отпустили.
Хорошо то, что хорошо кончается. Но те, кто придумал этот «креатив», кто решил устроить свалку, а потом возложить ответственность на «власть», которая, мол, не справилась с обстановкой. Знакомый прием т.н. «активистов»...

И еще один грустный итог коллективного телепросмотра — превратившаяся в свалку Октябрьская площадь. Бутылки, склянки, пакетики от сухариков и чипсов... Те, кто поздним вечером проезжал по проспекту Независимости мимо Дворца Республики, от увиденного был в ужасе...


Крэятыўна, жыстачайшы артыкул...
 
 
 
donjeune
16 чэрвеня 2008 @ 11:36
"Усходні маяк"  
Па-першае, дзякую за наводку на інфармацыю [info]katechizis'у.

Цяпер да сабжа.
Мяркую, вы ўжо ведаеце, што пераможцам тэндэру на забудову пляцоўкі ля Нацбібліятэкі сталі ангельцы. Дакладней, кампанія «Zomex Overseas Limited».

Гугл па запыце сапраўды знайшоў кампанію з такой назвай (вось і вось). Гэта кампанія з 6-10 супрацоўнікаў у Лёндане, займаецца "Traders of mobile telephones•Provision of fulfilment to network operators with respect to global distribution of handsets and accessories from leading manufacturers." і запісана на "Aleksandar Stojakovic".
Юзэр [info]darriuss знайшоў крыху больш пра гэтую кампанію. Яе сайт http://zomexoverseas.com/ (у мяне ён наўпрост паказвае цнатліва белы манітор), і яшчэ адна спасылка з наступнай інфармацыяй:
"Founded in 1999, Zomex is an independent consulting and corporate advisory firm focused on the Emerging markets. Specialist areas include markets of Central and Eastern Europe, Russian Federation, CIS States, United States and Latin America. Headquartered in London, the firm consists of an association of companies providing a wide range of strategic consulting and general corporate advisory services. Our global reach and contacts provide clients with in depth knowledge and experience, with skills which span the initiation of ideas, insights and solutions all the way through to detailed implementation."

Ну і сам праэкт "Усходні маяк Менску" (усе выявы клікабельны).



яшчэ выявы, камэнтар, і праэкт, які заняў другое месца )

Цалкам артыкул даступны па спасылке.
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 15:38
ТВ-гісторыя  
Па каналу "ТВЦ" даволі даўно ўжо паказваюць цыкл ролікаў "История государства Российского" (па спасылцы невялічкае інтэрв'ю). Грунтуецца ён на працах гісторыка Расейскай Імпэрыі Карамзіна. Тое, што і як ён пісаў, стваралася перш за ўсё дзеля самой Расеі, узьняцьця яе аўтарытэта ў вачах грамадзян і на сусьветнай арэне. У прынцыпе, нічога дзіўнага няма, што расейцы зараз вырашылі данесьці да шырокіх колаў гледачоў менавіта гэты пункт гледжаньня. Бо шмат у якіх краінах нармальным лічыцца крыху абеляць сваю гісторыю.
Дзіўна іншае. На днях па БТ пачалі паказваць паўтор цыкла "Летапіс часоў". І вось тут пачынаецца самае цікавае. "При создании фильма особое внимание было уделено достоверности реконструкции событий. Сценический материал основан на научных исследованиях и прошел экспертную оценку белорусских историков." Уся гісторыя аднак паказваецца як фактычна супрацьстаяньне праваслаўных беларусаў і каталіцкіх літоўцаў і палякаў. А вось расейцы ў выглядзе Івана Жахлівага выглядаюць выратоўнікамі, якія вызвалялі беларускія землі і імкнуліся ўзьяднаць у адно цэлае Русь. Сам Іван Жахлівы паўстае ў выглядзе цара строгага, але справядлівага. Так, ён караў сьмерцю часам па 300 чалавек у дзень, але ж потым шчыра замольваў грахі ў царкве. А потым зноў караў. Адным словам, сьвяты чалавек. Ну й па дзьвюмоўю прайшлісь. Сказалі, нібыта гэтай зьяве шмат сагодзьдзяў. Абгрунтавалі тым, што ў свае часы карысталіся як старабеларускай мовай, гэтак і царкоўнаславянскай. Забывая дадаць, што царкоўнаславянская была хутка выцесьнена амаль з усіх сфэр, акрамя рэлігійнай, як толькі зьявілася й была ўдасканалена старабеларуская.
Карацей, пакуль расейцам настаўляюць акуляры, што яны - самая велічная нацыя ў сьвеце, нам распавядаюць пра тое, што мы заўсёды былі разам з расейцамі. Не зьдзіўлюсь, калі там прагучаць словы, што беларусы ўвогуле да ВКЛ дачыненьня ня маюць.
 
 
 
 

Рэкляма