Home

Рэкляма

donjeune
12 лютага 2008 @ 14:34
дзіцячы садок  
У мінулым запісе абяцаў я вылажыць адрэндараныя выявы апошняга праэкту яшчэ ўчорашнім вечарам, але не атрымалася. У чарговых раз было вырашана ўнесьці зьмяненьня, а потым, калі ішоў ужо рэндэр, я быў вымушаны прыпыніць яго. Блін, аднаго кампутара ў кватэры, верагодна, ужо не хапае. І як заўсёды, усё робіцца ў апошні момант.
трохі тэкста ды выявы )


2500x1875 render time: 0:20:49
 
 
Настрой: sleepy
 
 
donjeune
27 сьнежня 2007 @ 19:14
ваза, 7, пофігу)  
здымак, 600х800, <100kb )

Што яшчэ дадаць? У суседняй групе Лаўрэцкі большасьці ставіў не ніжэй за 8. І зноў пофігу. Кішыку, напэўна, не спадабаўся цёмны фон, бо дзясяткі стаяць за нейкія блёклыя малюначкі. Зноў пофігу, бо я зрабіў так, як падабаецца мне. Хаця памылачкі ёсьць, я й сам бачу. Але ж...
...моцная ўсё-ткі гэта рэч - ПА-ФІ-ГІЗМ. (:
 
 
Настрой: crazy
 
 
donjeune
08 сьнежня 2007 @ 18:30
праектуймо!  
Імгла над горадам цэлы дзень. Здаецца, што зіма ў лепшым выпадку прыйдзе пад новы год, ды й то, на тыдзень, ня больш. Але ж увечары ў такое надвор'е рабіць прамэнады нібыта доктар прапісаў. Калі запальваецца начное асьвятленьне, усё навокал становіцца трошкі незнаёмым і трошкі чарадзейным. І лепш за ўсё гуляць у такой час не аднаму.
Прыкладна так я думаў, вяртаючыся з працы па бязлюдным вулачкам цэнтральнага Менску. З раёна Дынама-Купалаўскай праз Купалу да Свіслачы і да трамваяў на Перамозе. Гэтыя манахі мяне (да і астатніх) пачынаюць ужо задзёўбываць. Трэці раз запар яны пераносяць сустрэчу, прычым ужо тады, калі ўсе сядзяць ды чакаюць іх. Замест сёньняшняй сустрэчы а трэцяй яны прапанавалі ці а пятай, ці ў нядзелю а дванаццатай. Га, а як жа сьвяты выхадны - нядзеля? Добра, згадзіліся на заўтра, але я не паеду, вучыцца трэба. А хацелася б на іх паглядзець...
Тым часам ужо падрыхтаваны эскізы пляніровак, нават у двух варыянтах, ёсьць накіды фасаду, а я ў парыве натхненьня стварыў замалёвачку-канцэпт, якую й прапаноўваю вам паглядзець. Па першасьці яна была проста аловачным малюнкам, але перад тым, як зрабіць допіс, я трошкі расфарбаваў яго ў фаташопе.

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

Запамятаваў дадаць, што ўвесь комплекс будынкаў праектуецца ў суздальскім стыле 14-16 стст.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
07 сьнежня 2007 @ 14:04
бягучае  
Дзіўна, чаму шчасьце ня можа быць усеагульным, усебаковым, калі зьдзейсьняюцца ўсе пляны й мары. Вось здаецца няблага адпачыў ад універа (калі ня ўлічваць, што палову з гэтага тэрміну я хварэў), амаль што тры тыдні, а потым зноў пары ў панядзелак, турнір ва аўторак ды сераду, пары ў чацьвер, а потым да панядзелка выхадныя. Вось здаецца й першая перамога адбылася. Мяне нават знайшла праца. Сапраўдная, смачная й хуткая. Нават ва ўніверы (я вельмі на гэта спадзяюся) няма невырашальных праблем. Але вось адзінага кавалачка няма. “Будзе добрая ўлада, будзе штосьці на стале. Аптымальныя расклады, ды чагосьці не стае.” І адчуваеш сабе трошкі падманутым. Але надзея ёсьць, шаноўнае спадарства. Усё будзе. Зь кім жа, як не са мной?)
Дарэчы, пра працу. Учора патэлефанаваў адзін дзядзька, уладар архітэктурнага бюро, якому я гэтым летам выконваў адзін эскізны прэкцік. Запрасіў паўдзельнічаць у разработцы эскізнага праэкту выставачнага комплексу на 3000 метраў. Самае сьмешнае, што гэта заказ нашае праваслаўнае царквы. Ім ужо зрабілі й зараз робяць праэкты іншых будынкаў у манастырска-царкоўным комплексе ў Навінках. Я як раз пару год таму быў там з Карповіч на экскурсыі, тады там толькі займаліся роспісам самай першай царквушкі. Часу дадзена да Новага году. Жах, насамрэч, таму што патрэбна звычайна месяцы тры, а не тры тыдні. Тэрмін маленечкі, таму й грошы немалыя. Калі ўсё будзе добра, то я стану багаценькім Бурацінам. Калі не – не хачу думаць пра гэта нават.)
Сёньня ўвечары як раз еду на сустрэчу. Прыедуць нейкія манахіні, якія выступаюць у ролі заказчыкаў. А я павінен разьбіць контуры, якія мы толькі ўчора акрэсьлілі, на функцыянальныя зоны.
А да таго ж бацькам трэба дапамагаць. На выхадных ізноў будуць на маю галаву нейкія разгорткі. І да панядзелка праектаваньне трэба зрабіць хоць крышачку, бо тры гэтыя тыдні я на яе забіваў. Вось і спрачайся пасьля гэтага са сцьвярджэньнем “Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёньня”.
 
