Home

Рэкляма

donjeune
28 чэрвеня 2008 @ 10:05
гарачыя навіны  
Сенсацыя! Медзьвядзёў - апошні нашчадак з дынастыі Раманавых!

Цэтлікі:
 
 
donjeune
01 траўня 2008 @ 23:00
Што праўда, то праўда..:)  
Ты понимаешь, что живешь в 2008 году, когда:
1. По ошибке, ты печатаешь свой пароль системного доступа на микроволновке
2. У тебя список из 15 номеров, чтобы связаться со своей семьей, которая состоит из 4 человек
3. Ты отправляешь e-mail своему коллеге, что сидит в соседней комнате
4. Ты потерял контакт со своими друзьями или семьей, потому что у них нет адреса электронной почты
5. После рабочего дня ты возвращаешься домой и отвечаешь по телефону так, словно ты еще на работе
7. Ты впадаешь в состояние паники, если вышел из дома без мобильного телефона и ты возвращаешься за ним
8. Ты просыпаешься утром и первая вещь, которую ты делаешь -подсоединяешься к Интернет, даже до того, как выпьешь кофе
9. Ты склоняешь голову на бок, чтобы улыбнуться: - )
10. Сейчас ты читаешь этот текст, ты с ним согласен и улыбаешься
11. Еще хуже, ты уже знаешь, кому ты перешлешь это сообщение
12. Ты слишком увлечен, чтобы заметить, что номер 6 в этом списке отсутствует
13. Тебе понадобилась лишь секунда, чтобы пробежать еще раз по сообщению и убедиться, что номера 6 действительно нет


Вы згодны?))
 
 
donjeune
16 красавіка 2008 @ 21:44
хз?  
Раптам зразумела, што кожны раз, калі я запісваю ў сшытку хатняе заданьне, я пішу хз. =))

Паўстала ў камэнтах пытаньне, як жа расшыфраваць-та на беларускай гэта самае хз?

Раптам сёньня зразумеў, што расшыфроўваецца яно менавіта як "Хвала Зянону!"
 
 
donjeune
15 красавіка 2008 @ 16:30
Вясна. Менск. Дах  
А пачалося-та ўсё з надзвычай лёкка прайшоўшым занятку па французкай. Потым, як і плянаваў, замест фізкультуры й лекцыі па канструкцыям, на якой нічога новага для сабе я ўсё роўна не пачую, паехаў у горад зрабіць некалькі здымкаў. (Дарэчы, зараз пайду глядзець, калі атрымалася нешта вартае - вылажу.) Ведаеце, даволі цяжка аказалася знайсьці падыходзячую вуліцу, і каб на ёй не было машын. Пакуль я шукаў, сонейка пачало няблага прыпякаць, таму пад канец было вырашана трошкі адпачыць. Ну а паколькі пошукі скончыліся ў Траецкім, ногі самі пайшлі да шырока вядомага ў вузкіх колах Даха. Паралельна з тым было набыта піва Сябар, даволі добрае, скажу я вам.
І вось, седзячы там пад пяшчотнымі промнямі сонейка, слухаючы крыкі чаек, далятаючыя са Сьвіслачы, цвырканьне вераб'ёў, што скакалі побач са мною, ды часа ад часу далятаючы шум машын, у гэтым закутку спакой ў самым цэнтры Менска, я раптам на малюсенечкі крок наблізіўся да нірваны. Ну ці не да яе, але ў прыемным напрамку.))
Нават недавершык такі нарадзіўся:
Стан нірваны
Набліжаецца,
На Дахе абласканы
Сонейкам.

Ні фіга ж я не паэт, ні разу ім ня быў і ня буду. Таму калі жадаеце ўбачыць хоць якую-кольвек рыфму - рабіце паўзы пасьля кожнага радка.)))

