Home

Рэкляма

donjeune
22 ліпеня 2008 @ 16:29
аўторак  
1. "Понимаете, у на с друзьями есть такая традиция..." Ёсьць у мяне такое адчуваньне, што любы праэкт, які я выконваю, выглядае непаўнавартасна, калі за ім не пасядзець у ноч перад падачай. Вось і гэтым разам думаю сустракаць сьвітанак...
2. А надвор'е та якое... Вось бы гэтае сонейка было ўчора, у Лошыцы...
3. Аўторак - дзень ня менш цяжкі, чым панядзелак. Усё залежыць ад таго, што вас чакае ў наступны дзень.

Сяджу вось і ем банан. Вырашыў зрабіць невялічкі перапынак.
А чым вы займаецеся зараз?
 
 
donjeune
20 ліпеня 2008 @ 18:28
нядзельны мікс  
Учора ўвечары суседка зноў пачала званіць. Прыйшлося адчыніць.
Пьяная, завалілася ў споднім, пачала клясьціся маці ў вечнай любові да нас. Усунула нейкі кошык з сасновых гузаў.
На лямант прыбег бацька, убачыў гэтае непатрэбства, выпер суседку на лесьвіцу, ледздь стрымліваючы сябе, каб не паслаць яе куды й ракі не заходзяць. Тая з чагосьці вырашыла, што ён пакрыўдзіў маці, і пачала пагражаць, што, калі тата будзе крыўдзіць маці, дык яна, суседка, яго забье.
Мля, ну што за краіна підарасаў? У такія моманты хочацца жыць дзе-нібудзь, дзе вакол ня будзе людзей увогуле, а асабліва такіх вось згубіўшых рэшткі розуму алькашэй.

А вось цікава, на Басах як з надвор'ем? Такія ж дажджы, як у нас, ці ўсё ж сонейка сьвеціць?

Ну й напрыканцы анекдот.

Ідуць два габрэя па габрэйскіх могілках.
Адзін аднаму:
- Вось, тут пахаваны вядомы музыка. Вай, хацеў бы я ляжаць побач зь ім.
Ідуць далей. Той жа працягвае:
- А гэта магіла славутага мастака. Было б няблага ляжаць тут.
Другі кажа:
- Ведаеш, Мойша, а я хацеў бы ляжаць з нашай Сарай.
- Як, Ісаак, яна ж яшчэ жывая!
- Менавіта! - узьняў палец Ісаак.
 
 
donjeune
17 ліпеня 2008 @ 16:21
BeFree!  
Я вось што тут падумаў: "Да ну нахвіг сёлетнія Басы зь іх крывой праграмай!" =))
Едзем у Львіў!

Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
17 ліпеня 2008 @ 16:10
Сьв. Лука  
Нядаўна ўбачыў вось такі вось абразок (ну й канешне ніяк ня змог прайсьці міма):



У сувязі з гэтым пытаньне: калі ўжо ў Менску зьявіцца царква сьвятога Лукі, якая будавалася б патранажам СаміВедаецеКаго?..
Цэтлікі:
 
 
donjeune
10 ліпеня 2008 @ 12:50
Басы бяз нас  
Яшчэ літаральна ўчора хацеў напісаць жудасна злы пост і паралельна вылаяцца ў ім добрым такім матам. Пра палітыкаў нашых, палітыкаў замежных, амбасадараў і Лёс.
На сёньня засталіся проста крыўда і горкі ападак на дне душы.
Заплянаваны ліпеньскі адпачынак накрыўся вялікім медным тазам.
Застаецца спадзявацца, што хаця б у жніўні пляны зьдзейсьняцца.

Я фігею: выдалі ўсяго-та 150 (ці нават 100) візаў на больш за 1000 чалавек (і мяркую, што гэта тысяча толькі зь Менску, а яшчэ ж гарадзенцы ды іншыя). Вось дзе сапраўдная латэрэя. У сувязі з гэтым пытаньне: колькі ўвогуле тады чалавек паедзе на фэст, улічваючы складанасьці з атрыманьнем звычайных візаў?

Ну й спадзяюся, што тыя шчасьліўчыкі, якія візы атрымалі, і той шчасьліўчык (ці шчасьлівіца), які едзе замест мяне, - усе яны адарвуцца па максымуму.

