Наўрацьці прыпомню момант, каб я з такой жа асалодай рабіў які-небудзь праэкт на кампутары, як гэты просьценькі першакурсьніцкі прыпынак транспарту па-за горадам.
І нават той факт, што ўсё роўна далей, чым за эскізаваньне, ня зойдзе, таму што нас прымушаюць рабіць падачы ў ручной графіцы, не псуе настрой.
З-за чаго? Па-першае, я даволі даўно ўжо нічога не рабіў у максе, па-другое, я вельмі задаволены тым, што ў версыі max2008 значна спрасьцілі мадыфікатар Surface для сплайнавых каркасаў. Цяпер праграма карэктна стварае паверхню на грунце ня толькі трохкутнікаў (а раней для крывалінейных форм гэта была амаль абавязковая ўмова), але й чатырохкутнікаў. Прынамсі эскіз прыпынку, які зьмешчаны ніжэй, пабудаваны цалкам каркасамі сплайнаў, пры чым яны проста абмяжоўваюць плошчу паверхні контурамі. Эканомія часу відавочна. Ад першых ліній да фінальнага рэндэру прайшло ня больш за 8 гадзін.
3ds max2008, vray 1.50 R3, максымальны тэрмін рэндэру 9 хвілін.
Ну хопіць з вас тэхнічнай інфармацыі, ніжэй - толькі выявы эскізу, зь якім я пайду заўтра да выкладчыкаў.

( +3 выявы агулам на 200кб )
А, яшчэ: натхняўся я формамі адной жывой істоты. Першы, хто здагадаецца й напіша ў камэнце - той малайца. Магчыма нават прыдумаю які-небудзь прыз.(:
Падказка - гэта выкапнёвая жывёліна.

29 камэнтароў | Пракамэнтаваць