ЗЫ. Ішоў учора па вуліцы міма мамашы з малым дзіцём. Напэўна, яно неяк зрэагавала на мяне, бо маці яму сказала: "Да, видишь вот, какой красивый парень идёт." Блін, людзі! Ну высокі, ну зграбны, але ж "прыгожы"? Ці я проста такі сьціплы?))
ЗЗЫ. А яшчэ мне мой стрыечны брат час ад часу тэлефануе. Малы, 9 год, у школцы беларускую мову вывучаюць. Дык калі ён ня ведае, як што напісаць - зьвяртаецца. Дробязь, а прыемна.
ЗЗЗЫ. Мне тут надоечы сказалі, што я што ні допіс пішу - то сачыненьне. Што сапраўды?)
 
 
donjeune
11 красавіка 2008 @ 21:01
далматынцы й музыка  
Вокны майго пакоя выходзяць у двор дому. Дворы гэты не шырокі, метраў 20, зусім не шматлюдны, а з супрацьлеглага боку заканчваецца адхонам, на вяршыні якога стаіць школа. Ну вось такая пляніроўка рэльефу, нічога ня зробіш. Але мне гэта й не перашкаджае, бо кватэра на трэцім паверсе, вокны якога знаходзяцца трохі вышэй перашага з двух паверхаў школкі. Уявілі? Ну вось, таму сонейку нішто не замінае сьвяціць цэлы дзень у вокны, бо яны як раз на поўдзень выходзяць, а пры добрай фантазіі, можна ўявіць сабе, што ўнізе роў, напоўнены вадой.
Сеў я сёньня папрацаваць у Аўтакадзе над праэктам прыпынку. І ў нейкі момант заўважыў, што як раз насупраць вакна, на дарожке ля школы сабраліся ажно шэсьць міліцыянтаў, сэржаньцікаў нейкіх у шэрым, якія звычайна ўтрох патрулююць вуліцы. Стаяць, балбочуць сабе нешта, праз адчыненае з нагоды добрага надвор'я вакно далятаюць вадгалоскі іх напэўна звышінтэлктуальнай размовы й рогату, метраў дваццаць ад іх да вакон. Уключыў калёнкі каб заглушыць трэскатню, а потым падумаў, а чаму б ня зладзіць маленечкую open-air дыскатэку? Ну й зрабіў паграмчэй гук (а калёнкі 2х35 Вт)). Ніколі б не падумаў, што на далматынцаў так прыемна глядзець, слухаючы НРМ... А скончылася ўсё тым, што хвілін праз дзесяць яны разшліся тройкамі ў розныя бакі.

Заўважыў, што, чым больш пішаш у блёг, тым складаней бывае адрозьніць лухту ўсялякую кшталту вышэйнапісанай ад чагосьці больш-меньш вартага таго, каб гэта прачыталі ва фрэндстужцы. А калісьці, калі жж у мяне толькі зьявіўся, я ніяк ня мог уявіць, што ж я буду ў ім пісаць... (:
Цэтлікі:
 
 
donjeune
08 красавіка 2008 @ 10:48
архітэуктара. каменны век.  
Ну вось штосьці трэба напісаць пра тое, што скончылася, як усё прайшло.
Здаў два праэкта, атрымаў станоўчыя адзнакі, і на тым дзякуй. Бо імкнуцца выканаць іх як мага лепей не было аніякага жаданьня. Па-першае таму, што я не разумею сэнса ў тым, каб выконваць амаль што адны й тыя ж працы па некалькі разоў. Па-другое таму, што не люблю адмыўкі. Па-трэцяе таму, што гэта ўсё было ў каледжы.
Але ж галоўнае менавіта першая падстава. Бо за гэты курс што мы рабілі?

Ордэр - раз. Ну гэта карысна, бо папоўніла нашы веды пра ордэрную сістэму.
Кампазыцыя зь літарамі - два. Ладна, асаблівага сэнсу ў ёй ня бачу, але ж хай будзе, бо выконваецца яна цалкам за паўдні.
Адмыўка архітэктурнай дэталі - тры. Добра, калі нашыя выкладчыкі так імкнуцца ўкласьці ў нашы галовы паняцьце аб тым, як трэба выконваць адмыўкі, гэта як раз тое, што трэба.
Фасад і генплян катэджу - чатыры. Цалкам графічная праца. Карысна яна толькі тым, хто будзе далей выконваць курсавыя рукамі. У той жа час нідзе архітэктары не працуюць за кульманамі ды пляншэтамі. Кампутары даўно ўжо звышэфектыўна замянілі ручную графіку.
Фасад катэджу зноў - пяць. Але тут ужо акварэль, адмыўка. Глядзі тлумачэньні да нумара чатыры.
Архітэктурны помнік - шэсьць. І зноў адмыўка. Дарэчы туш, а не акварэль, але гэта акалічнасьці. Галоўнае зноў у тым, што фактычна гэта марнаваньне часу, бо з аднаго боку мы вывучаем дэтальна дадзены нам помнік, і гэта адзіная карысная рэч, але ж зь іншага гэтае вывучэньне займае толькі малую частку ад усяго часу. Куды больш ідзе на саму адмыўку. Ізноў жа, навошта мне ўдасканальваць гэтую тэхніку, калі я ніколі ў сваім жыцьці ня буду ствараць праэкту рукамі, хіба што першапачатковыя эскізыы?
І яшчэ два праэкты засталіся да канца першага курса.
Перспектыва архітэктурнага помніка - сем. Ну колькі можна? Тая ж адмыўка, але гэта не фасад, а - ОБОЖЭ! - перспэктыва.
І нарэсьце нумар восем - першы праэкт, які будзе цалкам прадуктам нашай уласнай фантазыі - прыпынак грамадзкага транспарту. І хутчэй за ўсё, што выконваць яго на кампутары забароняць.

