Home

Рэкляма

donjeune
22 ліпеня 2008 @ 16:29
аўторак  
1. "Понимаете, у на с друзьями есть такая традиция..." Ёсьць у мяне такое адчуваньне, што любы праэкт, які я выконваю, выглядае непаўнавартасна, калі за ім не пасядзець у ноч перад падачай. Вось і гэтым разам думаю сустракаць сьвітанак...
2. А надвор'е та якое... Вось бы гэтае сонейка было ўчора, у Лошыцы...
3. Аўторак - дзень ня менш цяжкі, чым панядзелак. Усё залежыць ад таго, што вас чакае ў наступны дзень.

Сяджу вось і ем банан. Вырашыў зрабіць невялічкі перапынак.
А чым вы займаецеся зараз?
 
 
donjeune
20 ліпеня 2008 @ 18:28
нядзельны мікс  
Учора ўвечары суседка зноў пачала званіць. Прыйшлося адчыніць.
Пьяная, завалілася ў споднім, пачала клясьціся маці ў вечнай любові да нас. Усунула нейкі кошык з сасновых гузаў.
На лямант прыбег бацька, убачыў гэтае непатрэбства, выпер суседку на лесьвіцу, ледздь стрымліваючы сябе, каб не паслаць яе куды й ракі не заходзяць. Тая з чагосьці вырашыла, што ён пакрыўдзіў маці, і пачала пагражаць, што, калі тата будзе крыўдзіць маці, дык яна, суседка, яго забье.
Мля, ну што за краіна підарасаў? У такія моманты хочацца жыць дзе-нібудзь, дзе вакол ня будзе людзей увогуле, а асабліва такіх вось згубіўшых рэшткі розуму алькашэй.

А вось цікава, на Басах як з надвор'ем? Такія ж дажджы, як у нас, ці ўсё ж сонейка сьвеціць?

Ну й напрыканцы анекдот.

Ідуць два габрэя па габрэйскіх могілках.
Адзін аднаму:
- Вось, тут пахаваны вядомы музыка. Вай, хацеў бы я ляжаць побач зь ім.
Ідуць далей. Той жа працягвае:
- А гэта магіла славутага мастака. Было б няблага ляжаць тут.
Другі кажа:
- Ведаеш, Мойша, а я хацеў бы ляжаць з нашай Сарай.
- Як, Ісаак, яна ж яшчэ жывая!
- Менавіта! - узьняў палец Ісаак.
 
 
donjeune
07 ліпеня 2008 @ 15:42
апытанка  
Крос-пост з [info]minsk_by

Вырашыў задаць вам, шаноўнае спадарства, два пытаньня ў зьвязе з выбухам на канцэрце ля Стэлы з 3 на 4 ліпеня.

Апытаньне #1219147
Open to: усім, detailed results viewable to: усім

Як мяркуеце, гэты выбух:

Прагляд адказаў

учынак хулігана ці вар'ята
42 (31.6%)

акцыя апазыцыі
4 (3.0%)

акцыя ўладаў
79 (59.4%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
8 (6.0%)

На вашу думку, якіх дзеяньняў чакаць ад уладаў?

Прагляд адказаў

яны проста знайдуць злачынца
18 (13.7%)

яны паспрабуюць намякнуць, што ніці цягнуцца да замежных шпіёнаў ці да апазыцыі
74 (56.5%)

заявяць, што за ўсім стаіць апазыцыя і паспрабуюць зьнішчыць яе канчаткова
27 (20.6%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
12 (9.2%)



Найбольш верагодным мне падаецца варыянт, што гэта былі нейкія хуліганы, якіх хутка знойдуць і пакараюць, чым усё й скончыцца.
крыху тэксту )
 
 
donjeune
02 ліпеня 2008 @ 10:30
вандроўка па Беларусі  
Зьбіраюсь на наступных выходных зьдзейсьніць мару маіх бацькоў - выцягнуць іх у паездку па Беларусі.
Фармат - на сваёй машыне, пры неабходнасьці можна пераночыць у якім-небудзь гатэльчыку.

