Home

Рэкляма

donjeune
28 сьнежня 2007 @ 20:14
траблы-праблы  
Пайшоў сёньня атрымоўваць плястыкаваю картку на стыпуху. Адстаяў сорак хвілін у чарзе, сустрэў там жа аднагрупніка (дакладней, ён мяне сустрэў і адразу праскочыў праз палову чаргі, сабака)), а ў выніку маіх дакумэнтаў не знайшлі! З-за таго, што хтосьці дзесьці памыліўся я згубіў гадзіну ўласнага часу і вымушаны яшчэ ехаць на Сурганава 11 высьвятляць, што там ды як.

Затое я атрымаў сёньня аванс за выставу. Палову з усіх грошаў. Астатнія, зразумела, 10 студзеня.

Стоадсткава дэбільная зьява - прагляд па малюнку. Навошта гэта патрэбна, калі адзнакі ўжо пастаўлены? У выніку за малюнкі, па якіх я атрымаў сямёркі, мне паставілі на праглядзе 5.%( У астатніх становішча ня лепшае - толькі дзьве 7, шмат 5 ды 6, чатыры-пяць (улічвая кітайцаў) 4. Тым часам як у іншых груп на адзін два балы вышэй. Ну зноў жа, пафігізм мяне выратоўвае.)

І сёньня фактычна пачаліся вакацыі. Заўтра трэба толькі атрымаць залік у Кожара, а потым застанецца колеразнаўства, 14га.
 
 
Настрой: confused
 
 
donjeune
27 сьнежня 2007 @ 19:14
ваза, 7, пофігу)  
здымак, 600х800, <100kb )

Што яшчэ дадаць? У суседняй групе Лаўрэцкі большасьці ставіў не ніжэй за 8. І зноў пофігу. Кішыку, напэўна, не спадабаўся цёмны фон, бо дзясяткі стаяць за нейкія блёклыя малюначкі. Зноў пофігу, бо я зрабіў так, як падабаецца мне. Хаця памылачкі ёсьць, я й сам бачу. Але ж...
...моцная ўсё-ткі гэта рэч - ПА-ФІ-ГІЗМ. (:
 
 
Настрой: crazy
 
 
 
 

Рэкляма