Што мы маем у выніку?
З васьмі праэктаў тры зьяўляюцца фактычна ідэнтычнымі па тэхнічнаму выкананьню, яшчэ адзін кшталту падрыхтоўкі да тых трох, а калі мець на ўвазе, што месца ручной графіцы ў прафэсыйнай архітэктуры даўно занята кампутарам, то нейкіх асэнсаваных праэктаў усяго тры - 1,8, і на выбар 4-7.

Таму калі жадаеце патрапіць у каменны век - запршаю вас на архітэктурны факультэт БНТУ, 15-ы корпус, чацьвёрты паверх.
УВАГА! Ліфты на гэтым паверсе не спыняюцца, эскалатары не працуюць.

Усім дзякуй за ўвагу.

ЗЫ. А яшчэ я сёньня не пайшоў на дзьве пары - французкую й фізкультуру. За першую пару сорамна, але ж спалучэньне лайновага надвор'я, недасыпу й неабходнасьці хаця б паспрабаваць падрыхтавацца да матэматыкі ўвечары зрабілі сваю цёмную справу.
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: tired
 
 
donjeune
06 красавіка 2008 @ 18:48
звар'яцелы я  
З гэтым праэктам можна звар'яцець. Дакладна вам кажу. Спачатку я быў напоўнены жаданьнем працаваць і зрабіць як мага лепш, потым я быў злы як тысяча чарцянят, а цяпер вось проста стаміўся й жадаю закончыць нарэсьце і пажадана не зрабіць больш аніякіх ляпаў.

Аднак я не пра праэкт зьбіраўся пісаць.
Калі памятаеце, калісьці я ўжо пісаў, што добра, што "октябрята" перакладаюць на беларускую як "акцябрата", а не, як падказвае лёгіка, "кастрачнята" (ад кастрычніку).
А сёньня па патыліцы жахнула наступная думка: а вось БРСМ яны дарма пераклалі, вой дарма. Бо як гэная абрэвіятура гучыць па-беларуску? БДСМ. [А вось і не перакладаецца. А ідэйка-та вясёлая была... мдзя... пайду лепш далей адмываць.] А што такое BDSM? Менавіта - усялякія сада-мазавычварэньні. Зь бізунамі, кайданкамі й г.д. Цяпер-та я ведаю, чым яны там займаюцца! :D
Цэтлікі:
 
 
Настрой: crazy
 
 
donjeune
01 красавіка 2008 @ 13:42
 
У вялікае сьвята ўсіх дурняў Яндэкс вось так вось прышпільнуўся:



Замяніў усе банэры зь месцамі ў топе на першае месца, ды й яшчэ й памяняў пол. У жанчын, адпаведна, на кнопцы напісана "Я - 1й".

Чаму я гэта ўсё пішу? Ну проста я з паўхвіліны сядзеў не разумеючы, што за баг, пакуль не паглядзеў, якая сёньня дата. Запрацаваўся, дурань...)
Цэтлікі:
 
 
donjeune
31 сакавіка 2008 @ 20:34
малюнак  
Ну вось, пакуль адныя студэнты вучаць раманскія да лацінскія мовы, пакуль другія сядзяць над матэматычнымі аналізамі, мы, архітэктары, малюем:


Глядзець павялічаны здымак 186кб
Нажаль, яркасьць да кантраст трохі згубіліся, але ж нічога не магу з гэтым зрабіць.