Вось толькі адна маленечкая праблемка: неабходна скласьці маршрут.
Мо' шаноўнае спадарства што-небудзь параіць, каб можна было хаця б на штосьці абапірацца?
 
 
donjeune
26 чэрвеня 2008 @ 19:40
лісьце  
Настаўнік з вучнямі сядзелі восеньню пад дрэвам, зь якога апала ўсё лісьце.
- Скажыце, чаго бы вам хапіла, каб быць шчасьлівымі? - спытаў Настаўнік.
Адзін вучань паглядзеў на дрэва, адшукаў там пажаўцелы ліст, які нейкім цудам яшчэ трымаўся на галінцы, і адказаў:
- Мне дастаткова бачыць гэты лісток.
Другі паглядзеў на яго і сказаў:
- А я ня быў бы шчасьлівым, нават калі б любаваўся квітнеючай сакурай.

Дык чаго ж нам, людзі, для шчасьця не хапае?
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
13 чэрвеня 2008 @ 18:58
трынаццаць  
Толькі пасьля абеду заўважыў, што сёньня - пятніца 13-ае.
З гэтым спалучэньнем зьвязана багата жахлівых гісторый, людзі чураюцца лічбы 13, у некаторых краінах нават няма 13х кватэр, 13х паверхаў і нават 13х дамоў.
А вось у мяне з 13-ым лікам зьвязаны хутчыэй прыемныя ўспаміны. Напрыклад пры паступленьні ў каледж я быў запісаны менавіта 13-ым.
Ды й сёньня пакуль не адбылося нічога кепскага. Наадварот, атрымаў апошні залік, здаў залікоўку ў дэканат і нават выпіў піва з [info]chatlanka. Спадзяюся, і да вечара нічога незвычайнага ня здарыцца.

А як у вас прайшоў сёньняшні дзень? І ўвогуле, якое ў вас стаўленьне да лічбы 13?
 
 
donjeune
09 чэрвеня 2008 @ 16:09
жэжэшная справаздачка  
З другой спробы падабраў новыя колеры для жж. (Дарэчы, што скажаце?))
Пачысьціў прафайл.
Дадаў запіс "Перадусім".

А хто ведае, як падкараціць сьпіс тэгаў? Неабходна, напрыклад, перайменаваць тэгі "здымак" у "здымкі"? Разумею, што можна па-асобку, кожны запіс, але калі іх пад сотню, то можна звар'яцець. Мо' неяк праз кансоль можна?
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
04 чэрвеня 2008 @ 21:59
пытаньні  
Скажыце, а ці даўно вы качаліся ў стагу сена?

Я вось як раз учора цудоўненька адпачыў на сабранай траве з нашага дроздаўскага газона. Супэрадчуваньні. (:

Скажыце, а ці чуеце вы, што халодная вада ды кіпень гучаць па-рознаму, калі ліюцца?

Па мне дык чым халадней вада, тым гучней яна зьвініць, калі ліецца. А вось кіпень як раз хутчэй шыпіць.

І яшчэ, апошнім часам у мяне амаль няма часу чытаць усю фрэндстужку. Даруйце, калі ласка.) Ледзь пасьпяваю ствараць свае запісы ды час ад часу дадаваць новых узаемных фрэндаў.
А хутка нарэсьце пачнецца зацішша перад іспытам, здаць бы толькі апошнія хвасты, і ўсё будзе ок'.
 