А ўсё роўна крыўдна. Блін...
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
08 ліпеня 2008 @ 18:40
з падслуханага  
1. Сядзім з бацькамі, сьнедаем і паралельна глядзім цырк парад 3га ліпеня. Выступае рота ганаровай варты. Дыктар за кадрам: "В роту отбирают призывников с идеальным здоровьем. Необходимым условием также являтся отсутствие предрасположенности к полноте. Также важным фактором является славянская внешность."
Бацька запытвае: "Интересно, а евреев тоже берут?"
Я: "Ну дык. Габрэі - гэта хто? Яны паўсюль ёсьць, яны як бы над нацыямі."
Маці, праз кароценькую паўзу: "Евреи - это как плазма крови. Эритроциты у разных людей могут быть разными, но плазма у них всегда одна."

2. Бабуля зь дзедам размаўляюць.
Дзед: "Избушка-избушка, стань к лесу передом, а ко мне задом."
Бабуля: "А почему это не к тебе передом?!"
Дзед: "Да всё равно бесполезно."

3. Вынікам майго знаходжаньня на апошніх выходных на лецішчы стала тое, што мой стрыечны брацік, Руслан, пачаў праз слова казаць па-беларуску. Ды й дзед з бабуляй час ад часу выдаюць сказы на беларускай мове.
Бабуля, крыху зьдзіўлена: "Глядите-ка, Руслан по-беларусски начал говорить." (А неабходна дадаць, што ў яго ў школцы з мовай ёсьць пэўныя праблемы, а яго бацькі яе ўвогуле кепска разумеюць.)
Дзед, усьміхаясь у вусы: "Ага, Илья нас скоро всех переучит." =)

4. Лётаў у панядзелак па Менску як мэтэор. На вуліцы пекла, смажыць, проста моцы няма. Зь якімі прыемнымі пачуцьцямі я ўзгадваў мінулыя дні, калі на кожным прыпынку можна было набыць у шапіку вады зь лядоўні, цыгарэты ці гумку. І што, гэта нармальна, калі прадпрымальнікаў прымусілі іх зачыніць? Атрымоўваецца, што я мушу цяпер губляць 20 хвілін, каб зайсьці ў краму (асабліва складана іх знайсьці ў цэнтры горада), замест таго, каб за хвіліну набыць усе дробязі ў шапіку? Ну паставілі б хаця бы прадавачак з квасам на вуліцах, дык не, першую я ўбачыў, толькі калі дабраўся ў раён Усхода-Зялёнага Луга. Дык нават у спальным раёне, дзе людзей няшмат, ад жадаючых папіць адбою не было.
Ну сапраўды, усё для народа.

5. Вяртаўся з Фруньзенскай праз Гарадзкі Вал і Багдановіча дахаты. У сувязі з псэўдарэканструкцыяй, а дакладней руйнаваньнем гістарычных будынкаў і будаваньнем на іх месцы чарговага гандлёвага й бізнэс цэнтру з фасадамі "пад старажытнасьць" прыпынак "Раманаўская Слабада" у бок Опэрнага ліквідавалі, нават не павесіўшы паведамленьня. Вымушаны быў ісьці пешкі да Нямігі. З правага боку, на месцы будынкаў 18-19 стст ужо стаіць жалезабятонны пачварны комплекс. На першым паверсе агромністыя шкляныя вітрыны, над галавой - пешаходная частка, злучаная мостам з гяндлёвым домам "На Нямізе", і толькі дзесьці за ёй, у вышыні, нябачныя дзеля пешаходаў унізе, псэўдагістарычныя ружовыя фасады. І толькі ўздоўж вуліцы Камсамольскай яшчэ захаваліся там-сям старыя фасады, сарамліва выглядаючы адным бокам на Нямігу. Убачыўшы гэта, захацелася плакаць, качаясь па зямлі.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
02 ліпеня 2008 @ 15:08
роварнае  
Ровар у пярэдняй мазоліў вочы трэці ўжо дзень.
Нарэсьце вырашыў распачаць сэзон. (Мдзя, раней я ўжо ў траўні пачынаў катацца...)