...А ў сераду здаваць графіку... а я толькі сёньня нацягнуў пляншэт... і толькі зараз пачну рабіць курсач... а спаць хоцца... а дзе ж я быў тры месяцы-ы-ыы... вай...
 
 
donjeune
30 сакавіка 2008 @ 15:19
прафэсыйнае  
Адзінае, што не зусім мне падабаецца ў прафэсыі архітэктара, дык гэта седзячы спосаб жыцьця. Асабліва калі на на носе здача праэктаў. І так ня шмат рухаесься, а ў гэтыя дні дык і ўвогуле не вылазіш з-за стала ці кампутара.
Трэба тэрмінова запісацца ў нейкі трэнажорны зал. Тым больш, што, як высьветлілася, побач іх ажно тры: адзін нейкі саматужны, а два другіх па-прафэсыйней. Ды й лета хутка, да яго ж таксама неабходна набраць форму.(:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
24 сакавіка 2008 @ 17:19
пра піва  
Каб зразумець, як адрозьніваецца нават самае лепшае піва, але зваранае ў нас ці ў Расеі, ад сапраўднага, трэба замовіць, каб табе яго прывезьлі "адтуль".
Staropramen цёмны... чэскі... ммм...(:

Цэтлікі:
 
 
donjeune
06 сакавіка 2008 @ 23:32
сон  
Мае знаёмые, зь якімі я бачусь у рэале, пэўна ўжо чулі, што я апошнія гады (мо' чатыры, а мо' й болей) амаль ня бачу сноў. Урэдзь а ўрэдзь бачу, але хутка запамятваю іх, а каб памятаць які-небудзь сон працяглы тэрмін - гэта проста цуд.

Аднак пазаўчора як раз гэты цуд і адбыўся.
Нібыта сядзім мы на занятку па французкай мове ва ўніверы. Пра штосьці там размаўляем, і я бачу, што выкладчыца запісала два нейкія пытаньні ці то на дошцы, ці то ў сваім сшытку, пра што яны ня памятаю, але й гэта не істотна. Істотна толькі тое, што я пачынаю запытваць штосьці пра гэтыя пытаньні на беларускай мове! А дагэтуль мы па-расейску размаўлялі. Праз гэта хвалююсь, але, здаецца, без памылак ці там трасянцы нейкай кажу. А з боку аднагрупнікаў чую і зьдзіўленьне, і нават кпіны, але ж былі й добрыя усьмешкі.

І вось адказаць, чаму дзеяньне адбывалася на французкім, я магу, бо менавіта на ім я заўважыў надпіс на дошцы па-беларуску, а потым даведаўся, што на другім курсе ў нас будзе белмова. А вось чаму я размаўляў на беларускай? Вось тут ёсьць некалькі варыянтаў адказу.)
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
04 сакавіка 2008 @ 23:02
*__*  
Ва ўніверсітэцкім комплексе на Барысаўскім тракце, дзе й зьмяшчаецца 15-ты корпус, альма матэр архітэктараў, ёсьць два спартыўных корпусы: адзін стары й маленькі, аб'яднаны са сталовай, а другі паболей, панавей і цалкам прысьвечны спартыўный галіне. Але ў новым я ні разу не бываў. Па-першае таму, што нашы заняткі ў першым сяместры праходзілі ў старым корпусе, а па-другое таму, што ў новым вельмі пільна сачаць за формай. Сёньня прыйшлі на пару, зусім нечакана высьветлілася, што на гэты раз займаемся ў новым корпусе. Пайшлі туды. Не пасьпелі мы зайсьці й пачаць распранацца, як прыбег нейкі дзядзька-надзіральнік ды пачаў правяраць, ці ёсьць ва ўсіх зьменны абутак. Я па старой звычцы прыйшоў ужо абуты ў красоўкі. Як вынік мяне выперлі з корпусу ды яшчэ хацелі паставіць пропуск пары. Дзякуй Драчэўскаму, які ведае мяне як гульца ў шахматы. Ён сказаў: "Я его знаю, это наш шахматист. Я тебя отмечу, что ты был, и иди гуляй". Не, ну мне фіялетава, паставяць дзьве гадзіны больш ці меньш, але з-за гэтага я ўвогуле паехаў дахаты, забіў на лекцыю ў паточцы па канструкцыям і прыехаў толькі на апошнюю пару, на практычны занятак.
Вось і так і вучымся.

