Home

Рэкляма

donjeune
16 траўня 2008 @ 11:21
запаветы палільшчыка  
1. Не палі на хаду на вуліцы. (Гэта й выглядае непрыемна, і навакольным людзям перашкаджае.)
2. Не палі адзін. (Акрамя скрайніх выпадкаў.)
3. Не палі раніцай.
4. Кожны раз перад тым, як запаліць, спытай сябе: "А яно мне трэба?"
5. Перад тым, як запаліць, уяві сабе сам гэты працэс і смак цыгарэты. І калі так ужо сьвярбіць засунуць што-небудзь у рот - ну дык вазьмі гумку. (Прынамсі яна для зубоў карысная.)

На фіга я гэта напісаў?
На маю думку, жаданьне паліць у чалавека ўзьнікае хутчэй на псіхалягічным узроўне, ніж на фізыялягічным. Праз пэўны час выпрацоўваецца звычка кшталту "я іду на заняткі, і па дарозе было б няблага запаліць цыгарэту". Тое ж абмежаваньне на колькасьць цыгарэт у дзень - тая ж самая звычка, якая, з-за свайго характара абмежаваньня, шкодзіць нэрвам і псыхіцы чалавека. Дастаткова проста кантраляваць свае жаданьні, разьмяжоўваць, калі яны дарэчны, а калі не.
Патлумачу. І кава, і гарбата зьяўляюцца пэўным чынам такімі ж наркатычнымі рэчамі, як і тытунь ці алькаголь. Шмат каму падабаецца смак кавы ці гарбаты, і яны пьюць іх, атрымліваючы ад гэтага асалоду. Не па сем кубачкаў штодзень, а час ад часу, калі ўзьнікае жаданьне. Тое самае назіраецца з алькаголем. Існуюць жа як кафэіназалежныя людзі, так і алькаголезалежныя людзі побач з тымі, хто падобнай залежнасьці ня мае.
І тое самае павінна назірацца і з тытунем.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
21 красавіка 2008 @ 07:24
начное  
Засынаць з думкамі аб...
Сьніць сны пра...
Прачынацца з думкай "А як там ...?"
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
01 сакавіка 2008 @ 22:03
Re: "Пра актуальнае"  
Ня думаў, што буду пра ўсё гэта пісаць, але ж натыкнуўся на запіс [info]kapialush'а: Пра актуальнае. Не стрымаўся, мой адказ:

Па першае трэба акрэсьліць маё ўласнае стаўленьне да Аляксандра Казуліна. Яго я ведаю толькі па тых яго справах ды ўчынках, якія ў свой час патрапілі на старонкі газэт, часопісаў, рэпартажы ў навінах ды інтэрнэт-публікацыі. Для мяне ён чымсьці нагадвае Жырыноўскага, хай і параўнанье гэтае недакладнае. І за ягоную кандыдатутру я б галасаваць стаў толькі пры адсутнасьці іншых апазыцыйных кандыдатур.

Тая сытуацыя, у якой апынулася сямья Казуліных, надзвычай складаная й цяжкавырашальная. З аднаго боку хвароба жонкі. Зь іншага - умовы, якія прапанавалі ўлады.
Нагадаю, што хварэла на рак Ірына з 1999 года. Тады яна здолела ад яго пазбавіцца, але прыкладна год таму пасьля чарговага абследваньня зноў знайшлі ракавую пухліну. Зразумела, што дэталі ніхто нікому распавядаць не зьбіраецца, таму можна толькі дагадвацца пра магчымасьць правядзеньня апэрацыі, лекаваньня ды пра іншае. Аднак я ня думаю, што варыянты вырашэньня праблемы не разглядаліся. Чаму тады Ірыну не адвязьлі ў тую ж Нямеччыну раней? Таму што яна была неапэрабельнай? Таму што яна гэтага не хацела? Таму што не хацела ехаць бяз мужа? Вы ня думаеце, што пытаньняў зашмат, што мы ведаем адсоткаў 20 ад усёй праблемы?
Што мы ведаем дакладна? Што ў Ірыны была IV стадыя рака, што пытаньне аб вызваленьні Казуліна ставілася наступным чынам: ці ён едзе з жонкай у Нямеччыну і больш не вяртаецца ў Беларусь, ці застаёцца ў турме. Дарэчы, я ня бачу стоадсоткавай неабходнасьці ў прысутнасьці менавіта Аляксандра побач зь Ірынай падчас лекаваньня. Далей, прапанова вызваленьня ўладамі была зроблена, калі Ірыне заставалася жыць ня больш за месяц. І вось адкажыце мне, што можа выратаваць чалавека, якому засталося жыць пару месяцаў? Толькі Бог.
А магчыма ўсё было зусім ня так. Магчыма можна было б штосьці зрабіць, застацца з жонкай у Нямеччыне, працягнуць яе жыцьцё на нейкі тэрмін. Я ня ведаю. І вы ня ведаеце. І ніхто гэтага ведаць ня можа.

