Home

Рэкляма

donjeune
22 ліпеня 2008 @ 10:30
Лошыца  
Учора адбылася першая сустрэча ў Лошыцкім парку.
Нягледзячы на дождж, прыйшло даволі шмат людзей, каля сотні чалавек.
У цэлым - пачатак ёсьць, справа пайшла.
Вынікі - вырашылі сабіраць подпісы (азнаёміцца з тэкстам рэзалюцыі і спампаваць для раздрукоўкі лісты можна тут: http://community.livejournal.com/minsk_by/5052088.html), а таксама прызначылі час наступных сустрэч, 27 ліпеня, 14:00 і 2 жніўня, 12:00. Праходзіць будзе ў фармаце мастацкага пленэра і валанторскай акцыі па ўборцы парка.
Ага, і [info]muha_elka (дарэчы, вельмі мілы чалавек) памірылася з [info]koziel'am. Пайшлі нават жартачкі, што цяпер яны абавязаны пажаніцца.))

На заканчэньне некалькі здымкаў ад [info]toxaby:



+3 )

Лінкі, зь якіх можна даведацца падрабязьней пра сустрэчу й паглядзець фотаздымкі:
http://muha-elka.livejournal.com/711515.html
http://toxaby.livejournal.com/223405.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/5052088.html
http://koziel.livejournal.com/174164.html
і не забудзьце запісацца ў суполку "Я люблю Лошицкий парк" http://community.livejournal.com/loshicki_park
 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 18:17
Лошыца  
Пакуль я думаў пра паездку ў Лошыцу, якая можа ў хуткім часе ператварыцца ў плястыкавы муляж, народ заварушыўся.
Выдатна, не пабаюсь гэтага слова, напісала сп-ня [info]muha_elka у сваім запісе "Плакать от обиды и отчаяния":

"Минск- бездушный, без харизмы, пустой, неприятный, выхолощенный город. Единственное что его спасает - стерильная, неестественная чистота улиц.
...
Прав был журналист, который написал, что если бы египеткие пирамиды были бы в Беларуси, то над ними провели бы глубокую реконструкцию и обложили бы плиткой "КЕРАМИН".


Дык не дазволім жа адбіраць у нас апошнія закуткі нашага роднага ўтульнага горада Менска!
Прыходзьце 21га ліпеня а 20:00 у Лошыцкі парк з боку вуліцы Маякоўскага! Разам мы зможам вырашыць, як адстаяць тое, што нам дорага!
Прынасіце з сабой сьвечкі й камяні. Час раскідваць камяні, і час іх зьбіраць.

 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:43
Краіна-муляж  
"Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка. Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі. Ляндшафт зьменіцца цалкам. Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак."
"У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжо валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў — запруду на рэчцы для вадзянога млына…"
"Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер — у аварыйным стане. На ўваходзе — замок і шыльда з надпісам аб забароне на ўваход. Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай. Цяпер жа аб’яўлена, што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж…"


Вось і да Лошыцы дабраліся... тэрмінова неабходна зьезьдзіць, паглядзець на парк, пакуль яго яшчэ не пакалечылі.
 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:31
суіцыды  
Я заўсёды лічыў, што ў Японіі самы высокі ўзровень самагубстваў. Пэўным чынам гэта было зьвязана й з Муракамі, якім я зачытваўся ды зачытваюсь дагэтуль.
Ан не, мы, беларусы, значна абагналі японцаў і занялі першае першае месца ў сусьвеце па самагубствах!!!

