У працяг мінулага допісу.
Трэці дзень "Працэсу 14-ці".
Судовае паседжаньне пачалося зноў зь невялікім спазьненьнем, прыкладна ў 10:10.
Але дагэтуль, яшчэ перад пачаткам, ля ўваходу ў суд, побач з сабраўшыміся знаёмымі, блізкімі асуджаных і ўсімі, хто прыйшоў іх падтрымаць, была заўважана кампанія нейкіх хлапцоў, зьяўляўшыхся па чутках ці то брсмаўцамі, ці то нейкімі курсанцікамі. Тое, што яны былі ня "нашыя", бачна было так, як бачна "людзей у чорным" на мітынгах. Трохі пазьней стала відавочна, дзеля чаго іх прывезьлі на паседжаньне ў асобным аўтобусе.
Пачаўся трэці дзень зь яшчэ адной непрыемнай навіны. Пасьля першага дня, калі працэс быў фактычна зачынены для жадаючых падтрымаць абвінавачаных, паьля другога дня, калі ўсё ж згадзіліся пусьціць людзей у залю суда, на трэці дзень зьявіўся нейкі сьпіс, якім карысталіся супрацоўнікі аховы, дзеля таго, каб вырашаць, прапускаць ці не ў залю. Тым часам, увайшоўшые сутыкнуліся зь яшчэ адной праблемай: тыя самыя прывезеныя занялі амаль усе два апошнія радкі лаў. Такім чынам, з-за ўсіх гэтых перашкод у залю не патрапіла значная колькасьць людзей, у тым ліку блізкія й родныя абвінавачваных.
Як толькі пачалося паседжаньне, усе абвінавачваныя выступілі з хадайніцтвам аб тым, каб гэтую кампанію вывелі з залі суда, а замест іх дапусьцілі родных, якія павінны прысутнічаць пад час працэсу. Хадайніцтва было адхілена на падставе таго, што на паседжаньне могуць прыходзіць усе жадаючыя й не ў кампетэнцыі суда разьмяркоўваць, каму прыходзіць, а каму не.
( частка першая. Кім і відэаматэр'ялы. камэнтары, заўвагі )13:00. Абвешчаны перапынак да 14:00.
( частка другая. правакацыі імбіцыльчыкаў. працяг прагляду. камэнтары, заўвагі )Працяг паседжаньня ў панядзелак, пачатак у 11:00.
Што маю сказаць?
Відэаматэр'ял, які павінен, напэўна, быў стаць цвіком нумара,
праваліўся.
1.
Галоўнае: Кім нікога ня біў. Гэта добра бачна на запісу, які, як сцьвярджалася, паказвае момант, калі Сычову нанесьлі траўму. Больш таго, менавіта Кіма цягалі за валасы, пасьля чаго ён упаў.
2.
Машыны хуткай дапамогі мітынгуючыя прапускалі. Налічыў дзевяць момантаў на запісу.
3. Так, праспэкт перакрывалі. Але не на паўтары гадзіны, а ў асноўным калz падземных пераходаў, таму што спускацца туды не было ніякай магчымасьці. Ну й на плошчы Незалежнасьці, калі мітынгуючых сустрэў не Сідорскі, а АМАП, які паціснуў натоўп ад Дому Ўраду да праспэкту.
4. Так, былі перашкоды для транспратнага руху. Але кіроўцы як аўтобусаў, так і машын мелі магчымасьць разгарнуцца й паехаць па абыходных шляхах.
5.
Сьведкі абвінавачаньня й пацярпелы давалі супярэчлівыя, а часам і ілжывыя паказаньні. Таму,
перадузятаму суду
ГАНЬБА,
невыконваючым свае абавязкі ахоўнікам у залі суда
ГАНЬБА,
сьведкам і пацярпеламу
ГАНЬБА.
Сьведак і пацярпелага
НЕАБХОДНА прыцягнуць да адказнасьці за ілжывыя паказаньні.