Home

Рэкляма

donjeune
21 чэрвеня 2008 @ 11:08
Х__х  
Старая знаёмая,
бяззубая сьцерва цётка-мэлянхолія
артрытнымі рукамі
схапіла мяне за глытку...

Зьяжджаю з гораду ў кайданках сумленьня да панядзелка.
А калі не пашанцуе, то й да наступнага панядзелка.
Не ўспамінайце ліхам!..

І паскудна неяк... і не з-за гэтага лецішча, не.
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
08 красавіка 2008 @ 10:48
архітэуктара. каменны век.  
Ну вось штосьці трэба напісаць пра тое, што скончылася, як усё прайшло.
Здаў два праэкта, атрымаў станоўчыя адзнакі, і на тым дзякуй. Бо імкнуцца выканаць іх як мага лепей не было аніякага жаданьня. Па-першае таму, што я не разумею сэнса ў тым, каб выконваць амаль што адны й тыя ж працы па некалькі разоў. Па-другое таму, што не люблю адмыўкі. Па-трэцяе таму, што гэта ўсё было ў каледжы.
Але ж галоўнае менавіта першая падстава. Бо за гэты курс што мы рабілі?

Ордэр - раз. Ну гэта карысна, бо папоўніла нашы веды пра ордэрную сістэму.
Кампазыцыя зь літарамі - два. Ладна, асаблівага сэнсу ў ёй ня бачу, але ж хай будзе, бо выконваецца яна цалкам за паўдні.
Адмыўка архітэктурнай дэталі - тры. Добра, калі нашыя выкладчыкі так імкнуцца ўкласьці ў нашы галовы паняцьце аб тым, як трэба выконваць адмыўкі, гэта як раз тое, што трэба.
Фасад і генплян катэджу - чатыры. Цалкам графічная праца. Карысна яна толькі тым, хто будзе далей выконваць курсавыя рукамі. У той жа час нідзе архітэктары не працуюць за кульманамі ды пляншэтамі. Кампутары даўно ўжо звышэфектыўна замянілі ручную графіку.
Фасад катэджу зноў - пяць. Але тут ужо акварэль, адмыўка. Глядзі тлумачэньні да нумара чатыры.
Архітэктурны помнік - шэсьць. І зноў адмыўка. Дарэчы туш, а не акварэль, але гэта акалічнасьці. Галоўнае зноў у тым, што фактычна гэта марнаваньне часу, бо з аднаго боку мы вывучаем дэтальна дадзены нам помнік, і гэта адзіная карысная рэч, але ж зь іншага гэтае вывучэньне займае толькі малую частку ад усяго часу. Куды больш ідзе на саму адмыўку. Ізноў жа, навошта мне ўдасканальваць гэтую тэхніку, калі я ніколі ў сваім жыцьці ня буду ствараць праэкту рукамі, хіба што першапачатковыя эскізыы?
І яшчэ два праэкты засталіся да канца першага курса.
Перспектыва архітэктурнага помніка - сем. Ну колькі можна? Тая ж адмыўка, але гэта не фасад, а - ОБОЖЭ! - перспэктыва.
І нарэсьце нумар восем - першы праэкт, які будзе цалкам прадуктам нашай уласнай фантазыі - прыпынак грамадзкага транспарту. І хутчэй за ўсё, што выконваць яго на кампутары забароняць.

Што мы маем у выніку?
З васьмі праэктаў тры зьяўляюцца фактычна ідэнтычнымі па тэхнічнаму выкананьню, яшчэ адзін кшталту падрыхтоўкі да тых трох, а калі мець на ўвазе, што месца ручной графіцы ў прафэсыйнай архітэктуры даўно занята кампутарам, то нейкіх асэнсаваных праэктаў усяго тры - 1,8, і на выбар 4-7.

Таму калі жадаеце патрапіць у каменны век - запршаю вас на архітэктурны факультэт БНТУ, 15-ы корпус, чацьвёрты паверх.
УВАГА! Ліфты на гэтым паверсе не спыняюцца, эскалатары не працуюць.

Усім дзякуй за ўвагу.

