Home

Рэкляма

donjeune
22 ліпеня 2008 @ 16:46
партрэты  
Пераглядаў здымкі на днях, натыкнуўся на наступны здымак, міма якога я раней чамусьці праходзіў, не заўважаючы. А галерэйка партрэтаў неблагая атрымалася, як мяркуеце?


(зроблена падчас сходу на Гамарніка, 20)
Цэтлікі:
 
 
donjeune
21 ліпеня 2008 @ 13:20
Нататкі дылетанта. Віцебск. Захад.  
Вяртаючыся дахаты, зрабіў па дарозе некалькі здымкаў захаду сонца. І толькі тыдзень пасьля таго знайшоў файную праграмку для стварэньня панарам.
Цяпер мну шчасьлівы як слон.) Будзем рабіць панарамкі.)



3016х600, 251кб )
 
 
donjeune
19 ліпеня 2008 @ 15:36
Батанічны сад  
Сяджу й думаю, ці прымуць гэтае фаташопства ў якасьці адной з замалёвак на практыке? Даведаюсь у панядзелак, на кансультацыі...

Цэтлікі:
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:21
Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў.  


+4 )
 
 
donjeune
16 ліпеня 2008 @ 12:16
Нататкі дылетанта. Віцебск. Архітэктура.  
Другая частка здымкаў, зробленых падчас вандроўкі ў Віцебск.
Нагадаю:
мае ўражаньні - "Нататкі дылетанта. Віцебск."
першая частка здымкаў - "Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі."

Ну што, паехалі.

З дынамікаў, усталяваных на будынку, які бачны на здымку, гучала музыка. І ўявіце сабе маё зьдзіўленьне, калі, праходзячы па гэтаму чырвона-зялёнаму мосту, я пачуў не якую-небудзь Дарафееву, а нрмаўскі "Паветраны шар"! Праўда, то быў невядомы мне рэмікс, зроблены нейкім рэп-гуртом. Але й там былі словы пра свабоду, бчб, краіну на каленях etc. Карацей, сюррэялізм поўны. Тым ня менш, прыемна.


+17 з камэнтарамі; ~1,5 мб )

Запіс са здымкамі, якія маюць хоць якую мастацкую каштоўнасьць=)) : "Нататкі дылетанта. Віцебск. І яшчэ некалькі здымкаў."
 
 
donjeune
15 ліпеня 2008 @ 11:10
Нататкі дылетанта. Віцебск. Людзі і нелюдзі.  
Працягваем тэму, распачатую ў запісе "Нататкі дылетанта. Віцебск."
Вашай увазе першая частка здымкаў.

Файнае спалучэньне колераў, а?=)




+17; 1,2 мб )

Наступным разам - архітэктура.
 
 
donjeune
08 ліпеня 2008 @ 22:13
сарамлівая ружа і нябесны дэльфініюм  


нябесны дэльфініюм )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
08 ліпеня 2008 @ 21:24
прышэльцы зь іншых сусьветаў  


+2 )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
07 ліпеня 2008 @ 18:33
нябёсы  


Пад катам яшчэ адзін здымак (дакладней, той жа здымак, толькі выглядае па-іншаму). Паглядзіце й адкажыце, які лепш выглядае.(:

+1 )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
12 чэрвеня 2008 @ 13:27
кветкі  
Цэтлікі:
 
 
donjeune
10 чэрвеня 2008 @ 19:07
здымкі з выходных  
Ня буду нічога вам пісаць пра тое, што да як было на гэтых выходных (пакінем брудную працу па-за межамі жж), а вось здымкі вылажу.
Насамрэч іх да халеры, але абраў вось тры. Магчыма потым, па заяўкам гледачоў безумоўна:), вылажу яшчэ кой-чаго.



скарабей )

невядомае дрэва з кветкамі (: )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
03 чэрвеня 2008 @ 12:11
Гамарніка, 20  
Учора адбыўся чарговы, другі ужо па ліку, сход жыхароў дамоў 20 і 10 па вул. Гамарніка, побач зь якімі будуецца 12-павярховы жылы дом з паркінгам.

Сам я жыву літаральна насупраць дваццатага дома, толькі што праз сквэр, з боку пяціпавярховак, а першым тралейбусам карыстаюся штодзень, таму сам факт будоўлі на тым пятачку мяне вельмі зацікавіў. Як высьветлілася, не дарма.
Перадгісторыя падзей ёсьць у наступным запісе "Хата с краю".
Калі кораценька распавесьці, атрымліваецца наступнае. На месцы дзіцячай пляцоўкі некалькі тыдняў таму раптам зьялася агароджа, пляцоўка была дэмантавана, дрэвы спілены, а за самой агароджай будаўнікі ООО "Карповіч" пачалі працы па падрыхтоўке дзялянцы пад будаўніцтва. Працы вялісь у тым ліку і ў выходныя. На просьбы жыхароў суседняга дома №20 паказаць неабходныя дакументы, якія б дазвалялі будоўлю на гэтым месцы, адказу не было. Неаднаразова дысалілся лісты з подпісамі ў Мінгравыканкам, Дзяржкантроль, дэпутату Круку, Адміністрацыю Прэзідэнту. Сэнс адказаў быў наступным: справу разглядае Мінгарвыканкам, а паколькі тэрмін разгляданьня пісем складае 1 месяц, то чакайце. Зусім верагодна, што празь месяц такіх стаханаўскіх тэмпаў будаўніцтва за агароджай ужо зьявіцца фундамэнт і паркінг.
Некалькі слоў пра сам дом. Калі прадстаўнікі заказчыка сцьвярджаюць, што гэта будзе 12-ціпавярховы жылы дом з паркінгам, то з рыэлтараскай канторы прыйшоў адказ, што на дадзеным месцы будуецца 12-павярховы жылы дом падвышанай камфортнасьці з паркінгам і першым паверхам грамадзка-пацяшальнага прызначэньня (ці там плянуецца ганддлёвы цэнтр, ці ўвогуле казіно).