 
donjeune
12 траўня 2008 @ 13:42
зьмены настрою  
Дзіўна, яшчэ раніцай, глядзя на шэрае неба, ледзь ня выў воўкам. У галаву лезьлі ўсялякія брыдотныя думкі, і ўвогуле, меньш за ўсё хацелася кудысьці ехаць, што-небудзь рабіць, з кім-небудзь размаўляць.
Але ж дабраўся да ўнівера, убачыў, што за апошні час я нічога не прапусьціў, а тут яшчэ аднагрупнічкі (не, аднагрупніцы, бо хлопцаў на архітэктурным няшмат, ды й яны яшчэ й ня ходзяць на заняткі), а тут яшчэ й сонейка зьявілася, разагнаўшы хмары, - і лепота! Я зноўку стаў сабой.(:
І я зразумеў, што заставацца на тры дні фактычна аднаму для мяне жудасна сумна. І ладна б я быў у якой-небудзь вандроўке, ці пасярод дзікай прыроды - гэта ж зусім іншае. А то ў горадзе.
А калі прыдумляць назву апошнім дням - я бы назваў іх Днямі Нязьдзейсьненых Надзей І Розных Нечаканасьцей.

Слухайце, а хто падкажа, што за фігню я нядаўна бачыў?
Іду паблізу ад Кастрычніцкай плошчы. Бачу, на ходніках стаіць джып. А нумары яго прыцягнулі ўвагу: звычайны эўрапейскі нумар, кшталту PDF 350, зьлева на сінім фоне зоркі ЭЗ, а пад німі, там, дзе зьмяшчаюцца літаркі краін, замест іх герб Рэспублікі Беларусь.
Гэта што - прышпіл, ці я нешта прапусьціў і Беларусь увайшла ў ЭЗ??
 
 
donjeune
02 траўня 2008 @ 10:38
Я-блык? Ты-блык! Вы-блык?!...  
Voś užo nia pieršy raz paŭstaje pytańnie, kali znajomiśsia z novym žž-juzeram: a jak ža da jaho źviartacca? Na „ty” ci na „vy”? Asabliva kali j roźnica va ŭzroście nievialikaja...

Ja tak padumaŭ, što siarod maich frendaŭ pavinny isnavać try hrupy:
Pieršaja, pradstaŭniki jakoj ničoha nia majuć suprać, kab da ich źviartalisia na „ty”, i jakija na't aburajucca, kali ź imi pierachodziš na „vy”.
Druhaja, hetyja ludzi naadvarot pišuć „vy” zhodna z normami etykietu i jnšaha nie pryjemluć.
Nareście treciaja hrupa, u jakuju ŭvachodziać usie dobra znajomyja mnie ludzi, jak virtualna, tak i ŭ reale. Nu tut prablem anijakich.(:

Darečy, samamu mnie ŭ pryncypie ŭsio roŭna, jak źviartajucca da mianie. Haloŭnaje, kab biez najezdaŭ dy abrazaŭ.

A jak mnie źviartacca da vas?


Вось ужо ня першы раз паўстае перада мной пытаньне, калі знаёмісься з новым жж-юзэрам: а як жа да яго зьвяртацца? На "ты" ці на "вы"? Асабліва калі й розьніца ва ўзросьце невялікая...

Я так падумаў, што сярод маіх фрэндаў павінны існаваць тры групы:
Першая, прадстаўнікі якой нічога ня маюць супраць, каб да іх зьвярталіся на "ты", і якія на'т абураюцца, калі зь імі пераходзіш на "вы".
Другая, гэтыя людзі наадварот пішуць "вы" згодна з нормамі этыкету і йншага не прыемлюць.
Нарэсьце трэцяя група, у якую ўваходзяць усе добра знаёмые мне людзі, як віртуальна, так і ў рэале. Ну тут праблем аніякіх.(:

Дарэчы, самаму мне ў прынцыпе ўсё роўна, як зьвяртаюцца да мяне. Галоўнае, каб без наездаў ды абразаў.