 
Настрой: working
Цяпер грае: NRM - Дом культуры
 
 
donjeune
05 лістапада 2007 @ 21:58
Вынікі  
Ітак, першыя праэкты, ці працы, ня ведаю як іх дакладней называць, скончаны.
Таму для тых, хто ніяк не зьвязаны з архітэктурай і цікавіцца, чым жа я займаўся ўвесь гэты час; для тых, хто ведае, што такое першы курс універа і жадае паглядзець на працы іншых студэнтаў (то бок маі); для тых, каму проста цікава, - прапаноўваю паглядзець наступную
справаздачу са здымкамі. )

ЗЫ. Сёньня мы яшчэ павінны былі ўвечары хлапчуковым гуртом адзначаць здачу праэктаў, але амаль палова зь іх не перажылі, напэўна ночы перад панядзелкам й засталіся дома. А здавалася, што дамаўляліся. Мьдзя, кагосьці заўтра мы з Вадзімам папінаем…
Затое я файна пагуляў у добрай кампаніі і патрапіў у МакДак на Пушкінскай. Дзіўна, нібыта сто год там не быў. Дзяк табе за гэты прамэнад і за тое, што сон прайшоў, а тое як зомбі нейкі з ранку быў.
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: calm
Цяпер грае: цішыня
 
 
donjeune
27 кастрычніка 2007 @ 15:39
бягучае  
Дакладна вам скажу, што архітэктурны ордэр – самы загонны праэкт. Сапраўднае ўтаймоўваньне плоці, мазахізм нейкі. Перачэрчваць адно ў адзін з метадычак (у вельмі дрэнным стане, дарэчы, таму час ад часу немагчыма нават штосьці зразумець, асабліва ў дэталях аздабленьня), проста каб зразумець што такое ордэрная сістэма і каб набіць руку. Так, я згодны, што пэўны эфект гэта прыносіць, але таго ж самага можна дабіцца іншымі спосабамі.
І галоўнае: дзеля каго я намагаюся рабіць усё як мага дакладней і рабіць як мага больш дэталей? Каб штосьці даказаць? Сабе я ўсё даказў яшчэ пяць год таму. Настаўнікам усё адно, ці ты зробіш усё ідэальна, ці не. Сем балаў, восем ці дзесяць. Якая розніца? А вось не, пакуль розум нудзіць, што трэба пашавельвацца і не заганяцца з дэталямі, рукі ўсё роўна прачэрчваюць кожны завіток. Мдзя.
А тым часам графіка знаходзіцца на ўзроўне эскіза, нават некаляровага.
А тым часам вельмі хочацца пайсьці заўтра на дзядзоў. Усяго тры-чатыры гадзіны, але працы яшчэ вельмі і вельмі шмат.

Ну а пакуль я заганяюся з усім гэтым, паглядзіце на вось гэты здымак, зроблены ў Маскве праз шкло адной з (быўшых) крам:

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket
 
 
Настрой: working
Цяпер грае: Bill Evans - Never Let Me Go
 
 
donjeune
25 кастрычніка 2007 @ 16:03
бягучае  
Мдзя, час здачы курсавых падкраўся, як заўжды, непрыкметна. А ордэр яшчэ толькі напалову, а на графіку няма нават нацягнутага планшэту… Таму вось зараз адпачну гадзінку, пасьнедаю і пачну працаваць. Мой уласны архітэктурны тыдзень пачынаецца, да панядзелка трэба зрабіць два праэкта. Жах, але ўсё ж такі мой гадзіньнік падказвае, што часу дастаткова. Як раз каб пасьпець.)

Дарэчы, з прыемных навінаў. Я ўрэшце рэшт атрымаў падручнікі (гэта яшчэ не прыемная навіна)), а зь імі вышмат на беларускай мове, са слоўнікам. А складала гэты падручнік тая самая Гудзень у складзе іншых настаўнікаў.

І ня ведаю пакуль, як ставіцца да новага закону “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У навінах, зь якіх я й даведаўся пра яго, казалі, што тэкст закону можна знайсьці на сайце МінАдукацыі: http://www.minedu.unibel.by/ . Там нічога няма. Дарэчы, калі вы знойдзеце якія-небудзь спасылкі на зьмест закону, камэнтуйце, калі ласка. Пакуль што ёсьць толькі вось гэта :
Свой выступ Радзькоў закончыў наступным чынам: “Гэты закон стане дзейным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”, паведаміла “Радыё Свабода”.
Хаха, яны б яшчэ за выкарыстаньне тарашкевіцы на нэт-абшары зачынялі б старонкі, а іх уладальнікаў сажалі б на нары.
На маю думку, закандаўчае ўмацаваньне нормаў правапісу, якія заснаваныя на рэформах 53-57 гг.- гэта крок у нікуды, таму што пры саветах ішла поўнамаштабная русіфікацыя мовы. Наадварот, трэба вяртацца к граматыцы Тарашкевіча як да апошняй спробы сапраўды сабраць і ўдасканаліць беларускую мову.
Яшчэ заўвага: чаму НІ НА ВОДНЫМ дзяржаўным сайце няма беларускага варыянту? У лепшым выпадку можна знайсьці ангельскі. А на той жа старонцы МінАдукацыі, у расейскім варыянце з самым пачатку на жоўтым фоне нейкімі жудаснымі літарамі ўсё ж такі напісана, куды вы папалі.
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: confused
 
 
 
 

Рэкляма