Home

Рэкляма

donjeune
20 красавіка 2008 @ 14:27
Вялікі акустычны канцэрт N.R.M.  


Кошт квіткоў ад 17000 руб (балькон) да 35000 руб (партэр).
Інфармацыя ад "ЛініяЗвука": http://linijazvuka.livejournal.com/2641.html

Сабірайма грошы й сяброў!
 
 
donjeune
12 сакавіка 2008 @ 23:21
па гарачых сьлядах  
Вярнуўся з канцэрта N.R.M. Што маю сказаць?
З тэхнічнага боку ўсё было на ўзроуні. Збалансаванае гучаньне, музыка была добра чутна ва ўсіх кутках і разам з тым не была занадта громкай. Адзіны толькі мінус - кандышн быў нейкі слабы, бо ля сцэны дыхаць было нечым. Гэта калі параўноўваць з Мэдысанам, напрыклад. Хаця я разумею, што пры такім натоўпе, такім "мясе", наўрацьці што-небудзь дапаможа. Таму, зусім нечакана для сябе, празь нейкую гадзіну мая кашуля была цалкам мокрай, дый не я такі там быў адзін. Ну ды ладна, дробязі гэта ўсё.
Галоўнае - сама музыка, энэргетыка. А з гэтым было ўсё на 10 з плюсам. Колькі песен было сьпета (а колькі яшчэ файных кампазыцый засталося па-за межамі канцэрта), як заля прымала музыкаў, як яны гралі...
Карацей,
ФАЙНА! ЦУДОЎНА! ВЫДАТНА!

Дарэчы, каго ўбачыў: [info]genevien, [info]licvinkabelarus, [info]pivonie (зь імі я зрэшты разьвіртуаліўся), а таксама [info]nikita_syskov, [info]v_mariamna, [info]wal_de_maar, [info]zorka_venera з хлопцам (дарэчы, другі раз ужо бачу, а ты, Тацянка, так нас і не пазнаёміла))).

Ну вось, а пасьля канцэрту народ 'шчэ доўга гудзеў, крычаў "НРМ", а потым "Жыве Беларусь!", а потым сьпявалі песьні і павольна разыходзіліся. Мяне ж адолела бязьмежная смага. У пошуках пітва натыкнуўся на шапік "Хутка. Смачна", узяў літр яблычнага "Добрага" ды й з задавальненьнем высмактаў ледзь не палову. Ну а дома ўжо зладзіў сапраўдную водную феерыю: вада льецца звонку, вада льецца ўнутр (у якасьці соку))... І цяпер цалкам задаволены, і маральна, і фізычна, сяджу перад кампутарам, пляскаю па клявішах, а побач стаіць амаль пустая шклянка соку.

Адно толькі шкада - не патрапіў на канцэрт клясычнае музыкі, які ў той жа час праходзіў на Ўправе.
 
 
donjeune
03 сакавіка 2008 @ 17:13
Тры ЗЫ. або Я ІДУ НА NRM!)))  


Вай-вай-вай, урэшце набыў сёньня квіток!)))
Ён ляжыць зараз перада мной на стале, прыгожы, стыльны, але галоўнае - матэр'яльны!(:
Паўтараю як мантру: "Я пасьпеў, я іду, я пасьпеў, я іду...")))

Дарэчы, хто з вас, фрэнды мае даражэнькія, ідзе таксама? Ёсьць прапанова сустрэцца там.(;

ЗЫ. Даведаўся, што дзесьці праз месяц Крамбамбуля паедзе ў тур па Беларусі. Сачыце за навінамі й адкладвайце грошы!
ЗЗЫ. Нечакана для сябе распачаў асьветніцкую працу ў групе. Высьветлілася, што далёка ня ўсе чулі N.R.M. ці Крамбамбулю, ня кажучы ўжо пра іншыя гурты, але ёсьць зацікаўленыя.

ЗЗЗЫ. Да 25-га засталося амаль тры тыдні.

 
 
donjeune
15 лютага 2008 @ 11:28
Крамбамбуля  
Я люблю, калі вайна, калі сьвістаюць кулі...
Не хадзі тады на сьвята Крамбамбулі!


Найфайнейшы, найвыдатнейшы, найшыкоўнейшы - і гэтак далей, да кожнага эпітэту, дадаючы марфему най- - канцэрт адбыўся ўчора ў Шайбе. Калі б да мяне падключылі электрычныя правады, энэргіяй, назапасенай падчас канцэрту, можна было б асьвяціць неблагі мікрараёнчык. Калі б было патрэбна запаліць цыгарэту, дык гэта можна было б зрабіць без аніякіх запалак, дастаткова было б паднесьці да яе далоні.

А пасьля, павольна шпацыруючы ў бок Нямігі, патрапіў пад натуральную завіруху. Яна заляпляла вочы сьнегам, зрабіла літаральна за хвіліну зь мяне сапраўднага сьнегавіка, але ўсё, што яна здолела зрабіць - асьвяжыць мяне й добра праветрыць думкі. Зіма дайшла да Менску, а ў душы незразумелы шэра-бура-малінавы настрой.

Усім, каго бачыў на канцэрце, яшчэ раз мае прывітаньне!
Каго ня бачыў, але ведаю, што яны там былі - прывітаньне ўдвая!
 
 
Цяпер грае: Крамбамбуля - Люблю
 
 
 
 

Рэкляма