Абкатку вырашыў правесьці ўздоўж Цнянкі.
10 км, сярэдняя хуткасьць 20 км/г, ровар паводзіць сябе амаль ідэяльна, чаго ня скажаш аб яго ўладальніку.
Азадак у мяне ўсё ж не металічны, а ногі зь нязвычкі стамляюцца, ды й тэхніка ні да чорта.
Затое пачатак ёсьць, узгадаў як правільна падбіраць хуткасьці і кадэнс (слоўца та якое, супэр=)) трымаў.

Усё, паяшоў у Сталкер бегаць...))
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
01 ліпеня 2008 @ 23:21
ни единого разрыва  
Галоўны кіраўнік па салюту сказаў у навінах па БТ (21:00):
"За то время, пока я тут работал, у нас не было ни единого разрыва".

Сьвята абяцае быць жыстачайшым. Як жа цудоўна, што мяне ня будзе ў горадзе.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
01 ліпеня 2008 @ 10:45
Басы-2008  
Сёньня мусіць быць шчасьлівы дзень. Ці вельмі нешчасьлівы.(:
Па-паершае, я стаў 666-м. Ну калі адкінуць першую пяцёрку. Глядзіце самі:



Па-другое, Беларускае аб'яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовілася на бясплатныя візы гледачам "Басовішча"!


Каб даведацца на падрабязнасьці, націсьніце на малюнак.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
27 чэрвеня 2008 @ 19:13
Выпускны і фсё-фсё-фсё  
Фактычна зараз адбываецца выпускны бал студэнтаў у Палацы Рэспублікі.
Па словах журналіста, сонцападобнаму ўжо падабралі пару - гэта Натальля Гвоздыкава, выпускніца Інстытута замежных моваў. Не ўдакладнілі толькі, па якіх параметрах абіралі пассыю.
Ну а астатнім сумаваць ня прыйдзецца, разьбяруць панапрыехаўшые міністры ды іншыя прадстаўнікі наменклатуры.

Палову цэнтра горада амаль штодзень перакрываюць. То рыхтуюцца да параду, то ладзяць рэспубліканскія веласпаборніцтвы. А яшчэ расейскія фанаты ўчора засралі Кастрычніцкую плошчу ды пабілі "гішпанцаў". І як бы нічога, грамадзкаму жыцьцю гэта не замінае.

І горад стаў чырвона-зялёным.

Мляяааа, як жа брыдка...
Цэтлікі:
 
 
donjeune
25 чэрвеня 2008 @ 17:35
абнаўленьне  
Ну што-с, шаноўнае панства, сэсячныя скончылісь у мяне яшчэ 17-га, аднак штамп у залікоўцы, які дапускаў мяне да гэтай самай сэсыі, зьявіўся толькі 23-га. Такая вось магія.(:
Пасьля вышэйзгаданых падзей апынуўся ў нейкай прастрацыі. Ці то з-за таго, што раптам высьветлілася, што мне наўпрост няма чаго (і, дарэчы, з кім) рабіць, ці то не зусім з-за гэтага (вось тут я вам нічога не скажу, што гэта за "не зусім з-за гэтага"), карацей па невядомых мне падставах. Уявіце сабе стан, калі ня хочацца нічога рабіць, нікуды йсьці, ні з кім размаўляць. Паціху, патроху выпаўзаю з гэтай дрыгвы.
І вось на гарызоньце замаячыла цікавая ідэйка, а на заўтра, на 18 гадзін прапалі ажно дзьве падзеі, абедзьве важныя, і як я пасьпею і там, і там пакуль не ўяўляю (гляджу ў люстэрка ды ўзгадваю, што я Блізьнюк; эхх... "Фігара тут, Фігара там"). Засталося разьвязаць апошняе пытаньне асабістага характару.
І, што цікава, за гэтыя два дні, пакуль я не абнаўляў жж, рэйтынг толькі падрос, хаця мусіў наадварот упасьці.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
21 чэрвеня 2008 @ 11:08
Х__х  
Старая знаёмая,
бяззубая сьцерва цётка-мэлянхолія
артрытнымі рукамі
схапіла мяне за глытку...

Зьяжджаю з гораду ў кайданках сумленьня да панядзелка.
А калі не пашанцуе, то й да наступнага панядзелка.
Не ўспамінайце ліхам!..