А як мне зьвяртацца да вас?
 
 
donjeune
01 траўня 2008 @ 23:00
Што праўда, то праўда..:)  
Ты понимаешь, что живешь в 2008 году, когда:
1. По ошибке, ты печатаешь свой пароль системного доступа на микроволновке
2. У тебя список из 15 номеров, чтобы связаться со своей семьей, которая состоит из 4 человек
3. Ты отправляешь e-mail своему коллеге, что сидит в соседней комнате
4. Ты потерял контакт со своими друзьями или семьей, потому что у них нет адреса электронной почты
5. После рабочего дня ты возвращаешься домой и отвечаешь по телефону так, словно ты еще на работе
7. Ты впадаешь в состояние паники, если вышел из дома без мобильного телефона и ты возвращаешься за ним
8. Ты просыпаешься утром и первая вещь, которую ты делаешь -подсоединяешься к Интернет, даже до того, как выпьешь кофе
9. Ты склоняешь голову на бок, чтобы улыбнуться: - )
10. Сейчас ты читаешь этот текст, ты с ним согласен и улыбаешься
11. Еще хуже, ты уже знаешь, кому ты перешлешь это сообщение
12. Ты слишком увлечен, чтобы заметить, что номер 6 в этом списке отсутствует
13. Тебе понадобилась лишь секунда, чтобы пробежать еще раз по сообщению и убедиться, что номера 6 действительно нет


Вы згодны?))
 
 
donjeune
01 траўня 2008 @ 22:51
1 траўня  
Я ня ведаю, хто там як сьвяткаваў гэтае найвялікшае сьвята ўсіх працоўных - 1 траўня (і, дарэчы, спадзяюся, што вы як раз і не сьвяткавалі), а мне вось пашансіла паехаць з бацькамі на наш катэджык, які пакуль што яшчэ на стадыі перакрыцьця кроўляй.
Аднак жа не была б мая маці сама сабой, калі б яшчэ год таму не пачала працу па азеляненьню зямлі. І гэта добра, скажу я вам, бо калі мы нарэсьце адсьвяткуем уваходзіны, то будзем глядзець не на брудную зямлю й кволыя дрэўцы, а ўжо на даволі неблагі сад. Аднак гэта ўжо сёньня патрабуе пэўных намаганьняў.
Ну й вось, што можна прыдумаць лепшага на першае траўня, чымся паехаць папрацаваць? Ды нічога!)) Як вынік - вызваленая ад сьмецьця каробка дому ды выкашэныя ўласнымі рукамі 6 сотак газону. А засталося яго яшчэ столькі ж.

А што вы рабілі сёньня, сябры?
 
 
donjeune
15 красавіка 2008 @ 16:30
Вясна. Менск. Дах  
А пачалося-та ўсё з надзвычай лёкка прайшоўшым занятку па французкай. Потым, як і плянаваў, замест фізкультуры й лекцыі па канструкцыям, на якой нічога новага для сабе я ўсё роўна не пачую, паехаў у горад зрабіць некалькі здымкаў. (Дарэчы, зараз пайду глядзець, калі атрымалася нешта вартае - вылажу.) Ведаеце, даволі цяжка аказалася знайсьці падыходзячую вуліцу, і каб на ёй не было машын. Пакуль я шукаў, сонейка пачало няблага прыпякаць, таму пад канец было вырашана трошкі адпачыць. Ну а паколькі пошукі скончыліся ў Траецкім, ногі самі пайшлі да шырока вядомага ў вузкіх колах Даха. Паралельна з тым было набыта піва Сябар, даволі добрае, скажу я вам.
І вось, седзячы там пад пяшчотнымі промнямі сонейка, слухаючы крыкі чаек, далятаючыя са Сьвіслачы, цвырканьне вераб'ёў, што скакалі побач са мною, ды часа ад часу далятаючы шум машын, у гэтым закутку спакой ў самым цэнтры Менска, я раптам на малюсенечкі крок наблізіўся да нірваны. Ну ці не да яе, але ў прыемным напрамку.))
Нават недавершык такі нарадзіўся:
Стан нірваны
Набліжаецца,
На Дахе абласканы
Сонейкам.