ЗЫ. А яшчэ я сёньня не пайшоў на дзьве пары - французкую й фізкультуру. За першую пару сорамна, але ж спалучэньне лайновага надвор'я, недасыпу й неабходнасьці хаця б паспрабаваць падрыхтавацца да матэматыкі ўвечары зрабілі сваю цёмную справу.
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: tired
 
 
donjeune
31 студзеня 2008 @ 17:56
бягучыя пытаньні  
Вось тут адна знаёмая па фрэндстужцы напісала, што ёй не хапае пазытыва. Я адказаў, што ён абавязкова да яе прыйдзе. І ведаеце што? Напэўна, яна дачакалася, бо мой уласны пазытыўчэг кудысьці зьнік. Жартую, канешне, не падумайце, што я там пакрыўджаны, ці яшчэ што. Проста канстатацыя факту. Замест таго, каб зрабіць сёньня даволі вялікі сьпіс спраў, сядзеў у кватэры, ня ведаючы, куды прыткнуцца. Нават паветра, здаецца, абяднела на кісларод. І гэтыя нябёсы абрыдлі проста. Шэрыя, нібыта брудныя, ледзь не чапляючыеся за дахі дамоў. Калі я апошні раз бачыў сонца? Колькі месяцаў таму? Хочацца каб вясна прыйшла ўжо пахутчэй, хочацца блакітных нябёсаў ды цёплага ветрыка. ХОЧАЦЦА!
Ну ладна, сёньня бацькі вырашылі зладзіць сямейны выхад у сьвет, пойдзем у тэатар (невядома на што толькі:)). Спадзяюся, там адпачну трохі.

А да вас у мяне падсабралася некалькі пытаньняў.

Па-першае, вось гэта:

Гэта, мабыць, у ВАШАЙ вёсцы так размаўляюць. У МАЁЙ чамусьці ўсе размаўляюць на нармальнай багатай трасянцы, г.зн. гутарковай мове.

Вось адкажыце мне, калі гэта гутарковую мову сталі называць трасянкай? Спадар, напісаўшы гэта, тлумачэньняў так і ня даў, ніякай інфармацыі я не знайшоў. Мо хто з вас падкажа?

І па той жа тэме, там жа:
на трасянцы і я размаўляю, гэта мая родная мова, якую я шаную люблю. безумоўна, гэта не літаратурная, а гутарковая мова. і на такой гутарковай мове размаўляюць усе. напрыклад, ускліканне "я вас умаляю" - гэта тыповая праява гутарковай мовы, і ў кантэксце беларускай - праява трасянкі.

Па-другое, і зусім па іншай тэме. Пытаньне да палільшчыкаў. Што вымушае вас запальваць чарговую цыгарэту і што вы пры гэтым адчуваеце? Проста цікава параўнаць свае адчуваньні.
Прынамьсі я звычайна палю ў кампаніі, пажадана яшчэ й пад піва/каву. Ці калі трэба ўпарадкаваць нейкія не зусім прыемныя для мяне думкі. Паліць проста каб паліць - урэдзь а ўрэдзь.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
18 сьнежня 2007 @ 22:39
эххх...  
Зазірнуць у сябе каб убачыць пад слаямі адукацыі, маралі, характару, думак, поглядаў, жаданьняў, жахаў, мар пустату.
Кінуцца ў яе бязьмежныя цёмныя прасторы каб знайсьці там маленькі агменьчык Сапраўдных жыцьця, мэтаў, каханьня.
У пошуках.

***

Здаў графіку. Атрымаў восем. Такія вынікі працоўных вечара нядзелі, ранка панядзелка й ранняга ранка аўторка. Стомлены, вельмі хочацца спаць. Трэ’ сёньня было нацягнуць пляншэт, але зраблю гэта заўтра, адасплюся, адпачну, пакуль ён будзе сохнуць, і зноў працаваць. Мне здаецца, што зараз я падобны на гітару, ці мо на арфу, з моцна-іоцна нацягнутымі струнамі. Як бы гэта іх трохі адпусьціць? І хай бы на ніх зайгралі б тонкія, нежныя, ласкавыя пальчыкі…
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: tired
 
 
donjeune
14 кастрычніка 2007 @ 18:34
хварэючае  
Хварэю.
Сяджу дома, п’ю гарбатку, глытаю лекі і трошкі сумую. Што я застаўся, што ня зь імі, што ня зь ёй. І трошкі хвалююся.
Нда, апошні раз я хварэў узімку, кале не памыляюся, ва ўсялякім разе не пазней за люты. Застаецца суцяшацца думкай, што ўсё што ні робіцца, усё да лепшага. Хаця б некалькі дзён мабыць адпачну ад універа.)

ЗЫ. Знайшоў урэшце рэшт дзе зьмяніць мову журнала. Аказваецца ў беларускім варыянце нават арфаграфія такая, якая й павінна быць, у сэнсе што яна найбольш падобная на існаваўшую да 30-х гадоў. Мо хто ведае, каму сказаць словы удзячнасьці за гэта?

ЗЗЫ. Нахабна так яшчэ папрашу: а скажыце што-небудзь цёплае зьбянтэжанаму хлопцу? (;
Цэтлікі:
 
 
Настрой: хворы)
 
 
 
 

Рэкляма