Пачнем спачатку.
Жыхары суседніх дамоў абураны распачатым будаўніцтвам. Зьнішчана дзіцячая пляцоўка, мала каго радуе пэрспэктыва глядзець вокнамі ў вокны суседзяў, да таго ж пасьля таго, як былі забітыя першыя сваі, па лесьвічных клетках двух крайніх пад'ездаў пайшлі скразныя расколіны, якія за некалькі дзён дасягнулі памера ў тры-чатыры паверха ў вышыню. Рэльеф у тым раёне быў створаны штучна, насыпным пяском, таму глеба там рыхлая. Таксама мала зразумела, чаму ім не паведамілі пра плянуемае будаўніцтва. Звычайная практыка ў падобных выпадках - хаця бы ставіць у вядомасьць людзей, а то і запытвацб у іх, ці згодны яны, каб побач зь імі зьявіўся новы будынак. І ўж тым больш, забудоўшчыкі абавязаны паказваць усе неабходныя дакумэнты па першаму патрабаваньню, што зроблена не было.

фота, генплян, рэпартаж )

Наступны сход празначаны на чацьвер, пачатак хутчэй за ўсё як і ўчора, а 19:00.

Пра папярэднія падзеі можаце даведацца з наступных спасылак:
http://community.livejournal.com/minsk_by/4849477.html
http://coipish.livejournal.com/406011.html
https://belarus.indymedia.org/13378
http://www.svaboda.org/content/Article/1119108.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/4857197.html#cutid1
 
 
donjeune
18 траўня 2008 @ 18:06
здымкі  


+1 кот )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
11 траўня 2008 @ 18:30
кава і цыгарэты  
Нядзеля. Раніца. Адзін.

Цэтлікі:
 
 
donjeune
30 красавіка 2008 @ 12:40
Яйкі да Вялікдню.  

Па зацікаўленасьці [info]juli_erde. Пафарбаваныя перапяліныя яйкі разам са звычайнымі.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
15 красавіка 2008 @ 20:36
Miensk i Minsk  


Ну вось яно. Па задумке здымак павінен быць зроблены па матывах пасьні. Трохі не атрымалася.
Цэтлікі:
 
 
Цяпер грае: N.R.M. - Miensk i Minsk
 
 
donjeune
18 сакавіка 2008 @ 20:00
флора падваконьніка  
Ну вось і вярнуўся мой здымач да мяне, на радзіму.(:
Таму адразу ж кінуўся здымаць квтачкі, якія 'шчэ з учорашняга дня заўважыў. Ад працэсу атрымаў насалоду, а вы, магчыма, зможаце атрымаць нешта падобнае, праглядаючы два здымкі.

+2 на 150кб )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
13 сакавіка 2008 @ 15:20
апошнія навіны па Драздова(:  
Усё рукі не даходзілі ніяк напісаць, а між іншым, над дашым домікам зьявіўся дах. Ну не зусім канчаткова, бо 'шчэ трэба пакрыць лісты OSB андулінам, але ж, але ж...(:
Такім чынам, гэтым летам ёсьць усе шанцы атрымаць тэхнічны пашпарт на катэдж ды трохі адпачыць.
Ну а для вас некалькі здымкаў.



два фасадзіка на 160кб )

Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
13 лютага 2008 @ 21:57
новы твар жж  
А маёй старой аватарцы ўжо больш года, як высьветлілася. З гэтай нагоды вырашыў аднавіць яе.
Атрымалася вось што:



Што думаеце?(:
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
27 сьнежня 2007 @ 20:09
асабык  
Напэўна, апошні здымак, які я выкладваю ў гэтым годзе. Зроблены быў летам шостага года, а на вочы патрапіўся толькі цяпер.)

Photobucket

Афтоп. Перайменаваў "беспарольку" ў "беспонтовку". Бо з такім канэктам, калі па цэламу дню немагчыма дазваніцца, гэта гамон проста. Мяркую, што гэта з-за мясцовай тэлефоннай станцыі, таму набываць мадэм кшталту адсл-а ня мае сэнсу. Мліін...
 
 
 
 

Рэкляма