Першыя 15 краін:

Краіна – узровень самагубстваў – рэлігійнасьць

  1. Беларусь – 36,80 – 35

  2. Расея – 36,15 – 28

  3. Казахстан – 29,95 – 43

  4. Вугоршчына – 28,45 – 36

  5. Славенія – 25,90 – 41

  6. Латвія – 25,70 – 32

  7. Украіна – 25,15 – 37

  8. Японія – 24,20 – 29

  9. Эстонія – 21,40 – 21

  10. Бэльгія – 21,30 – 33

  11. Фінляндыя – 20,55 – 36

  12. Францыя – 18,30 – 30

  13. Малдова – 17,25 – 55

  14. Аўстрыя – 16,15 – 46

  15. Чэхія – 15,80 – 26


Узровень самагубстваў - гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год.
Крыніца - "Наша Ніва".
 
 
donjeune
11 ліпеня 2008 @ 10:36
Бушызмы  
Усе памятаюць шматлікія пэрлы нашага Сонцападобнага. Аднак ня толькі ён мае такі талент.
Убачыў сьпіс бушызмаў - выказваньняў Буша-малодшага, стаўшыхся крылатымі.


  • Йоу!! Блэир! (Приветствие Тони Блэру на саммите G8 в Санкт-Петербурге, 2006)

  • NASA всё ещё интересуется космосом.

  • А какая разница? (отвечая на замечание по поводу того, что оружие массового поражения в Ираке так и не было найдено; 16 декабря 2003)

  • А у вас тоже есть негры? (Разговор с президентом Бразилии Фернандо Кардозо, Сан-Паулу, Бразилия, 28 апреля 2002)

  • Бог говорит через меня. (16 июля 2004)

  • Бог сказал мне напасть на Аль-Каиду, и я напал на них. И заранее он проинструктировал меня напасть на Саддама, что я и сделал. С поддержкой Бога на нашей стороне мы одержим победу.

  • Большую часть импортированных товаров мы получаем из колоний. (NPR’s Morning Editing, 26 сентября, 2000)

  • чытаць далей )
Цэтлікі:
 
 
donjeune
20 чэрвеня 2008 @ 00:49
да Басоў - 30 дзён!  
Зьявілася папярэдняя праграма Басовішча-2008.

18 ліпеня (пятніца). Пачатак у 16:30.

  • IQ48 (BY)

  • «Крама» (BY)

  • Конкурсная частка

  • 5set5 (Pl)

  • WZ-Orkiestra (BY)

  • «…И Друг мой грузовик» (UA)

  • «Троіца» (BY)

  • Ды-джэі (намёт каля галоўнай сцэны) //прабачце, якія нахвіг дыджэі??//


19 ліпеня (субота). Пачатак у 13:00.

  • Паказ фільмаў праекту «Filmowe Podlasie Atakuje!»

  • Вольная сцэна

  • Rahis (BY)

  • Schody (PL)

  • RIMA (PL)

  • Абвяшчэньне вынікаў конкурсу

  • Выступы ляўрэатаў

  • Zet (BY)

  • Pomidor/OFF (BY)

  • Dick4Dick (PL)

  • Neuro Dubel (BY)


"Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі адзначае, што праграма не канчатковая і арганізатары яшчэ вядуць перамовы зь іншымі беларускімі гуртамі. Таксама БАС працягвае дамовы для арганізацыі выдачы бясплатных візаў для гледачоў фэсту."
Працягваць-та яны працягваюць, але, мяркую, трэба зьбіраць эўрыкі на студэнцкія візы...
 
 
donjeune
16 чэрвеня 2008 @ 11:36
"Усходні маяк"  
Па-першае, дзякую за наводку на інфармацыю [info]katechizis'у.

Цяпер да сабжа.
Мяркую, вы ўжо ведаеце, што пераможцам тэндэру на забудову пляцоўкі ля Нацбібліятэкі сталі ангельцы. Дакладней, кампанія «Zomex Overseas Limited».

Гугл па запыце сапраўды знайшоў кампанію з такой назвай (вось і вось). Гэта кампанія з 6-10 супрацоўнікаў у Лёндане, займаецца "Traders of mobile telephones•Provision of fulfilment to network operators with respect to global distribution of handsets and accessories from leading manufacturers." і запісана на "Aleksandar Stojakovic".
Юзэр [info]darriuss знайшоў крыху больш пра гэтую кампанію. Яе сайт http://zomexoverseas.com/ (у мяне ён наўпрост паказвае цнатліва белы манітор), і яшчэ адна спасылка з наступнай інфармацыяй:
"Founded in 1999, Zomex is an independent consulting and corporate advisory firm focused on the Emerging markets. Specialist areas include markets of Central and Eastern Europe, Russian Federation, CIS States, United States and Latin America. Headquartered in London, the firm consists of an association of companies providing a wide range of strategic consulting and general corporate advisory services. Our global reach and contacts provide clients with in depth knowledge and experience, with skills which span the initiation of ideas, insights and solutions all the way through to detailed implementation."