Яшчэ кой-чаго па дробязі:
1. Лепш у адказ на "Як справы? Як маесься?" адказаць, што ўсё добра, чым шчыра сказаць "Ды лайнова", а пасьля паўгадзіны тлумачыць, чаму. Звычайна гэта не патрэбна ні слухачу, ні вам. Не датычыцца, аднак, вашых блізкіх. Камусьці ж трэба час ад часу адкрыць душу.
2. Сяджу за кампутарам у сеціве й чакаю. Каго? Чаго? Не, гэта зразумела, а вось навошта? У сэньсе навошта чакаць, а ня дзейнічаць? Пайду дзейнічаць - трэба на заўтрашнюю графіку нацягнуць пляншэт.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
17 лютага 2008 @ 16:49
чым бы дзіцё ня цешылася...  
...абы не зацяжарыла, ага.
Сёньняшні дзень абяцаў быць надзвычай нудным. З усіх спраў узгадваўся толькі малеенечкі чарцёжык па перапланіроўцы кватэры, які трэ' было проста дааформіць.
Ан не, я знайшоў сабе справу!))
Некалькімі днямі раней я аднавіў DirectX да версыі 9.0с, разьвязаў пытаньне з калёнкамі, якія пачалі чамусьці трохі шумець, паралельна аднавіў драйвер на аўдыёкартку. А сёньня вось вырашыў паглядзець аднаўленьні на GeForce 6600GT. Знайшоў, ага. Згодна інструкцыі мне было прапанавана спачатку выдаліць усталяваную прогу nVidia, каб замест яе паставіць новую. Што я й зрабіў. Аднак разам зь ёй выдалілся й драйвера на чыпсэты мацярынкі, PCI мост ды SM шыну, у выніку чаго зьнікла сеткавая картка ну й іншага па дробязі. Пайшоў шукаць кружэлку з драйверамі на мацярынку (дарэчы nForce4 EP-9NPO3 Ultra). Што вы думаеце? З амаль трох дзясяткаў розных кружэлак патрэбнай не знайшлося! Як вынік пайшоў шукаць па беспарольцы ў сеціве драйвера. Знайшоў, 40мб. Па беспарольцы спампоўваць, ага, дзьве гадзіны й тысяч дзесяць рублёў. Аднак мне пашанцавала. Злавіў знаёмага з адсл-ам, які ўжо зьбіраўся ў хуткім часе кудысьці ехаць. Папрасіў спампаваць, прыехаў да яго, забраў, вярнуўся, усталяваў. Трам-пам-пам!))) Усё запрацавала.)) Сяджу зараз давольны, як слон, з усебакова адноўленым кампом. "Лепота"...
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: creative
 
 
donjeune
02 лютага 2008 @ 21:53
ДСВ  
ДСВ - гэта дзень сустрэчы выпускнікоў, калі хто не здагадаўся.

Зайшлі ў каледж, сустрэліся з прэпадамі, папалілі ў дворыке, не пужаючыся, што з-за вугла выбяжыць Дземідовіч, схопіць за вуха й пацягне пісаць выгавар. Якая ж гэта настальгія, а толькі паўгады прайшло. Не, я б гэтыя чатыры гады паўтарыў бы яшчэ. А тыя жарты ды прышпілы, калі з паўслова разумееш, калі проста тупа весела... Параўноўваю з універам, з гэтымі ўчорашнімі школьнікамі, якія корчаць зь сябе такіх дарослых і разумных, такіх ужо пазнаўшых жыцьцё, што сьмешна проста й сумнавата глядзець. (Не, ну ня ўсе такія, але большасьць.)
Пасядзелі потым душэўненька ў Веранічкі. Дзясятка паўтара дзяўчат ды чатыры хлопца. Два торціка, сок, тры шампанскіх ды непазьбежны "Nemiroff" мядовы зь перцам. Ну... душэўненька так. Прыемна было ўсіх пабачыць.
Воось, цяпер адпачываю пасьля адпачынку.(:
Цэтлікі:
 
