Home

Рэкляма

donjeune
14 траўня 2008 @ 12:14
Новым Даздрапермам прысьвячаецца!  
У 2005 годзе, калі я яшчэ ня ведаў нават пра існаваньне жж, зьявілася цудоўная ініцыятыва па стварэньню слоўніка новых беларускіх імёнаў, якія б адпавядалі сучаснай беларускай ідэялёгіі.
І запісы гэтыя можна знайсьці па наступных спасылках:
http://community.livejournal.com/by/320257.html
http://community.livejournal.com/by/320759.html
А нядаўна, літаральна ўчора, зьявіўся й працяг:
http://users.livejournal.com/litota_/213688.html

10 14 (меньш ну ніяк, і так ужо -6) лепшых, на мой погляд:

Вездабил - Величественное здание Библиотеки
Вепребел - Великий Президент Беларуси
Говерт - Государственная вертикаль
Гопосор - "Готов пожертвовать собственным разумом!"
Госуида - Государственная идеология
Гулаг - Государством управляет Лукашенко Александр Григорьевич
Друча - Друг Уго Чавес
Идсан(а) - "идиот самый настоящий"
Кунавасук - Курс национальной валюты стабильно укрепляется
Люстиб - Любитель стихов Быкова
Мызасос - Мы за социальную справедливость
Нунах - Надо укреплять народное хозяйство!
Пиздец - Президента изберем досрочно, единогласно, централизованно!
Яжепрес - "Я же Президент страны!"
 
 
donjeune
28 красавіка 2008 @ 22:30
łacinka!  
Nareśće ŭstaliavaŭ sabie raskładku łacinki na kamputar. Vialiki dźiakuj [info]rejka! Zastałośa tolki razabracca, čamu zamiest litar z dyjakrytyčnymi znakami ŭ Śemadžyku atrymoŭvajucca nejkija krakaźabryki.
Navošta mńe heta treba, spytajeće vy? Nu pa-piershaje, mńe prosta ćikava pahladźeć na łaćinku „znutry”. Pa-druhoje, ź jaje dapamohaj možna vyvučyć anhelskuju raskładku. Nu j pa-trećaje - prosta pryšpilna.(:
Spampavaŭ adśul raskladku, a z dapamohaj Keyboard Layout Creator (chalavnuju spasyłku lokka znajśći praz Google) troshki jaje perarabiŭ pad śabie.

Нарэсьце усталяваў сабе раскладку лацінкі на кампутар. Вялікі дзякуй [info]rejka! Засталося толькі разабрацца, чаму замест літар з дыякрытычнымі знакамі ў Semagic'y атрымоўваюцца нейкія краказябрыкі.
Навошта мне гэта, спытаеце вы? Ну па-першае, мне проста цікава паглядзець на лацінку "знутры". Па-другое, зь яе дапамогай можна вывучыць ангельскую раскладку. Ну й па-трэцяе - проста прышпільна.(:
Спампаваў адсюль раскладку, а з дапамогай Keyboard Layout Creator (халявную спасулку лёкка знайсьці праз Google) трошкі яе перарабіў пад сябе.
 
 
donjeune
13 лютага 2008 @ 21:57
новы твар жж  
А маёй старой аватарцы ўжо больш года, як высьветлілася. З гэтай нагоды вырашыў аднавіць яе.
Атрымалася вось што:



Што думаеце?(:
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
11 лютага 2008 @ 03:04
урачыстасьць думкі  
Узята адсюль.

donjeune on 10 лютага 2008 19:56 (local)
ні разу ня бачыў такой магчымасьці. хіба што толькі праз выбар паказу старнокі запіса з камэнтамі: стыль як у тэмы ці стандартны. Я памятаю, што такая магчымасьць выбару была раней, але дзе яна зараз ня памятаю.