Ну і сам праэкт "Усходні маяк Менску" (усе выявы клікабельны).



яшчэ выявы, камэнтар, і праэкт, які заняў другое месца )

Цалкам артыкул даступны па спасылке.
 
 
donjeune
10 чэрвеня 2008 @ 18:21
Плэнэр-2  
"Плэнэр"
9 чэрвеня а 19 гадзіне актывісты моладзі БНФ сабраліся на пляцоўцы каля БелЭкспа (Я.Купалы 27) і правялі мастацкі міні-плэнэр.
Плэнэр уваходзіць у шэраг акцыяў прысьвечаных абароне помніку Максіму Багдановічу. Моладзь малявала Опэрны тэатар і будоўлю побач. Вялікую цікаўнасьць моладзь з планшэтамі і алоўкамі выклікала ў будаўнікоў. Яны падыходзілі да хлапцоў і дзяўчат і падглядалі, што тыя малююць. Прасілі намаляваць іх.
Нагадаем, што Моладзь БНФ плянуе праводзіць надалей тэматычныя плэнэры, далучаючы прафесійых мастакоў і студэнтаў мастацкіх ВНУ. Па выніках імпрэзаў будзе праведзена выстава прысьвечаная абароне помніку Максіму Багдановічу


Будаўнікі сапраўды зацікавіліся. Бегалі праз дарогу, праз падзяляльную паласу, глядзелі, чым мы займаемся. З адным нават давялося крыху паразмаўляць. Што цікава, пачўушы беларускую мову, той сам на ёй пачаў адказваць.
Увогуле, гэтым разам атрымалася проста цудоўна.

Што атрымалася ў мяне за 40 хвілін:


Далучайцеся! Усе, хто мае жаданьне, пакідайце камэнты тут ці пішыце ў аську ці кантакт.

Я )
 
 
donjeune
09 чэрвеня 2008 @ 16:28
будаўніцтва па Гамарніка  
Пакуль мяне не было, шостага чэрвеня, адбыўся другі сход жыльцоў дамоў па вул. Гамарніка, 20 і 10. (Пра першы напісана тут)

Делегация жильцов пришла хорошо подготовленной. Кропотливый анализ доступной обрывочной информации, копий и фотографий отдельных документов позволил частично воссоздать картину выделения участка, и найти в ней крайне интересные эпизоды...
На текущий момент жильцы ставят под сомнение результаты шести согласований по строительному проекту, а также обращают внимание администрации на ряд нарушений, допущенных застройщиком уже в процессе освоения территории...
Но самые большие вопросы вызывает собственно процедура отвода земельного участка...

(цалкам артыкул, а таксама спампаваць файлы зваротаў, можна па спасылцы)
 
 
donjeune
08 чэрвеня 2008 @ 23:55
я вярнуўся (:  
Вярнуўся зь лецішча. Стомлены, як сабака. Ёсьць пра што напісаць, ёсьць здымкі, якія можна вылажыць, але ўсё заўтра ўвечары. Прабяжаўся па фрэндстужцы за апошні дзень. Я вас бачу.(:
Заўтра будзе звышнасычаны дзень.

А каб гэты запіс ня быў зусім для вас бессэнсоўным - адна спасылка па мінулым Бітлз-фэсьце (на які я, дарэчы, вельмі хацеў зьезьдзіць, але апынуўся ў выніку на дзёўбаным лецішчы.):

9 чэрвеня (панядзелак) адбудзецца суд над Віталем Ізотавым, якога затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі на Бітлз Фэсьце. Хлопцу пагражае крымінальная адказнасьць - ягоная справа перададзеная ў пракуратуру па абвіначаньні ў зьбіцьці міліцыянта.
Суд будзе праходзіць у Лагойску, па адрэсе зав. Банны, 3, прыблізна пасьля 15 гадзіны.
Запрашаю ўсіх, хто мае мажлівасьць, падтрымаць хлопца!


Сам я не паеду - вызвалюсь ад унівэрсітэцкіх спраў пэўна толькі ўвечары.
Ідыятызм поўны. За сьцяг (які, калі не памыляюся, у сьлед за Пагоняй унесены ў сьпіс нацыянальных гісторыка-культурных каштоўнасьцей РБ) на фэсьце зьбіць, затрымаць і асудзіць.
 
 
donjeune
06 чэрвеня 2008 @ 14:15
Сьв. Z!  
Дабраўся да анлайн-канфэрэнцыі зь Зянонам Пазьняком.
Якія пытаньні, такія і адказы. Але, гледзячы па ўсяму, Зянон сыходзіць у нэадэкват.

Таму, mea vota, Пазьняка трэба хуценька нарэсьце кананізаваць і... пакінуць у спакоі.
Бо тое, што некаторые дагэтуль лічаць яго лідэрам беларускага супраціву, выглядае сьмешна.

ЗЫ. Зьяжджаю на выходныя на лецішча. Усім добрым і вясёлых выходных!
ЗЗЫ. На праглядзе па малюнку атрымаў 7 балаў, што добра, улічваючы фактычна адсутнасьць нават 8 на плыні. Нават сам не чакаў.))
 
 
donjeune
05 чэрвеня 2008 @ 12:34
Плэнэр  
Учора адбыўся першы з плянуемай сэрыі плэнэраў, прысьвечаных М.Багдановічу.

"Мы малюем месцы зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю Максіма Багдановіча дзеля прыцягненьня ўвагі грамадзтва да праблемы пераносу помніка славутага паэта Беларусі. Заплянаванае правядзеньне шэрагу мастацкіх пленэраў, пасьля чаго будзе арганізаваная выстава творчасьці моладзі. Увогуле сёньня мы зьбіраліся маляваць руіны на месцы помніка Багдановічу, але ў сувязі з тым, што нават да прыходу арганізатараў імпрэзы, нас ужо чакалі міліцыянты і намесьнік старшыні Цэнтральнага РАУСу таварыш Грышчанка, які прысутнічаў на акцыі Моладзі БНФ супраць пераносу помніка Максіму Багдановічу. Мы вырашылі не рызыкаваць і зьмянілі месца правядзеньня акцыі."


Рукі на здымку мае.)) А будынак, накід якога зьяўляецца на паперы - Музэй Багдановіча ў Траецкім.

Запрашаю ўсіх далучацца!
 
 
 
 
donjeune
30 траўня 2008 @ 18:23
Не праходзьце міма! Далучайцеся!  
Шаноўнае спадарства! Не магу не зьвярнуць зноў вашую ўвагу на Конкурс назваў дзеля беларускай прэсы!

Другія суткі цягнецца гэты крэятыў, другія суткі ён у Я-топе, колькасьць камэнтаў ужо больш за 940, а канца не прадбачыцца.
Гэта - наш адказ маразму дзяржмэдый! Далучаймася да акцыі крэятыву!

Вядома, што адабраць лепшыя з такой колькасьці немагчыма, але ж некалькі навінаў я вам прапаноўваю:

- Белорусский спецназ установит трактор на дне Марианнской впадины!
- Молодому специалисту кредит на квартиру выдали картошкой.
- Во время суда над участниками несанкционированного митинга гособвинитель насмерть загрыз трёх человек.
- Позняк выколол глаза русскоязычному попугаю
- Ператраханых предпринимателей складируют в Национальной Библиотеке
- Бобруйские умельцы гонят самогонку из фликеров
- В гипеpмаpкете "Пpостоp" во вpемя показа обpащения пpезидента замиpоточили телевизоpы "Витязь"
- Олег Ментюк станет первым белорусским пилотом Формулы-1. Наумов одобряет.
- Эминем просит выступать на разогреве в первом мировом турне DJ Анатоля.
- Батька канонизирован РПЦ. Массовые паломничества верующих в Дрозды. Эксклюзивный фоторепортаж.
http://community.livejournal.com/by_trash/253599.html

Зрэшты, чытайце самі, пішыце самі! Прыемнага вам прагляду!

UPD Колькасьць камэнтароў перайшла за 1000.
 
 
donjeune
30 траўня 2008 @ 12:36
Хата з краю  
X-post from [info]minsk_by: http://community.livejournal.com/minsk_by/4849477.html

Запланированная на вечер 29 мая встреча жильцов и представителей администрации Советского района по вопросу строительства жилого дома на месте детской площадки по улице Гамарника состоялась в урезанном формате – жильцы пришли, а власть нет.
Зато появился представитель заказчика – главный инженер ООО «Карпович», который, казалось, также недоумевал по поводу отсутствия местных чиновников. Впрочем, это же обстоятельство позволило ему на многие неприятные и эмоциональные вопросы жильцов отвечать, разводя руками: мол, наше дело маленькое. Нам разрешение дали, мы и строим. Заберут разрешение – в другом месте будем строить. И тут же — на коленке, на капоте машин – демонстрировались какие-то документы, которые, очевидно, должны были подтвердить легальность начавшейся стройки.
С начала борьбы жителей района за место под солнцем прошло менее трех недель. За это время несколько раз был установлен строителями и снесен неизвестными лицами забор, ограждающий место будущей стройки. Силами жильцов на место вновь и вновь ставились свороченные строителями горки и лесенки детской площадки, выкладывалась на дорожки снятая тротуарная плитка.
чытаць далей )

Жыву праз вуліцу, сваімі вачыма назіраў за ўсім гэтым працэсам. Сапраўды, атрымоўваецца, што паміж існуючым домам ды новым застаецца месца толькі для пад'езду машын. Да таго ж, было б цікава паглядзець, як яны вырашылы праблему інсалацыі.

Наступны сход жыхароў прызначаны на панядзелак, 02.06, а 17:00. Гамарніка, 20.
 
 
donjeune
29 траўня 2008 @ 14:59
Конкурс!  
Вашай увазе Першы Конкурс Назваў Беларускай Жоўтай Прэсы!

Заходзьце, чытайце, прымайце ўдзел! Прыемнага вам прагляду.
 
 
donjeune
27 траўня 2008 @ 21:23
з Кантакта  
Запрасілі ў Кантакце далучыцца да суполкі "Группа курсантов, которые ненавидят оппозицию!:-x какого хера мы из-за них сидим на базе??!!:O"
Чытаў, сьмяяўся. Яны нават ведаюць, хто такі А.П.Чэхаў, калі ўключылі яго ў варыянты адказаў.
Мдзя, з сэрыі "наврянуццо на-выдатненька".
 
 
 
donjeune
26 траўня 2008 @ 21:23
судовы цырк. "cinema-cinema-ci-ne-maa... от тебя мы без у-ма!"  
Працягваючы тэму "Працэсу 14-ці".

Менавіта гэтая песенка сядзела ў маёй галаве, калі я выходзіў з суда, але аба ўсім па чарзе.

чытаць )

Пасяджаньне скончылася а 18:25.

Вынікі дню - ніхто, акрамя Падбярозкіна, абвінавачваных не апазнаў, на відэё людзі, падобныя на іх, ёсьць толькі ў адным моманце.
А самі відэаматэр'ялы сталі сапраўдным цвіком нумару. Усе: і слухачы, і суд, і сакратарка, і пракурор, і абвінавачаныя з адвакатамі, - выглядалі пад канец сапраўднымі пацыентам Навінак.

Працяг - заўтра, 27.05, пачатак а 10:15. І калі працэс будзе ісьці такімі ж тэмпамі, то заўтра будзе прысуд.
 
 
 
 

Рэкляма