І паскудна неяк... і не з-за гэтага лецішча, не.
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
20 чэрвеня 2008 @ 00:49
да Басоў - 30 дзён!  
Зьявілася папярэдняя праграма Басовішча-2008.

18 ліпеня (пятніца). Пачатак у 16:30.

  • IQ48 (BY)

  • «Крама» (BY)

  • Конкурсная частка

  • 5set5 (Pl)

  • WZ-Orkiestra (BY)

  • «…И Друг мой грузовик» (UA)

  • «Троіца» (BY)

  • Ды-джэі (намёт каля галоўнай сцэны) //прабачце, якія нахвіг дыджэі??//


19 ліпеня (субота). Пачатак у 13:00.

  • Паказ фільмаў праекту «Filmowe Podlasie Atakuje!»

  • Вольная сцэна

  • Rahis (BY)

  • Schody (PL)

  • RIMA (PL)

  • Абвяшчэньне вынікаў конкурсу

  • Выступы ляўрэатаў

  • Zet (BY)

  • Pomidor/OFF (BY)

  • Dick4Dick (PL)

  • Neuro Dubel (BY)


"Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі адзначае, што праграма не канчатковая і арганізатары яшчэ вядуць перамовы зь іншымі беларускімі гуртамі. Таксама БАС працягвае дамовы для арганізацыі выдачы бясплатных візаў для гледачоў фэсту."
Працягваць-та яны працягваюць, але, мяркую, трэба зьбіраць эўрыкі на студэнцкія візы...
 
 
donjeune
17 чэрвеня 2008 @ 19:50
сэсыя  
Сэсыя пачалася.
Сэсыя скончылася.
У той жа дзень. (:

Здаў іспыт па вышэйшай матэматыцы бабуле Гудзень, атрымаў 7. Само па сабе гэта добра, але, калі перад носам маячыла 8 (а васьмёрка - фактычна максымум, які можна было атрымаць у яе на іспыце), то крыху крыўдна.
Зрэшты, сам вінаваты. Заблытаўся ва азначэньні вектарнага здабытку, хаця й ведаў тэорыю.
Затое ўсё ж выканаў заданьні на сэсыю. 1) Здаў яе. 2) Здаў матэматыку на беларускай мове. Дарэчы, першы раз пабачыў шчырую ўсьмешку выкладчыцы, калі падышоў да яе на кансультацыі й сказаў, што хацеў бы здаць іспыт на белмове.
Ну а наўздагон, калі выходзіцў ад яе, сказала, што ў мяне няблага атрымоўваецца з мовай ды пазычыла працягваць рухацца ў тым жа кірунку. Шчыра, было прыемна, нягледзячы на адзнаку.

І калі тут такія пірагі пайшлі, напішу колькі слоў пра сёньня. Кароценькая справаздачка.
Файнае надвор'е нечакана павярнулася да нас сьпіной ды адарыла дожджыкам. Добра яшчэ, што нейкім цудам я не пакінуў дома свой парасон, інакш піва б мы не дапілі, гэт' дакладна. Але ж адзначылі заканчэньне маёй сэсыі ды экватар [info]Мар'янкінай.
Мдзя, і мне бы вашыя праблемы, спадарыні. Столькі блукаць у пошуках сваёй мары... Мне для выкананьня "задачы пастаўленае" хапіла 15 хвілін, ня тое што тутака.)) Зато ёсьць мэта, мара, надзея, што ня можа не прыносіць пазытыў.))

Засталося толькі атрымаць допуск да сэсыі, бо медсястру я знайсьці ніяк не магу, а безь яе штамп у залікоўку не паставяць.))
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 22:06
вышэйшая матэматыка  
Трэці дзень сяджу за матэматыкай. Да іспыта застаўся толькі адзін заўтрашні дзень. А тэорыю яшчэ вучыць, а з практыку яшчэ даразьвязваць...
А што ж дзіўнага? Немаленькі канспект, 150 старонак тэорыі ў падручніку (зрэшты, яна канспектам як раз і дублюецца), 150 старонак практыкі.

І хоць забейце мяне, я не даганяю метада адзінак і нулей дзеля высьвятленьня рангу матрыцы, ня ведаю, як вызначыць гэты ранг у пашыранай матрыцы, і блытаюсь у разьвязаньні сыстэм лінейных альгебраічных раўнаньняў метадамі Крамэра і Гаўса.
Суцяшае толькі тое, што ў вектарах і аналітычнай геаметрыі я разьбіраюсь лепш.