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:02 (local)
яна недзе побач

donjeune on 10 лютага 2008 20:06 (local)
Ісьціна дзесьці побач, агент Скальлі.))
ЗЫ. Дарэчы, 50-ты камэнтар. Вось і ня трэба шукаць як згарнуць галіны - самі павінны зараз згарнуцца.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:19 (local)
гэта быў усё-ткі Фокс Малдэр)))
і яны павінны згартацца калі трэба а не калі захочуць))

donjeune on 10 лютага 2008 20:22 (local)
Трах-цібідох-цібідох! Сім-сім-салабім, КАМЭНТАРЫ, ЗГАРНІЦЕСЯ!)))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:26 (local)
трэба было сказаць ЛЯСЬКІ-МАСАСЬКІ!!!
а ўвогуле, як казаў Амаяк, спачатку дрэба дзьмухнуць, бо калі не дзьмухнеш то ніякага цуду не ўбачыш)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:28 (local)
Дык а дзьмухнуў, і нават волас з барады адарваў. Усё як трэба! А яшчэ трэба зрабіць некалькі пасаў рукамі. І вось вынік - яны такі згарнуліся!))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:36 (local)
не пакінулі ім выхаду -- з усіх бакоў аблажылі чараўнікі))

donjeune on 10 лютага 2008 20:40 (local)
ну, а то штосьці гэтыя камэнтары зашмат сабе дазваляць сталі: то яны жадаюць знарнуцца, то яны не жадаюць...
слова чараўніка - яно моцнае, насуперак усім жаданьням!)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:42 (local)
тут усё павінна быць проста: чараўнік сказаў -- камэнтар зрабіў...і ніякіх пытанняў)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:50 (local)
менавіта. у камэнтароў у параўнаньні з чараўнікамі ня больш правоў, чым у міліцыянта ў параўнаньні з агл'ам.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:55 (local)
чараўнік чалавек, а камэнтар -- не..з гэтай дыскрымінацыі й растуць вушы падпарадкавання..тут свая справа, міліцыянты ні пры чым))

donjeune on 10 лютага 2008 21:00 (local)
зразумела што ні пры чым. гэта метафарычнае параўнаньне, магчыма ня вельмі ўдалае. я ж чараўнік, а не паэт.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:04 (local)
у чараўнікоў таксама ёсць душа))
і калі трэба -- яна здольнае на ўсё, і палёт той душы не рахзбіць не спыніць не стрымаць)))

donjeune on 10 лютага 2008 21:09 (local)
натхненьне ды душа - гэта тое, што адрозьнівае чалавека ад камэнтара.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:12 (local)
ну скажам так -- у сапраўдны камэнтар чалавек кладзе частку душы і кавалачак натхнення, але ж да памеру чалавека камэнтар ніколі не дарасце, таму і будзе падпарадкоўвацца свайму стваральніку-дэміюргу))

donjeune on 10 лютага 2008 21:17 (local)
увогуле можна сказаць, што камэнтар - гэта дзіця, а чалавек-стваральнік - бог. сапраўды, дзіця можа вырасьці, парадзіць пасьля сабе цэлую галіну іншых камэнтароў, якіх бы не было безь яго (нягледзячы на неабходнасьць прысутнасьці пэрсанальнага чалавека-бога), але дарасьці да ўзроўня стварыўшага яго - ніколі.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:23 (local)
менавіта так *паправіў акуляры* і тут можна правесці доўгую паралель з тым, што робяць бацькі каб паставіць сваё дзіця на ногі, так і стваральнік камэнтара павінен клапаціцца пра развіццё камэнтару і думак якія першапачаткова ўкладзены ў яго..але ж дзеткі часам перарастаюць сваіх бацькоў -- бо яны цалкам растуць, а камэнтар падзяляецца кожны раз і звужаецца))

donjeune on 10 лютага 2008 21:33 (local)
о, безумоўна, калега! *таксамака паставіў акуляры на месца, не, сур'ёзна*
і, раз за разам гледзячы на ўсё новыя і новыя галіны камэнтароў-нашчадкаў камэнтара праайца, я ўсё не спыняюся зьдзіўляцца як жа падобна жыцьцё камэнтароў на жыцьцё людзей. сколькі разоў бачыў ужо я, як пасьля вялікага, разумнага й магутнага продка паступова нараджаліся ўсё больш і больш неразумныя ды кволыя. таму я лічу, што стваральнік камэнтара нясе адказнасьць ня толькі за лёс свайго камэнтара, але й за лёс усёй галіны камэнтароў-нашчадкаў!