Ні фіга ж я не паэт, ні разу ім ня быў і ня буду. Таму калі жадаеце ўбачыць хоць якую-кольвек рыфму - рабіце паўзы пасьля кожнага радка.)))

ЗЫ. Ішоў учора па вуліцы міма мамашы з малым дзіцём. Напэўна, яно неяк зрэагавала на мяне, бо маці яму сказала: "Да, видишь вот, какой красивый парень идёт." Блін, людзі! Ну высокі, ну зграбны, але ж "прыгожы"? Ці я проста такі сьціплы?))
ЗЗЫ. А яшчэ мне мой стрыечны брат час ад часу тэлефануе. Малы, 9 год, у школцы беларускую мову вывучаюць. Дык калі ён ня ведае, як што напісаць - зьвяртаецца. Дробязь, а прыемна.
ЗЗЗЫ. Мне тут надоечы сказалі, што я што ні допіс пішу - то сачыненьне. Што сапраўды?)
 
 
donjeune
08 красавіка 2008 @ 21:06
lucky  
Працягваючы тэму:

тое што для меня звычайная справа, для шмат каго можа праходзіць як "ух ты ну й пашэнціла ж табе"
колькі сябе памятаю заўсёды атрымлівалася выслізнуць з дрэннай сітуацыі, не патрапіць у кепскае становішча, ці проста ў чарговы раз злавіць халяву за хвост...
...але чым больш мне расказваюць, тым больш я пераконваюсь што самае вяліке шчасце для меня гэта сам факт таго што я здолеў выжыць пры нараджэнні
а вы такія ж "шчаслівыя"?


Сёньня вось прышоў на заняткі па вышэшай матэматыцы. На апошняй лекцыі ня быў (чаму - ня памятаю), на практычным занятку таксама (25ае сакавіка ўсё ж!). Учора ўвечары спрабаваў павучыць. Якое там! Пасьля здачы курсавых галава мая была зусім дурная. Толькі й здолеў, што паспрабаваць зрабіць хатняе заданьне. Сёньня перад заняткам перапісаў канспект. І вызывае мяне бабуля Гудзень да дошцы. І запытвае пра рашэньне адной задачкі. І трэба ж было такому адбыцца, што адзіны магчымы варыянт рашэньня прадугледжваў выкарыстоўваньне формулы, якая выпадкова патрапілся мне ўчора ўвечары. І калі б яна была ў канспекце ці падручніку, які нам далі ва ўніверы, то яшчэ нічога. Але як раз учора я знайшоў у сябе стары савецкі падручнік, дзе і ўбачыў тую формулу. Вось так я ня толькі не атрымаў нуль на практычным занятку, але ж яшчэ й атрымаў плюсік, што вельмі й вельмі карысна для экзамену.
Шанцуе? Так, шанцуе!(:

А як справы ў вас?(;
 
 
Настрой: happy
 
 
donjeune
20 сакавіка 2008 @ 20:14
25 сакавіка. Дзень Волі.  




А як ты адзначыш сьвята?

UPD
"Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзеньне маніфэстацыі да 90 угодкаў БНР 25 сакавіка па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

Сёньня заяўнікаў сьвяткаваньня 25 сакавіка выклікалі на сустрэчу ў Менскі гарвыканкам.

“Ніякіх перамоваў з намі не вялі, а толькі зачыталі рашэньне гарвыканкаму, у якім дазваляецца “традыцыйны” маршрут шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Нас гэта не задавальняе, і мы разам напісалі заяву, што здымаем з сябе адказнасьць за гэтую дэманстрацыю.

