Home

Рэкляма

donjeune
13 сакавіка 2008 @ 15:20
апошнія навіны па Драздова(:  
Усё рукі не даходзілі ніяк напісаць, а між іншым, над дашым домікам зьявіўся дах. Ну не зусім канчаткова, бо 'шчэ трэба пакрыць лісты OSB андулінам, але ж, але ж...(:
Такім чынам, гэтым летам ёсьць усе шанцы атрымаць тэхнічны пашпарт на катэдж ды трохі адпачыць.
Ну а для вас некалькі здымкаў.



два фасадзіка на 160кб )

Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
20 сьнежня 2007 @ 17:23
«Что нам стоит дом построить?»  
Вось, дабраўся я са здымачом да нашага будуючагася катэджыку. Здымкі былі зроблены дзесьці тыдзень таму, а зараз усе сьцены ўжо выведзены пад дах, які будзе рабіцца ўзімку, калі грошы будуць. Паколькі ўсё роўна гэта толькі сьцены, вынікі аб канчатковым выглядзе вы зможаце зрабіць толькі прыблізныя, да таго ж пакажу я далёка ня ўсё, да таго ж гэтыя здымкі прызначаны хутчэй для гэткай сямейнай хроніцы, месца якой у лепшым выпадку на CD-кружэлцы. Карацей, дазвольце трошкі пахваліцца.(:

здымкі, 105-110кб )
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэкляма