Home

Рэкляма

donjeune
19 кастрычніка 2007 @ 12:12
справаздача  
Урэшце рэшт закончыў з разгорткамі падмуркаў. Я павінен быў зрабіць іх у Аўтакадзе па бацькоўскіх эскізах. Амаль пяцьдзесят разгортак пяціпавярховага жылога дома. На першы погляд праца даволі лёгкая, але такая марудная, што не перадаць. Як у тым анякдоце: “станкі, станкі, станкі…”. Адно і тое ж, адно за адным. Зразумела, што аніякай платы я не патрабаваў. І не таму, што гэта дапамога бацькам, а таму што грошы за канструктарскую працу ідуць на будаўніцтва катэджу. Як небудзь запошчу ягоныя здымкі і распавяду пра тое, як у нашай краіне сярэдняму па эўрапейскіх мерках класу “жить хорошо”. Але ж бацька ўжо паабяцаў выканаць любое мае пажаданьне, хы-хы.
У выніку ўсяго гэтага я зараз дасканала ведаю, як трэба рабіць азгорткі, бацька ўсё ж такі вырашыў навучыцца працаваць у Аўтакадзе (ён, калі падыходзіў да мяне, усё цокаў і казаў, як лёгка атрымоўваюцца чарцяжы на кампутары), а мае курсавыя былі пасьпяхова закінуты (і я вымушаны зараз амаль увесь час аддаваць ім). Пашансіла, што я гэты тыдзень не хадзіў ва ўнівер, інакш гэта быў бы зусім ахтунг.
Дарэчы, я зразумеў, зь якой музыкай мне лепш за ўсё працаваць. Deep Purple, ah yeah.))

Але галоўнае – сёньня ўвечары я еду ў Маскву на архітэктурную выставу! Нас больш за трыдцать чалавек, мы цалкам выкупілі вагон цягніка, і зьбіраемся расьцягнуць яе па кавалчках. (:
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: calm
Цяпер грае: Deep Purple - Vavoom
 
 
 
 

Рэкляма