Усе гэтыя падзеі зноў паказалі сутнасьць нашага грамадзтва. Дзе два беларуса, там тры погляда. Замест таго, каб проста паспачуваць чалавеку ў ягоным горы, прыйсьці да касьцёлу, проста моўчкі паспачуваць, зноў былі чутны звыклыя ўжо галасы. Адныя абвінавачвалі чалавека ў эгаізме, другія называлі яго сьвятым, лідэрам Рэзістансу. Вашу маць, людзі! Азірніцеся вакол сабе! Што вы кажаце?

Крый Божа камусьці з нас апынуцца ў падобных абставінах. Але толькі прайшоўшыя праз гэта, напэўна, маюць права крытыкаваць. Ды й то, хутчэй за ўсё яны, азірнуўшыся на саміх сябе, прамаўчаць.
Як можна абвінавачваць чалавека ў надзвычайнай сыіуацыі за тое, што ён мог зрабіць ня так, як зрабіў, а па-іншаму? Я ня маю маральнага права, напрыклад, абвінавачваць чалавека ў тым, што ён, выратоўваючы сябе з будынка, ахопленага полымем, ня выратаваў кагосьці з суседняй кватэры. Я магу адмоўна ставіцца да таго, што інстынкты самавыратаваньня засланілі думкі аб выратаваньні іншых, але не абвінавачваць яго, бо сам я не прайшоў праз гэта і ня ведаю, што б я зрабіў.
Паводзіны чалавека ў складаных, надзвычайных сытуацыях, зь якімі ён не сутыкаецца хаця б некалькі разоў у год вельмі цяжка ацэньваць. Ды й нікому не патрэбна гэтая ацэнка.

Вось адкажыце, тыя, хто казаў, што трэба было зьязджаць зь Беларусі па прапанове ўладаў: вам стала лягчэй ад таго, што вы сказалі "ён дурань, а я малайчына, таму што на яго месцы зрабіў бы вось так і так, я ня гэтак і гэтак"?
Ня мае розьніцы, слушным было рашэньне заставацца ці не. Істотна толькі вашая пазыцыя да гэтага. Напэўна, куды прасьцей сказаць "ён дурань", чым паспрабаць зразумець і паспачуваць.

Мне крыўдна.
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
29 лютага 2008 @ 19:55
29.02  
Сёньня прыйшла ў галаву наступная думка:
А чаму, уласна, 29 лютага ніхто не адзначае як сьвята? Гэта ж такі дзень, які бывае толькі раз у чатыры гады, як Алімпіяда. Дзень, дзякуючы якому, мы маем сёньняшні каляндар.
А давайце сьвяткаваць гэты дзень!(:

Таму віншую ўсіх са сьвятам 29-га лютага!!! :D
 
 
donjeune
27 студзеня 2008 @ 22:12
словы  
Каб зразумець, на якой неверагоднай хуткасьці ляціць жыцьцё, лепш за ўсё збочыць на бакавіну.

Чалавека, прынамьсі мяне, можна падзяліць на дзьве часткі: на цела і душу. Звычайна то, чаго жадае цела, не істотна для душы, а то, да чаго імкнецца душа, ня мае значэньня для цела. З-за гэтага дзьве часткі ніяк не прыходзяць у гармонію, а знаходзяцца ў пошуках зьнікаючай раўнавагі. І ўсё б было нічога, калі б тое, чаго прагнуць і душа, і цела, было б магчыма.

Тут павінна было б знаходзіцца чарговая мая думка, але, паколькі я больш нічога не магу ўзгадаць, напішу фразу, падгледжаную ва фрэндстужцы, проста каб трэцяй была: "Раней пры сустрэчы людзі здымалі капялюшы. Цяпер дастаць навушнік з вуха."
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэкляма