Home

Рэкляма

donjeune
07 ліпеня 2008 @ 15:42
апытанка  
Крос-пост з [info]minsk_by

Вырашыў задаць вам, шаноўнае спадарства, два пытаньня ў зьвязе з выбухам на канцэрце ля Стэлы з 3 на 4 ліпеня.

Апытаньне #1219147
Open to: усім, detailed results viewable to: усім

Як мяркуеце, гэты выбух:

Прагляд адказаў

учынак хулігана ці вар'ята
42 (31.6%)

акцыя апазыцыі
4 (3.0%)

акцыя ўладаў
79 (59.4%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
8 (6.0%)

На вашу думку, якіх дзеяньняў чакаць ад уладаў?

Прагляд адказаў

яны проста знайдуць злачынца
18 (13.7%)

яны паспрабуюць намякнуць, што ніці цягнуцца да замежных шпіёнаў ці да апазыцыі
74 (56.5%)

заявяць, што за ўсім стаіць апазыцыя і паспрабуюць зьнішчыць яе канчаткова
27 (20.6%)

іншы варыянт (калі ласка, напішыце ў камэньце)
12 (9.2%)



Найбольш верагодным мне падаецца варыянт, што гэта былі нейкія хуліганы, якіх хутка знойдуць і пакараюць, чым усё й скончыцца.
крыху тэксту )
 
 
donjeune
26 студзеня 2008 @ 10:20
Да тыдня лацінкі.  
Як многім вядома, тыдзень 21-27 студзеня абвешчаны тыднем лацінкі. Спрэчкі аб тым, што лепш выкарыстоўваць у пісьме – кірыліцу ці лацінку, сьцягваюць да сябе ўсё больш людзей. Мяне зацікавіла выкарыстоўваньне розных альфабэтаў і шрыфтоў на працягу нашае гісторыі і прымусіла зьвярнуцца да некаторых крыніц, на падставе якіх і атрымаўся наступны артыкул. Напэўна для большасьці чытачоў зьвесткі, прыведзеныя ў ім будуць добра вядомыя, але ж калі знойдуцца хаця б некалькі чалавек, для якой інфармацыя будзе новай і карыснай, можна казаць, што мэта напісаньня дасягнута.
Да таго ж да прыведзеннай інфармацыі ні ў якім разе нельга ставіцца як да аксіёмы, яна толькі адлюстроўвае мае погляды на пытаньне, і мусіць быць штуршком для ўласных дасьледваньняў, а не нейкім падручнікам.

чытаць )

А вам я пакідаю наўздагон апытанку:
Апытаньне #1127591
Open to: усім, detailed results viewable to: усім

Які альфабэт, на вашу думку, лепшы для выкарыстоўваньня ў беларускай мове?

Прагляд адказаў

сучасная кірыліца
9 (42.9%)

лацінка
12 (57.1%)

 
 
donjeune
12 студзеня 2008 @ 03:53
ад піва да ІП  
Вяртаўся як-та раз я да дому, і, зыходзячы на прыпынку з тралейбуса, я падумаў, што вельмі даўно не частаваўся півам. Я ўжо зьбіраўся даставаць грошы, як убачыў, што кіёск зачынены. Як, дарэчы, і тры іншыя побач. Ісьці ў краму і марнаваць на гэта час было ляніва, таму я застаўся бяз піва, з грошамі і сумнымі думкамі.

думкі )
Цэтлікі:
 
 
Настрой: заклапочаны
 
 
donjeune
05 студзеня 2008 @ 18:49
моўнае пытаньне  
Праглядаючы некаторыя запісы са фрэндстужкі, я зразумеў, што вяртаюся да пытаньня, якое я неадойчы ўжо задаваў сябе. Дакладней, гэта й не зусім пытаньне, а хутчэй некаторыя разжаваньні на тэму.
тэкст )

Таму, калі абагульніць усё вышэй напісанае, атрымоўваецца прыкладна наступнае:
размовы з носьбітамі беларускай мовы – усьведамленьне, што беларуская мова – звычайная жывая мова, да таго ж мова продкаў – штуршок да пераходу на беларускую мову, таму што бачных падстаў, каб далей размаўляць па-расейску няма.

А калі казаць пра мяне, то я зараз на апошнім этапе, а стрымлівае толькі тое, што я пакуль не адчуваю дастатковых ведаў, каб закінуць слоўнік на полку назаўсёды.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
21 сьнежня 2007 @ 19:32
Думкі мае думкі…  
Вось у якім, цікава, сярэднеэўрапейскім горадзе вы ўбачыце столькі сьмецьця, акуркаў, пляўкоў на вуліцах? Я разумею, што, прыязджаючы з Расеі да нас людзі зьдзіўлена кажуць “Які ў вас чысты ды зялёны горад”, разумею, што тыя, хто ня шмат езьдзіць хаця б у тую ж Польшчу апошнім часам, таксама мае тыя ж думкі. Але, ведаеце што, ну няма там гэтага! Ёсьць, зразумела, неўпарадкаваныя раёны, дык і ў нас яны сустракаюцца. І справа ня ў тым, што там часьцей прыбіраюць вуліцы, а ў нас радзей. Колькі я разоў бываў за мяжой – ніколі ня бачыў, каб хтосьці кідаў сьмецьце ці яшчэ там што сабе пад ногі. Нават нашыя суайчыньнікі, бачачы гэта, самі пачынаюць весьці сябе па-іншаму. Дарэчы, гэта тычыцца й астатніх колаў жыцьця, паводзін, усьмешак, настрою, думак нават. Таму асобны дзякуй камунальным супрацоўнікам, робячым вельмі шмат, для таго, каб зрабіць навакольле чысьцей.
Дзеля чаго я ўсё гэта напісаў? Проста паводзіны чалавека да месца, дзе ён жыве й працуе, яго паводзіны ў грамацтве добра адлюстроўваюць яго стаўленьне і да сябе, і да ўсіх, знаходзячыся побач. Здаецца дробязь, а насамрэч яна дазваляе скласьці пэўнае ўражаньне.

ЗЫ. Сутыкнуўся як та з наступным перакладам “Октябрьский район – Акцябрскі раён”. Сьмешна, канешне, але вось такое размежаваньне паміж камуністычным “Акцябром” і каляндарным “Кастрычнікам” можа мець глыбокія падставы. Таму што калі б усё называлася менавіта “Кастрычнікам”, то «октябрята» перакладаліся б як “кастрачняты”. Не зусім мілагучна, а?(:
 
 
 
 

Рэкляма