Home

Рэкляма

donjeune
21 ліпеня 2008 @ 13:20
Нататкі дылетанта. Віцебск. Захад.  
Вяртаючыся дахаты, зрабіў па дарозе некалькі здымкаў захаду сонца. І толькі тыдзень пасьля таго знайшоў файную праграмку для стварэньня панарам.
Цяпер мну шчасьлівы як слон.) Будзем рабіць панарамкі.)



3016х600, 251кб )
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:21
Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў.  


+4 )
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:16
Нататкі дылетанта. Віцебск. Архітэктура.  
Другая частка здымкаў, зробленых падчас вандроўкі ў Віцебск.
Нагадаю:
мае ўражаньні - "Нататкі дылетанта. Віцебск."
першая частка здымкаў - "Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі."

Ну што, паехалі.

З дынамікаў, усталяваных на будынку, які бачны на здымку, гучала музыка. І ўявіце сабе маё зьдзіўленьне, калі, праходзячы па гэтаму чырвона-зялёнаму мосту, я пачуў не якую-небудзь Дарафееву, а нрмаўскі "Паветраны шар"! Праўда, то быў невядомы мне рэмікс, зроблены нейкім рэп-гуртом. Але й там былі словы пра свабоду, бчб, краіну на каленях etc. Карацей, сюррэялізм поўны. Тым ня менш, прыемна.


+17 з камэнтарамі; ~1,5 мб )

Запіс са здымкамі, якія маюць хоць якую мастацкую каштоўнасьць=)) : "Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў."
 
 
donjeune
15 ліпеня 2008 @ 11:10
Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі.  
Працягваем тэму, распачатую ў запісе "Нататкі дылетанта. Віцебск."
Вашай увазе першая частка здымкаў.

Файнае спалучэньне колераў, а?=)




+17; 1,2 мб )

Наступным разам - архітэктура.
 
 
donjeune
14 ліпеня 2008 @ 22:47
Нататкі дылетанта. Віцебск.  
На выходных зьезьдзіў з бацькамі ў Віцебск.
Я плянаваў наведаць яшчэ й Полацк, але было вырашана пераночыць у нашай хаце ў вёсцы, якая як раз на паўдарогі паміж Менскам і Віцебскам, і вяртацца ў Менск.
Такім чынам, былі ў Віцебску адзін дзень, у суботу.

У гэтым запісе напішу пра свае ўражаньні ад гораду, Славянскага базару ды Горада Майстроў, а здымкі чакайце крыху пазьней, серыяй зь некалькіх пастоў. Бо наздымаў шмат, наўпрост бракуе часу на прагляд ды апрацоўку. Самае смачненькае, як заўсёды, будзе напрыканцы, таму сачыце за апдэйтамі.(:

Ну а цяпер да сабжу.
крыху тэксту )

Ну вось прыкладна такія ўражаньні ў мяне пакінуў Віцебск. Як я ўжо пісаў, чакайце ў хуткім часе запісаў са здымкамі, дзе я паспрабаваў сабраць усё лепшае, што ўбачыў.

UPD Першая частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі."

UPD2 Другая частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. Архітэктура."

Трэцяя і апошняя частка здымкаў: "Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў."
 
 
donjeune
22 кастрычніка 2007 @ 23:42
Туды і назад ці Нашы ў Масковіі  
Цягнік адыходзіў у шэсьць гадзін пятнадцаць хвілін у пятніцу. Зьбіраліся ля цэнтральнага ўвахода. Як я пісаў раней, нас было шмат, але ўсё ж меньш, чым я думаў – дзесьці каля двадцаці чалавек, прыкладна роўна каледжаўцаў і студэнтаў, ну й плюс два прэпада з каледжа: старая знаёмая Карповіч ды Бяляява. Самае цікавае, што пра месца збора я даведаўся толькі раніцай у дзень атпраўленьня, пра нумар цягніка – за тры гадзіны ад Пілецкага, чалавека, амаль што паўгады як з’ехаўшага ў Маскву, а назву выставы высьветліў толькі калі пабачыў надпіс у зале.

Але ўсё па парадку. аповед са здымкамі )

Аднак тая Масква, якую я пабачыў мне не спадабалася. Вельмі шумная, дарагая, хаатычная, гэтая хаатычнасьць тычыцца і да натоўпу, і да руху машын, і да генплану забудовы, нейкая яна недагледжаная, вельмі рэдка сустракаліся дрэвы.
А вось што добра, гэта колькасьць розных рэстарацый зь якасным дызайнам. У Менску іх значна меньш, да і выбар меньшы.

На гэтым усё. Я скарачаў свой аповед як мог, таму засталося яшчэ шмат чаго за яго межамі, але трэба шкадаваць вашыя вочы і вашую цярплівасьць.

Яшчэ адно: здымкі амаль не апрацаваны, і засталося іх яшчэ шмат, таму далей па меры таго, як я буду іх апрацоўваць, яны будуць з’яўляцца на старонках журнала. Таму, як кажуць на тэлебачаньні, «не переключайтесь, впереди ещё много интересного».
 
 
Настрой: happy
 
 
donjeune
16 красавіка 2007 @ 15:09
гурал  
93.70 КБ
 
 
 
 

Рэкляма