сп. шаноўны
nedomistik:
А мысль о том, что русский иностранный язык - это опять же стереотип, навязываемый идеей о том, что белАрусскую культуру уродовали сначала поляки, а потом русские. Если взглянуть с другой стороны, может в результате этого взаимодействия она обогатилась?У адказ:
Калі ты кажаш пра такія мяккакажучы звышспрэчныя погляды, дык трэба падмацоўваць іх фактамі. Што ты можаш прывесьці ў доказ?
Што ты можаш супрацьпаставіць сцьвярджэньню, што пад час як русіфікацыі, так і палянізацыі зачынялі беларускамоўныя школы ды ўнівэрсітэты, што забаранялі карыстацца беларускай мовай, што імкнуліся стварыць зь яе не самастойную мову, а нейкі дыялект, што зьнішчалі культуру, м? Лічбы прывесьці?
Зь іншага боку, колькі зрабілі беларусы для той жа Расеі? Нашы архітэктары стварылі Каломенскі палац, архітэктурны шэдэўр; пяціярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, дзе ўпершыню ў Расеі была зроблена аб'ёмная, высокарэльефная рэзь па дрэву, пакрытая сусальным золатам, таксама помнік культуры сусьветнага значэньня (Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Восіп Андрэеў ды інш.); прывезьлі сакрэт рэльефнай шматколернай кахлі, якой аздоблены фасады Пакроўскага сабору ў Ізмайлаве ды іншыя царквы (Пётр Заборскі зь Вільні); Андрэй Чэхаў адліў "Цар-гармату"; Епіфан Славінецкі - адна з ключавых асобаў у часе раформаў Нікана; менавіт беларусы заклалі асновы тэтра пры двары цара Аляксея Міхайлавіча. А таксама: літаратары Тадэвуш Булгарын, Фёдар Дастаеўскі, Аляксандр Твардоўскі, Іван Бунін (з роду Бунікоўскіх), мовазнавец, галава ленінградзкае фаналягічнае школы Леў Шчэрба, кампазытары Міхаіл Глінка, Мадэст Мусаргскі ды шмат каго іншых. А яшчэ можна ўзгадаць пра фармаваньне маскавіцкай мовы.
І пасьля ўсяго гэтага ты будзеш казаць, што "может в результате этого взаимодействия она обогатилась"???
alice_sometimes: Да уж, языковая ситуация у нас, что и говорить, уникальная. По-нормальному, в языке должно быть два основных пласта: разговорный и литературный, причем последний с некоторым отставанием закрепляет те изменения, которые происходят в первом. У нас же есть искусственно склеенная литературная норма, которая жутко далека и от трасянки, и от местных диалектов в вымирающих деревнях. Мне очень нравится идея своего родного, самобытного языка, но по всем законам он никак не может прийти сверху! Выученный в школе и по литературным произведениям "родной" язык - имхххххо, это абсурдно!
nedomistik: Ага, а что у нас в стране не абсурдно?
В сущности, я полностью согласен:
трасянка - это факт, а литературный язык - это абстракция.
Хотя, в сущности, мне все равно: я как разговаривал на чистом и грамотном, как я надеюсь, русском языке, так я и буду разговаривать на нем.Даволі цікава ўвогуле глядзець на размову двух людзей, беларускай мовай не валодаючых, аднак маючых цьвёрды погляд на сытуацыю (прабачце за рэзкасьць, не стрымаўся, і без усялякіх метак, дарэчы).
Шчыра кажучы, акрамя гутарковай ды літаратурнай, існуюць яшчэ навуковая, юрыдычная ды публіцыстычная мовы. Тое становішча, у якім зараз знаходзіцца афіцыйная беларуская мова (т.зв. "наркамаўка"), мяне, ды шмат каго яшчэ, не задавальняе. Таму наконт штучнасьці літаратурных АФІЦЫЙНЫХ норм я згодны.
Далей пра трасянку. А вы што, лічыце яе за асобную мову? Трасянка - сумесь дзьвюх моў, якая зыходзіць з дрэннага валоданьня адной зь іх. Звычайна нармальны чалавек, удасканальваючы веды ў адной (ці ў дзьвюх адразу) мовах, пазбаўляецца ад трасянкі ды памылак у вымаўленьні (гэканьне, чэканьне і г.д. узгадайце хаця б "чэсны" ці "жэстачайшэ"). І ўж сапраўды вар'яцкі гучыць меркаваньне пра ўзьнікненьне новай беларускай мовы з гэтай трасянкі.
Далей, а як вы прапаноўваеце пашыраць беларускую мову сярод насельніцтва, якое ўсё жыцьцё сваё жыло ў саўке? Толькі праз вывучэньне ў школцы. І разам з тым новыя пакаленьні трэба вучыць выключна на беларускай мове, ствараць усе ўмовы, каб яны жылі ў беларускамоўным асяродзьдзі. Дарэчы, як вы думаеце аднаўлялі чэскую мову?
"трасянка - это факт, а литературный язык - это абстракция" - зноў жа, складваецца меркаваньне, што вы ці ня чулі сапраўднай беларускай мовы, ці чамусьці атаясамляеце яе з трасянкай. А літаратурная мова ніякая не абстракцыя, яна існуе і разьвіваецца. Зноў жа, пацікаўцеся, перад тым як пісаць штосьці падобнае.
сп. шаноўны
ru_tyan:
Язык в любом случае нормален только английский,... А "родной язык" для меня не более чем ещё один предмет в школе. Потому что все эти телодвижения выглядят для меня так , как если бы итальянцы резко вспомнили про свою много веков назад почившую латынь.У адказ:
Параўноўваць беларускую мову з латыньню, сама меней недакладна. На латыні ніхто ў Італіі не размаўляе, тым больш, што ў Італіі няма такой дзяржаўнай мовы, як латынь. З латыньню можна было б параўнаць царкоўна-славянскую мову, ды й то спрэчна, бо на латыні раней размаўлялі, а вось на царкоўна-славянскай толькі маліліся.
Італьянцаў ніхто не захопліваў, ніхто не зьнішчаў іх мову й культуру, таму ім няма чаго "рэзка ўзгадваць".