Зараз мы абмяркоўваем сытуацыю,”— паведаміў адзін з заяўнікаў сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі."
http://pbnf.org/index.php?index=2&id=2790

Д'ябла іх разбяры! І хто пойдзе, цікава, на Бангалёр? Хутчэй за ўсё большасьць прыйдзе на Коласа, туды падгоняць паболей аўтазакаў і АМАП няблага павесяліцца.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
18 сакавіка 2008 @ 20:07
як?  
Фрэнды, адкажыце-ка на маленечкае пытаньне, калі ласка:

чым вы карысталіся, абіраючы сабе свой нік?

Я, напрыклад, думаючы глыбокім восеньскім вечарам, зрабіў нікнэйм наступным чынам:
don - дон ён і ёсьць дон,
jeune (фр.) - малады, юны (ну сапраўды ж малады)).
Не сказаў бы, што гэта лепшы з магчымых варыянтаў, але ж які ёсьць. І ня блытаць, як некаторыя спрабуюць, з Дон-Жуанам!!)))
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
02 сакавіка 2008 @ 20:00
Два пытаньні  
Ёсьць у мяне да вас, шаноўныя фрэнды, два пытаньні, абодва вельмі й вельмі важныя для мяне зараз. Першае з-за пошукаў трапных мастацкіх вобразаў, другое - проста вельмі б хацелася пачуць вашыя адказы.

1. Які вобраз, дзея, прадмет, месца у вас асацыюецца са словам "Свабода"?


2. Што ёсьць у вашым жыцьці, чым вы маглі ганарыцца?


Насамрэч пытаньне павінна было быць адно, пра свабоду. Але праглядаў прафайл аднаго фрэнда [info]nicolaev і ўбачыў вось гэты запіс. І вырашыў дадаць і другое пытаньне.
А мой адказ на яго наступны:
"У сваім жыцьці я, мяркую, не зрабіў пакуль нічога такога, чым бы сапраўды ганарыўся.
Узгадваецца толькі адно - я ганаруся (па-добраму, безумоўна) тым, што я - беларус, сын сваёй Бацькаўшчыны." І тое мая заслуга толькі ў тым, што я зразумеў, хто я ёсьць.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
29 лютага 2008 @ 19:55
29.02  
Сёньня прыйшла ў галаву наступная думка:
А чаму, уласна, 29 лютага ніхто не адзначае як сьвята? Гэта ж такі дзень, які бывае толькі раз у чатыры гады, як Алімпіяда. Дзень, дзякуючы якому, мы маем сёньняшні каляндар.
А давайце сьвяткаваць гэты дзень!(:

Таму віншую ўсіх са сьвятам 29-га лютага!!! :D
 
 
donjeune
21 лютага 2008 @ 15:17
ідэялёгія  
Ну вось я заўсёды адмоўна ставіўся да ўсялякіх там ідэялёгій, паліталёгій ды іншых палітызаваных лекцый. Яшчэ ў каледжы "Асновы сацыялёгіі ды паліталёгіі" мне падабаліся куды меньш за матэматыку з Мычко (хто ведае, той зразумее, што гэта за жанчыншчына была). Іншая справа была з "Асновамі ідэялёгіі", якую Алеся Чэпікава выкладала. Усё проста, мы на яе не хадзілі, а потым за раздрукаваны на ксераксе канспэкт атрымалі залікі. Не, я разумею, што тэарэтычныя веды па гэтых дысцыплінах атрымаць трэба. Але ў нашай роднай краіне ўсё неяк робіцца праз дупу палітыку партыі.
Сядзім сёньня на практычным занятку, размаўляем з выкладчыцай (то бок яна кажа, штосьці запытвае, а мы адказваем). Усё, здаецца, даволі мірна. Але напрыканцы занятка, калі яна раздае ўжо заданьні на наступны раз, размова заходзіць пра фашызм. Трэба было падрыхтаваць даклад па розных палітычных плынях: лібералізму, кансэрватызму, сацыялізму/камунізму, фашызму і тэрарызму. Дык вось, кажучы пра фашызм, выкладчыца пачала распавядаць пра гітлераўскую Нямеччыну. Што там ажно тры рэферэндумы праведзена, а ў ЗША, самай дэмакратычнай краіне, яны, дарэчы, не праводзяцца, якія пытаньні разглядаліся на тых рэферэндумах. На апошнім рэферэндуме абмяркоўвалася магчымасьць далучэньня Аўстрыі да Нямеччыны. І вось тут яна правяла "тонкую" паралель, маўляў, "молодое крыло БНФ" неаднаразова выказвала прапанову аб далучэньні Беласточчыны, Вільні, Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Наўгародчыны ды іншых зямель, на якіх калісьці пражывалі беларусы, да Беларусі і аднаўленьня "страны от моря до моря".
Адкажыце, калі ласка, хіба гэта не параўнаньне з нацысцкім рэжымам? Так, падобныя пытаньні, прынамсі кранаючыеся Вільні, выносіліся нават на абмеркаваньне ў 1990 годзе на Прэзыдыўм Вярхоўнага Савета БССР. Але хіба можна параўноўваць, нават і ня яўна, тэрытарыяльныя спрэчкі з фашызмам?
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
11 лютага 2008 @ 03:04
урачыстасьць думкі  
Узята адсюль.