Але галоўнае - я ніколі столькі не сядзеў за сталом! Бедная мая задніца... %))
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 15:38
ТВ-гісторыя  
Па каналу "ТВЦ" даволі даўно ўжо паказваюць цыкл ролікаў "История государства Российского" (па спасылцы невялічкае інтэрв'ю). Грунтуецца ён на працах гісторыка Расейскай Імпэрыі Карамзіна. Тое, што і як ён пісаў, стваралася перш за ўсё дзеля самой Расеі, узьняцьця яе аўтарытэта ў вачах грамадзян і на сусьветнай арэне. У прынцыпе, нічога дзіўнага няма, што расейцы зараз вырашылі данесьці да шырокіх колаў гледачоў менавіта гэты пункт гледжаньня. Бо шмат у якіх краінах нармальным лічыцца крыху абеляць сваю гісторыю.
Дзіўна іншае. На днях па БТ пачалі паказваць паўтор цыкла "Летапіс часоў". І вось тут пачынаецца самае цікавае. "При создании фильма особое внимание было уделено достоверности реконструкции событий. Сценический материал основан на научных исследованиях и прошел экспертную оценку белорусских историков." Уся гісторыя аднак паказваецца як фактычна супрацьстаяньне праваслаўных беларусаў і каталіцкіх літоўцаў і палякаў. А вось расейцы ў выглядзе Івана Жахлівага выглядаюць выратоўнікамі, якія вызвалялі беларускія землі і імкнуліся ўзьяднаць у адно цэлае Русь. Сам Іван Жахлівы паўстае ў выглядзе цара строгага, але справядлівага. Так, ён караў сьмерцю часам па 300 чалавек у дзень, але ж потым шчыра замольваў грахі ў царкве. А потым зноў караў. Адным словам, сьвяты чалавек. Ну й па дзьвюмоўю прайшлісь. Сказалі, нібыта гэтай зьяве шмат сагодзьдзяў. Абгрунтавалі тым, што ў свае часы карысталіся як старабеларускай мовай, гэтак і царкоўнаславянскай. Забывая дадаць, што царкоўнаславянская была хутка выцесьнена амаль з усіх сфэр, акрамя рэлігійнай, як толькі зьявілася й была ўдасканалена старабеларуская.
Карацей, пакуль расейцам настаўляюць акуляры, што яны - самая велічная нацыя ў сьвеце, нам распавядаюць пра тое, што мы заўсёды былі разам з расейцамі. Не зьдзіўлюсь, калі там прагучаць словы, што беларусы ўвогуле да ВКЛ дачыненьня ня маюць.
 
 
donjeune
13 чэрвеня 2008 @ 18:58
трынаццаць  
Толькі пасьля абеду заўважыў, што сёньня - пятніца 13-ае.
З гэтым спалучэньнем зьвязана багата жахлівых гісторый, людзі чураюцца лічбы 13, у некаторых краінах нават няма 13х кватэр, 13х паверхаў і нават 13х дамоў.
А вось у мяне з 13-ым лікам зьвязаны хутчыэй прыемныя ўспаміны. Напрыклад пры паступленьні ў каледж я быў запісаны менавіта 13-ым.
Ды й сёньня пакуль не адбылося нічога кепскага. Наадварот, атрымаў апошні залік, здаў залікоўку ў дэканат і нават выпіў піва з [info]chatlanka. Спадзяюся, і да вечара нічога незвычайнага ня здарыцца.

А як у вас прайшоў сёньняшні дзень? І ўвогуле, якое ў вас стаўленьне да лічбы 13?
 
 
donjeune
12 чэрвеня 2008 @ 23:47
футбол-2  
ВОСЬ ТАК ВОСЬ!!!

Палякі ўжо чакалі, калі скончыцца другі тайм, цягнулі хвіліны пасьля розыгрышаў вуглавых, а выніку... у выніку атрымалі СПРАВЯДЛІВЫ ПЕНАЛЬЦІ НА 3-ЯЙ ДАДАДЗЕНАЙ ХВІЛІНЕ!!! Ветэран Вастыч рэялізаваў падарунак Лёсу ў выглядзе рукапрыкладзтва Левандоўскага ў дачненьні да Прэдля.