 
donjeune
15 студзеня 2008 @ 21:17
вакацыйнае  
Ну што-с, першы дзень вакацыяў прайшоў няблага.
Праспаў да першай гадзіны, урэшце рэшт прыбраўся ў пакоі – бяз гэтых кіпаў паперы, пляншэтаў ды батарэй кілішкаў ён стаў нейкім незвычайна прасторным.(: Заўтра тая ж працэдура чакае кампутар, бо я ўчора набыў ДВД-кружэлак, на якія скіну ўсё тое, што выдаляць ніяк нельга, але без чаго звычайна можна абысьціся. А ўвечары прыйшлі госьці-суседзі. Як там сьпяваецца, добра піці мачна есьці? Вось штосьці кшталту таго.
Увогуле зразумець, што да 9га лютага можна не хадзіць ва ўнівер, не выконваць ніякіх заданьняў і рабіць што і калі табе заўгодна, не зусім атрымліваецца. Мозг гэта ўжо прыняў за праўду, а цела імкнецца схапіць пляншэт і працігнуць адмыўку па таму ж колеразнаўству. Думаю, заўтра гэтыя сымптомы ўжо зьнікнуць.)
І таму дэвіз на вакацыі – не губляць час дарма.
Цэтлікі:
 
 
Настрой: calm
 
 
donjeune
10 студзеня 2008 @ 19:36
чым займаюцца архітэктары ці ўжываньне кілішкаў не па прызначэньню  

Посмотреть в полный размер, 81,56 КБ, 600x450 )

Вось яны, цяжкія працоўныя вучэбныя будні студэнта на сесіі.
Увесь вечар і палову дні з ранку да трэцяй гадзіны маляваў практычныя па колеразнаўству. Сьцягнуў з бара амаль усе кілішкі. Цяпер я ведаю, дзеля чаго яны тамака стаяць.))
Допуск атрымаў, аднак трэба зрабіць яшчэ шэсьць асацыяцый. Ну й кубік. Гамон з асацыяцыямі. Асабліва пасьля сьвят. Трэ' заўтра набыць штук трыццаць ватманаў, авось што-небудзь і атрымаецца.
Нічога ня еў з учоршняга вечара. Толькі прыйшоўшы да дому а шостай змог нармальна павячэраць. Уфф... стаміўся. Хутчэй бы іспыт і калі не стоадсоткавы адпачынак, то хаця б зьмена абставін.
Мо' хто пашкадуе, а? (:
Цэтлікі:
 
 
Настрой: tired
 
 
donjeune
08 студзеня 2008 @ 18:01
 
Усё, у пашпарце заліковай кніжцы зьявіўся штамп “Дапушчаны да сесіі. АФ”.
Ніколі ня бачыў столькі студэнтаў ва ўніверы. Значыць сесія пачалася.

Урэшце рэшт разьвязаў пытаньне з плястыкавай карткай. Цяпер буду зноў карыстацца каледжаўскай. Але толькі зь лютага. Студзеньскую стыпуху трэ’ па-ранейшаму вытрасаць са старасты.

Паверыў, што ўсё будзе добра. Цікава, я ж яшчэ ня браўся за альбом па колеразнаўству, а чым бліжэй да вечара, тым больш хочацца спаць. Проста неабходна шокавая тэрапія.
Цэтлікі:
 