donjeune on 10 лютага 2008 19:56 (local)
ні разу ня бачыў такой магчымасьці. хіба што толькі праз выбар паказу старнокі запіса з камэнтамі: стыль як у тэмы ці стандартны. Я памятаю, што такая магчымасьць выбару была раней, але дзе яна зараз ня памятаю.

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:02 (local)
яна недзе побач

donjeune on 10 лютага 2008 20:06 (local)
Ісьціна дзесьці побач, агент Скальлі.))
ЗЫ. Дарэчы, 50-ты камэнтар. Вось і ня трэба шукаць як згарнуць галіны - самі павінны зараз згарнуцца.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:19 (local)
гэта быў усё-ткі Фокс Малдэр)))
і яны павінны згартацца калі трэба а не калі захочуць))

donjeune on 10 лютага 2008 20:22 (local)
Трах-цібідох-цібідох! Сім-сім-салабім, КАМЭНТАРЫ, ЗГАРНІЦЕСЯ!)))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:26 (local)
трэба было сказаць ЛЯСЬКІ-МАСАСЬКІ!!!
а ўвогуле, як казаў Амаяк, спачатку дрэба дзьмухнуць, бо калі не дзьмухнеш то ніякага цуду не ўбачыш)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:28 (local)
Дык а дзьмухнуў, і нават волас з барады адарваў. Усё як трэба! А яшчэ трэба зрабіць некалькі пасаў рукамі. І вось вынік - яны такі згарнуліся!))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:36 (local)
не пакінулі ім выхаду -- з усіх бакоў аблажылі чараўнікі))

donjeune on 10 лютага 2008 20:40 (local)
ну, а то штосьці гэтыя камэнтары зашмат сабе дазваляць сталі: то яны жадаюць знарнуцца, то яны не жадаюць...
слова чараўніка - яно моцнае, насуперак усім жаданьням!)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:42 (local)
тут усё павінна быць проста: чараўнік сказаў -- камэнтар зрабіў...і ніякіх пытанняў)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:50 (local)
менавіта. у камэнтароў у параўнаньні з чараўнікамі ня больш правоў, чым у міліцыянта ў параўнаньні з агл'ам.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:55 (local)
чараўнік чалавек, а камэнтар -- не..з гэтай дыскрымінацыі й растуць вушы падпарадкавання..тут свая справа, міліцыянты ні пры чым))

donjeune on 10 лютага 2008 21:00 (local)
зразумела што ні пры чым. гэта метафарычнае параўнаньне, магчыма ня вельмі ўдалае. я ж чараўнік, а не паэт.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:04 (local)
у чараўнікоў таксама ёсць душа))
і калі трэба -- яна здольнае на ўсё, і палёт той душы не рахзбіць не спыніць не стрымаць)))