Яшчэ адна група са звышзаблытанай сытуацыяй. Трэцім днём будуць гуляць Германія-Аўстрыя і Польшча-Харватыя. Адна з дзьвюх камандаў (Аўстрыя ці Польшча) каб выйсьці ў чвэрцьфінал мусіць перамагаць, а другая адначасова гуляць у нічыю (калі гэта Аўстрыя) ці праігрываць (калі гэта Польшча).

Здаецца мне, што палякі самі ня могуць паверыць у тое, што яны ўпусьцілі перамогу. Як мяркуеце, што яны зробяць зь Левандоўскім пасьля матчу? (:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
11 чэрвеня 2008 @ 21:01
футбол  
Партугалія - Чэхія.
Клясычнае супрацьстаяньне белых і чырвоных. (Дарэчы, на зялёным газоне.)
Па колеру мусіў быць за белых, па краінам - за чэхаў (ну проста падабаюцца яны мне).
Першая гульня, на якой мне насамрэч шкада прайграўшых. Бо італьянцы гулялі няблага, але галянцы былі відавочна лепшымі, ну а Расея выступала наўпрост у ролі статыстаў, таму яе шкадаваць няма чаго.
Не пашанцавала. Тры разы чэхі не замыкалі пасы ў стоадсоткава галявых момантах, Кольлера, на маю думку, неабходна было выпускаць яшчэ на пачатку другога тайма, ну а апошні гол партугальцаў увогуле сумнеўны, бо я ня чуў сьвістка арбітра, які дазволіў бы разыграць штрафны.

Камэнтатар з ОНТ выглядае вельмі дарэчна на сваім месцы. Эмацыйна, часам калямбурыць, і не выказваў ніякіх спачуваньняў наконт "братэрскага народа", як гэта прынята ў, напрыклад, Навіцкага, якому да гэтага парня, як да месяца. Хаця й са славутым савецкім камэнтатарам, якому народ прыпісвае словы "Удар!.. Гол!?!? Х*Й - ШТАНГА!!" (ну-ка, хто мне назаве яго прозьвішча?), яго не параўнаць. Дарэчы, як яго зваць?

Увогуле, пакуль што Эўра-2008 пакідае толькі прыемныя ўражаньні.

UPD. Турцыя перамагла Швэйцарыю зь лікам 2:1. Атрымоўваецца, што ў турак і чэхаў па 3 ачкі. І наступная глуьня 3га тура Чэхія-Турцыя будзе вызначаць удзельніка чвэрць-фінала. Глядзець абавязкова!
 
 
donjeune
10 чэрвеня 2008 @ 18:21
Плэнэр-2  
"Плэнэр"
9 чэрвеня а 19 гадзіне актывісты моладзі БНФ сабраліся на пляцоўцы каля БелЭкспа (Я.Купалы 27) і правялі мастацкі міні-плэнэр.
Плэнэр уваходзіць у шэраг акцыяў прысьвечаных абароне помніку Максіму Багдановічу. Моладзь малявала Опэрны тэатар і будоўлю побач. Вялікую цікаўнасьць моладзь з планшэтамі і алоўкамі выклікала ў будаўнікоў. Яны падыходзілі да хлапцоў і дзяўчат і падглядалі, што тыя малююць. Прасілі намаляваць іх.
Нагадаем, што Моладзь БНФ плянуе праводзіць надалей тэматычныя плэнэры, далучаючы прафесійых мастакоў і студэнтаў мастацкіх ВНУ. Па выніках імпрэзаў будзе праведзена выстава прысьвечаная абароне помніку Максіму Багдановічу


Будаўнікі сапраўды зацікавіліся. Бегалі праз дарогу, праз падзяляльную паласу, глядзелі, чым мы займаемся. З адным нават давялося крыху паразмаўляць. Што цікава, пачўушы беларускую мову, той сам на ёй пачаў адказваць.
Увогуле, гэтым разам атрымалася проста цудоўна.

Што атрымалася ў мяне за 40 хвілін:


Далучайцеся! Усе, хто мае жаданьне, пакідайце камэнты тут ці пішыце ў аську ці кантакт.

Я )
 
 
 
 

Рэкляма