Home

Рэкляма

donjeune
22 кастрычніка 2007 @ 23:42
Туды і назад ці Нашы ў Масковіі  
Цягнік адыходзіў у шэсьць гадзін пятнадцаць хвілін у пятніцу. Зьбіраліся ля цэнтральнага ўвахода. Як я пісаў раней, нас было шмат, але ўсё ж меньш, чым я думаў – дзесьці каля двадцаці чалавек, прыкладна роўна каледжаўцаў і студэнтаў, ну й плюс два прэпада з каледжа: старая знаёмая Карповіч ды Бяляява. Самае цікавае, што пра месца збора я даведаўся толькі раніцай у дзень атпраўленьня, пра нумар цягніка – за тры гадзіны ад Пілецкага, чалавека, амаль што паўгады як з’ехаўшага ў Маскву, а назву выставы высьветліў толькі калі пабачыў надпіс у зале.

Але ўсё па парадку. аповед са здымкамі )

Аднак тая Масква, якую я пабачыў мне не спадабалася. Вельмі шумная, дарагая, хаатычная, гэтая хаатычнасьць тычыцца і да натоўпу, і да руху машын, і да генплану забудовы, нейкая яна недагледжаная, вельмі рэдка сустракаліся дрэвы.
А вось што добра, гэта колькасьць розных рэстарацый зь якасным дызайнам. У Менску іх значна меньш, да і выбар меньшы.

На гэтым усё. Я скарачаў свой аповед як мог, таму засталося яшчэ шмат чаго за яго межамі, але трэба шкадаваць вашыя вочы і вашую цярплівасьць.

Яшчэ адно: здымкі амаль не апрацаваны, і засталося іх яшчэ шмат, таму далей па меры таго, як я буду іх апрацоўваць, яны будуць з’яўляцца на старонках журнала. Таму, як кажуць на тэлебачаньні, «не переключайтесь, впереди ещё много интересного».
 
 
Настрой: happy
 
 
 
 

Рэкляма