Home

Рэкляма

donjeune
10 сьнежня 2007 @ 23:25
занатоўкі  
Занатоўваем сабе:
Зьміцер Мядзьведзеў - будучы расейскі прэзыдэнт.

А як вы лічыце,

ці скажа Пуцін на сваім навагоднім звароце да грамадзян аб сваім уходзе з пасады прэзыдэнта й аб імені выканаўчага абавязкі прэзыдэнта РФ, З. Мядзьведзеве?
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
13 лістапада 2007 @ 23:01
палітычнае  
"Раздевайтесь и делайте всё как надо," - гэтымі словамі наш Прэзідэнт на апошняй нарадзе кіраўніцтва, напэўна, жадаў падштурхнуць дзейнасьць службоўцаў, каб яны былі бліжэй да праблем. Атрымалася як заўсёды.
Пры праглядзе запісу, зробленаму для навін, прыемна ўразіла тое, што ўрэшце рэшт зьявіліся нейкія погляды, якія калі не супрацьстаяць словам бацькі, то хаця б нейкім чынам адрозьніваюцца.
Напрыклад В. Пракаповіч заўважыў, што сёньняшняя заканадаўчая база ня здольна эфектыўна працаваць у сёньняшніх умовах. Яна была распрацавана, калі "страна находилась в глубоком кризисе, теперь же она является тормозом для нашей страны". Старшынёй Нацбанка было прапанавана спрасьціць умовы для разьвіцьця бізнэсу (скарачэньне неабходных дакументаў для адкрыцьця фірмаў і тэрмінаў іх рэгістраваньня, - для параўнаньня: у нас трэба наяўнасьць 10 розных дакумэнтаў і 45 дзён, у Эўропе каля 5 і 10 дзён, - спрашчэньне падаткавай сістэмы). Таксама было заўважана, што найхутчэйшы накірунак для разьвіцьця эканомікі - замежныя інвэстыцыі. Нашыя 4 млрд даляраў насамрэч нішто ў параўнаньні са 180 млрд у Венгрыі за той жа тэрмін.
На гэта наш сонцападобны адказаў: "Через две недели должен быть готов до предела напряжённый документ". Гэта як, са спружынай?..
Пасьля папярэдніх фарматаў "я кажу, вы слухаеце й згаджаецесь" пачуўлася паветра зьменаў. Але, ведаеце чаму так адбылося? Проста раней было сказана, каб ва ўсіх не было аднолькавасьці ў поглядах. Віншуем, цудоўны спэктакль адыграны на "выдатна".

ЗЫ. Спадзяюся, вы не палічылі, што я паверыў таму, што зьмены сапраўды адбудуцца? Дарэчы, міністру статыстыкі было загадана сачыць за выкананьнем працы й, калі трэба, выкарыстоўваць новыя спосабы для падліку. Таму чакайце хуткага ўздыму.

ЗЗЫ. Дарэчы, зьвярнуў увагу, што майму жж 403 дні. 10 лістапада быў юбілей.(:
 
 
Настрой: indifferent
 
 
 
 

Рэкляма