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:38 (local)
так-так! як патрыярх і сапраўдны Бацька сваёй сям'і павінен клапаціцца пра сваіх нашчадкаў, так і стваральнік камэнтара павінен думаць пра лёс кожнага, нават самага маленькага камэнтарчыка з ягоанй галіны, ахінуць пяшчотай і лагодна накіраваць у патрэбным накірунку - -да роськвіту і найлепшага выгляду
усё...мну стамілася, мну пайшло спаць бо 3 дні сьвята гэта кул, але ж наперадзе 5 дзён працы з ранку да ночы

donjeune on 10 лютага 2008 21:40 (local)
аналягічна, калега. толькі замест працы вучоба, а сёньня ноччу прыйдзецца ўсё ж папрацаваць. бывай.


Увогуле, нам з гэтым калегай лепш не сустракацца ў камэнтах. Флуд не па сабжу забясьпечаны. Зь іншага боку, прынесьлі карысьць - камэнтары ўсё ж згарнуліся.)))
А мяне гэта ўсё вось да якога пытаньня прывяло:

Як вы лічыце, у якой ступені мы самі кантралюем сваё жыцьцё? А калі ўзяць нават сваё цела, наколькі кантралюем мы яго, неад'емлемую частку саміх сябе? Можна мы занадта самаўпэўненыя і здольны ўплываць куды меней на свой лёс, чым ганарліва лічым?

ЗЫ. Вось зараз завяршаю гэты чортавы дзіцячы садок. Заўтра ўвечары чакайце малюнкі як пацьверджаньне. Не, то бок не заўтра, а ўжо сёньня.)
 
 
donjeune
04 студзеня 2008 @ 11:28
system  
Як я й пісаў, сьвяты скончыліся.
Таму - да пабачэньня навагодняя тэма, прывітаньне стара-новая тэмка.)

//Млін, як мяркуеце, гэтыя запісы пра зьмены тэм/профілю/іншага - гэта паказчык таго, што пісаць не аб чым, гэта сродак прыцягненьня ўвагі, ці ўсё нармальна, проста я люблю жж?(://
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: creative
 
 
donjeune
03 студзеня 2008 @ 15:32
першы пост-2008  
Ну што, сьвяты скончыліся? Амаль што, калі не лічыць праваслаўнае Раство Хрыстова. Да таго ж, да яго шчэ тры дні. У гэты ж час перад Новым годам многія толькі-толькі выходзілі на паляваньне за падарункамі. Таму будзем казаць пра мінуўшыя дні, а Раство пакінем на потым.
Сам Новы год прайшоў дома, як і большасьць папярэдніх Новых гадоў. Елі, пілі, сьвяткавалі, - карацей, усё як заўсёды. Даволі міла, даволі ўтутльна, але й даволі сумна. Была адна прапанова, але мяняць дамоўленасьці за два дні мне не хацелася. Трэба адраджаць традыцыю, якая існуе ва ўсім сьвеце, а ў нас была зьнішчана падчас існаваньня атэістычнай савецкай улады: Каляды сустракаць у сямейным коле, а на Новы год ісьці да сябраў. Што такое Новы год? Звычайная зьмена дат. Тое самае, як ноч з 30 верасьня на 1 кастрычніка, напрыклад. У сьвяце Нараджэньня Хрыстова сэнсу куды больш, менавіта яго трэба сустракаць з роднымі. Усе гэтыя разважаньні да таго, што наступны Новы год я буду сустракаць, хутчэй за ўсё ня дома. Надакучыла.
А потым, 2 студзеня, быў яшчэ дзень нараджэньня маці. Усё ж такі два сьвяты запар – гэта жорстка. Але нічога, адсьвяткавалі. Куды ж мы з падводнай лодкі?)
І зь сёньняшняга дня сапраўды пачаўся новы год. Яшчэ не пацучка, да кітайскага новага году шчэ дзесьці месяц-паўтары, але лічбы зьмяніліся, а зь імі штосьці і ў мяне. Патэлефанаваў Віктар з працы, спытаў, у якім я стане, ці магу ўжо зь імі сустрэцца. Разумеючы хлопчык, нічога ня скажаш. Дамовіліся на заўтра.
Хтосьці зараз рыхтуецца да экзамэнаў, хтосьці яшчэ сьпіць пасьля добрага сьвяткаваньня, хтосьці ўжо працуе, хтосьці вярнуўуся з начной зьмены й ціха пасапывае, каб увечары сустрэць надышоўшы ўжо год зь сямьёю. Хто б вы ні былі, дзе б вы ні былі, чым ні займаліся зараз, - шчасьця вам вялікага й посьпехаў! Лёккіх пытаньняў, галавы бяз болю, добрай працы, прыемных сноў.
Афіцыйна ў Беларусі 2008 год абвешчаны годам здароўя, апазіцыйна – годам БНР, бо 90 год як яна была створана, а асабіста ў мяне гэты год будзе годам перабудовы. Фізычнай, душэўнай, духоўнай. Немагчыма зараз адказаць, наколькі глыбокай ці пасьлядоўнай яна будзе, але факт яе існаваньня я магу пацьцвердзіць. Які ўжо дзень жыву з адчуваньнем, нібыта ўсё вакол наэлектрызавана, іскры амаль што бачныя, маленечкі штуршок – і лавіна панясецца. Ведаць бы, зь якога боку падысьці, каб цябе не падамнула. Але ж высьветлім па дарозе, як і заўсёды.

А яшчэ я пачаў вучыцца граць на гітары. Вывучыў трохі акордаў, сяджу над гамамі. Вось.(:

ЗЫ. Для ўсіх аматараў статыстыкі, хто прапусьціў рэклямку, даю спасылку http://www.livejournal.ru/counter . Жадаеце пабачыць, хто зазірнуў на вашу старонку за апошні час? Ці мабыць жадаеце пабачыць колькасьць хітоў за гадзіну, дзень, месяц, год? Ці колькасьць камэнтаў? Вэлкам!)
Цэтлікі: , , , ,
 
 
Настрой: calm
 
 
donjeune
31 сьнежня 2007 @ 11:25
cinema ды іншае  
Амаль што ў навагодні вечар (ну добра, дакладней будзе як раз у ПЕРАДнавагодні вечар) пайшоў з бацькамі ў кіно на працяг "Іроніі Лёсу". Дзіўна, апошні раз яны былі ў кінатэатры ня меньш як год таму, а ўчора самі прапанавалі пайсьці. Ну як жа я мог адмовіцца ад гэтага цуда!) І, як убачыў, не пашкадаваў. Фільм проста найвыдатнейшы. Старыя і новыя акторы, цікава загорнуты сцэнарый, добры гумар, - карацей, фільм прайшоў на ўра. Размоў пра стужку, прынамьсі бацьке, хапіла на астатак вечару ды яшчэ трохі на ранак.

Падлічваць вынікі зыходзячага году ня буду. Магу сказаць толькі, што ў ім добрага было значна больш, чым кепскага, і скардзіцца мне напэўна не на што. Паступіў ва ўнівер, пазнаёміўся з новымі файнымі сябрамі, знайшоў працу (ці яна мяне знайшла?(: ). Увогуле шмат прыемных успамінаў. Спадзяюся, што новы год будзе яшчэ лепшым. А вас, мае шаноўныя фрэнды, яшчэ раз з Новым годам!

Зачыняю жж. Прыкладна да 3-4 студзеня.(:
Аднак гэта ня значыць, што фрэндстужку праглядаць ня буду. Таму чакайце камэнтаў.)
Да сустрэчы ў новым годзе! Пакуль!)
 
 
Настрой: good
 
 
donjeune
05 сьнежня 2007 @ 17:03
бягучае  
Вырашыў сесьці за атрыманае ўчора ад партыі (то бок бацькоў) заданьне: зрабіць прыкладны сьпіс электраўсталяваньня ў нашым будуючымся доме. Лёгка сказаць. Прыйшоў да высновы, што спачатку трэ' зрабіць больш-меньш якасны эскізны праэкт, каб дакладна ведаць, колькі й дзе будзе лямпачак, разэтак etc. Заўтра было б няблага зазесьці за 3дмакс, пабудаваць абрысы інтэр'ераў, каб далей іх распрацоўваць з алоўкам у руцэ.
Хацеў хоць штосьці зрабіць сёньня па праэктаваньню, але прачнуўся толькі а першай гадзіне(!). Ну й якая тут можа быць праца?

Але галоўнае я пакідаю на канец допісу. Краіна маіх думак з чорна-сіза-шэрай ператварылася ў такую, якая яна зараз ёсьць. То бок я зьмяніў дызайн жж.(:
Цэтлікі: , ,
 
 
 
 

Рэкляма