 
Настрой: sleepy
Цяпер грае: Euronews
 
 
donjeune
03 студзеня 2008 @ 15:32
першы пост-2008  
Ну што, сьвяты скончыліся? Амаль што, калі не лічыць праваслаўнае Раство Хрыстова. Да таго ж, да яго шчэ тры дні. У гэты ж час перад Новым годам многія толькі-толькі выходзілі на паляваньне за падарункамі. Таму будзем казаць пра мінуўшыя дні, а Раство пакінем на потым.
Сам Новы год прайшоў дома, як і большасьць папярэдніх Новых гадоў. Елі, пілі, сьвяткавалі, - карацей, усё як заўсёды. Даволі міла, даволі ўтутльна, але й даволі сумна. Была адна прапанова, але мяняць дамоўленасьці за два дні мне не хацелася. Трэба адраджаць традыцыю, якая існуе ва ўсім сьвеце, а ў нас была зьнішчана падчас існаваньня атэістычнай савецкай улады: Каляды сустракаць у сямейным коле, а на Новы год ісьці да сябраў. Што такое Новы год? Звычайная зьмена дат. Тое самае, як ноч з 30 верасьня на 1 кастрычніка, напрыклад. У сьвяце Нараджэньня Хрыстова сэнсу куды больш, менавіта яго трэба сустракаць з роднымі. Усе гэтыя разважаньні да таго, што наступны Новы год я буду сустракаць, хутчэй за ўсё ня дома. Надакучыла.
А потым, 2 студзеня, быў яшчэ дзень нараджэньня маці. Усё ж такі два сьвяты запар – гэта жорстка. Але нічога, адсьвяткавалі. Куды ж мы з падводнай лодкі?)
І зь сёньняшняга дня сапраўды пачаўся новы год. Яшчэ не пацучка, да кітайскага новага году шчэ дзесьці месяц-паўтары, але лічбы зьмяніліся, а зь імі штосьці і ў мяне. Патэлефанаваў Віктар з працы, спытаў, у якім я стане, ці магу ўжо зь імі сустрэцца. Разумеючы хлопчык, нічога ня скажаш. Дамовіліся на заўтра.
Хтосьці зараз рыхтуецца да экзамэнаў, хтосьці яшчэ сьпіць пасьля добрага сьвяткаваньня, хтосьці ўжо працуе, хтосьці вярнуўуся з начной зьмены й ціха пасапывае, каб увечары сустрэць надышоўшы ўжо год зь сямьёю. Хто б вы ні былі, дзе б вы ні былі, чым ні займаліся зараз, - шчасьця вам вялікага й посьпехаў! Лёккіх пытаньняў, галавы бяз болю, добрай працы, прыемных сноў.
Афіцыйна ў Беларусі 2008 год абвешчаны годам здароўя, апазіцыйна – годам БНР, бо 90 год як яна была створана, а асабіста ў мяне гэты год будзе годам перабудовы. Фізычнай, душэўнай, духоўнай. Немагчыма зараз адказаць, наколькі глыбокай ці пасьлядоўнай яна будзе, але факт яе існаваньня я магу пацьцвердзіць. Які ўжо дзень жыву з адчуваньнем, нібыта ўсё вакол наэлектрызавана, іскры амаль што бачныя, маленечкі штуршок – і лавіна панясецца. Ведаць бы, зь якога боку падысьці, каб цябе не падамнула. Але ж высьветлім па дарозе, як і заўсёды.

А яшчэ я пачаў вучыцца граць на гітары. Вывучыў трохі акордаў, сяджу над гамамі. Вось.(:

ЗЫ. Для ўсіх аматараў статыстыкі, хто прапусьціў рэклямку, даю спасылку http://www.livejournal.ru/counter . Жадаеце пабачыць, хто зазірнуў на вашу старонку за апошні час? Ці мабыць жадаеце пабачыць колькасьць хітоў за гадзіну, дзень, месяц, год? Ці колькасьць камэнтаў? Вэлкам!)
Цэтлікі: , , , ,
 
 
Настрой: calm
 
 
donjeune
31 сьнежня 2007 @ 11:25
cinema ды іншае  
Амаль што ў навагодні вечар (ну добра, дакладней будзе як раз у ПЕРАДнавагодні вечар) пайшоў з бацькамі ў кіно на працяг "Іроніі Лёсу". Дзіўна, апошні раз яны былі ў кінатэатры ня меньш як год таму, а ўчора самі прапанавалі пайсьці. Ну як жа я мог адмовіцца ад гэтага цуда!) І, як убачыў, не пашкадаваў. Фільм проста найвыдатнейшы. Старыя і новыя акторы, цікава загорнуты сцэнарый, добры гумар, - карацей, фільм прайшоў на ўра. Размоў пра стужку, прынамьсі бацьке, хапіла на астатак вечару ды яшчэ трохі на ранак.

Падлічваць вынікі зыходзячага году ня буду. Магу сказаць толькі, што ў ім добрага было значна больш, чым кепскага, і скардзіцца мне напэўна не на што. Паступіў ва ўнівер, пазнаёміўся з новымі файнымі сябрамі, знайшоў працу (ці яна мяне знайшла?(: ). Увогуле шмат прыемных успамінаў. Спадзяюся, што новы год будзе яшчэ лепшым. А вас, мае шаноўныя фрэнды, яшчэ раз з Новым годам!

Зачыняю жж. Прыкладна да 3-4 студзеня.(:
Аднак гэта ня значыць, што фрэндстужку праглядаць ня буду. Таму чакайце камэнтаў.)
Да сустрэчы ў новым годзе! Пакуль!)
 
 
Настрой: good
 
 
 
 

Рэкляма