donjeune on 10 лютага 2008 21:09 (local)
натхненьне ды душа - гэта тое, што адрозьнівае чалавека ад камэнтара.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:12 (local)
ну скажам так -- у сапраўдны камэнтар чалавек кладзе частку душы і кавалачак натхнення, але ж да памеру чалавека камэнтар ніколі не дарасце, таму і будзе падпарадкоўвацца свайму стваральніку-дэміюргу))

donjeune on 10 лютага 2008 21:17 (local)
увогуле можна сказаць, што камэнтар - гэта дзіця, а чалавек-стваральнік - бог. сапраўды, дзіця можа вырасьці, парадзіць пасьля сабе цэлую галіну іншых камэнтароў, якіх бы не было безь яго (нягледзячы на неабходнасьць прысутнасьці пэрсанальнага чалавека-бога), але дарасьці да ўзроўня стварыўшага яго - ніколі.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:23 (local)
менавіта так *паправіў акуляры* і тут можна правесці доўгую паралель з тым, што робяць бацькі каб паставіць сваё дзіця на ногі, так і стваральнік камэнтара павінен клапаціцца пра развіццё камэнтару і думак якія першапачаткова ўкладзены ў яго..але ж дзеткі часам перарастаюць сваіх бацькоў -- бо яны цалкам растуць, а камэнтар падзяляецца кожны раз і звужаецца))

donjeune on 10 лютага 2008 21:33 (local)
о, безумоўна, калега! *таксамака паставіў акуляры на месца, не, сур'ёзна*
і, раз за разам гледзячы на ўсё новыя і новыя галіны камэнтароў-нашчадкаў камэнтара праайца, я ўсё не спыняюся зьдзіўляцца як жа падобна жыцьцё камэнтароў на жыцьцё людзей. сколькі разоў бачыў ужо я, як пасьля вялікага, разумнага й магутнага продка паступова нараджаліся ўсё больш і больш неразумныя ды кволыя. таму я лічу, што стваральнік камэнтара нясе адказнасьць ня толькі за лёс свайго камэнтара, але й за лёс усёй галіны камэнтароў-нашчадкаў!

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:38 (local)
так-так! як патрыярх і сапраўдны Бацька сваёй сям'і павінен клапаціцца пра сваіх нашчадкаў, так і стваральнік камэнтара павінен думаць пра лёс кожнага, нават самага маленькага камэнтарчыка з ягоанй галіны, ахінуць пяшчотай і лагодна накіраваць у патрэбным накірунку - -да роськвіту і найлепшага выгляду
усё...мну стамілася, мну пайшло спаць бо 3 дні сьвята гэта кул, але ж наперадзе 5 дзён працы з ранку да ночы

donjeune on 10 лютага 2008 21:40 (local)
аналягічна, калега. толькі замест працы вучоба, а сёньня ноччу прыйдзецца ўсё ж папрацаваць. бывай.


Увогуле, нам з гэтым калегай лепш не сустракацца ў камэнтах. Флуд не па сабжу забясьпечаны. Зь іншага боку, прынесьлі карысьць - камэнтары ўсё ж згарнуліся.)))
А мяне гэта ўсё вось да якога пытаньня прывяло:

Як вы лічыце, у якой ступені мы самі кантралюем сваё жыцьцё? А калі ўзяць нават сваё цела, наколькі кантралюем мы яго, неад'емлемую частку саміх сябе? Можна мы занадта самаўпэўненыя і здольны ўплываць куды меней на свой лёс, чым ганарліва лічым?

ЗЫ. Вось зараз завяршаю гэты чортавы дзіцячы садок. Заўтра ўвечары чакайце малюнкі як пацьверджаньне. Не, то бок не заўтра, а ўжо сёньня.)
 
 
 
 

Рэкляма