Home

Рэкляма

donjeune
09 траўня 2008 @ 00:36
зь 9 вас траўня, мае дарагія  
Адзін чалавек, які, мяркую, пажадаў бы застацца невядомым, даслаў мне прыватным паведамленьнем тэкст, зьвязаны з папярэднім допісам, наступнага зьместу:

"Выдатна разумею, хлопча, што ў цябе вельмі гарачае сэрца й сапраўды шчырае жаданьне лепшай долі для нашай Беларусі. Але-ж дзе твой розум? Няўжо ты зусім ня ў стане адрозьніць праўду ад хлусьні, добрае ад злога, справядлівае ад злобнага? Як, напярэдадні вялікага сьвята, можна вось так, не падумаўшы ані, піярыць у сваім блогу мярзотныя допісы хворага на голаў чалавека? Разумныя людзі, а такіх тут, на шчасьце, большасьць, канешне, пачытаўшы, ва ўсім разьбяруцца і ўсё зразумеюць. Але табе, мой сябра, павінна быць сорамна за такі ганебны ўчынак. ГАНЬБА! І ад мяне асабіста, ГАНЬБА! Адказваць мне ня трэба. Нічога тлумачыць таксама. Проста напішы пра сьвята ў сваім блогу. Праўду. Сам. Шчыра. З павагаю, ..."

Не магу не выканаць тваю просьбу. Бо, як я гляджу, тэма Другой Сусьветнай вайны ў нас настолькі балючая, што любое адхіленьне ад агульнапрынятых пастулатаў выклікае рэакцыю, якую можна параўнаць з закідваньнем камянямі так званых вядзьмарак у Сярэднявечча.
Хочаце праўды? Хочаце даведацца пра маё асабістае стаўленьне да 9 траўня? Ну глядзіце.

Для мяне 9 траўня - дзень Памяці тых, хто змагаўся за свабоду нашай Бацькаўшчыны пад час той вайны. Для мяне не істотна, былі гэта байцы Чырвонай арміі, за чыімі сьпінамі стаялі кулямёты заградатрадаў, чырвоныя партызаны ці партызаны, якія былі супраць усіх, але за незалежнасьць Беларусі. Я лічу савецкую ўладу ўладай акупацыйнай, такой жа акупацыйнай, як і нямецкую. Адзінае адрозьненьне іх у тым, што Гітлер плянаваў зьнішчыць народы на захопленых землях, а Сталін дараваў ім якое-кольвек жыцьцё. Абірая паміж зьнішчэньнем і жыцьцём я безумоўна абіраю апошняе.
Я ведаю, што да сёньняшняга дня нам не сказалі й пра палову ад усіх тых фактаў, якія мелі месца ў 40-50-х гадах. Таму я не лічу неабходным вешаць на адных ярлыкі здраднікаў, а на іншых герояў.
Я шаную й паважаю ўсіх тых, хто змагаўся не за Сталіна, не за Гітлера, не за Саветы й не за камунізм, а за Бацькаўшчыну сваю, за народ свой і за нашчадкаў сваіх. І для мяне ня мае розьніцы, на чыім баку яны былі. Гэтых поглядаў я буду прытрымлівацца да таго моманту, пакуль ня будзе адчынена апошняя сатронка з гісторыі Другой Сусьветнай вайны.
Мае дзяды змагаліся найперш за сваю зямлю й загінулі дзеля гэтай справы. І я бязьмерна ўдзячны ім за гэта.
Я супраць нацызма, Гітлера, але й супраць Сталіна. Ні ў тым, ні ў другім я ня бачу анічога станоўчага. Застаецца толькі свая зямля. Вось пра гэта варта памятаць, вешаючы чарговы ярлык.

А што тычыцца сёньняшняга становішча - мне прыкра глядзець, як нашым ветэранам даюць ажно 100 тысячаў рублёў (меньш за 50 даляраў) і ганарацца гэтым, паказываючы па тэлебачаньню. А нядаўна ў іх аднялі ільготы, так жа ганарліва распавядаючы пра гэта. Мне прыкра глядзець на масавыя гуляньні быдлалехтарата, якому абы дай падставу напіцца півам ды бырлам. Мне сапраўды прыкра глядзець на тое, як наша сацыяльная-так-яе-і-раз-гэтак-дзяржава выкарыстоўвае іх, жыцьцё гатовых аддаць за сваю Радзіму на той жахлівай вайне, і як кідаецца лёзунгамі аб захаваньні міра й стабільнасьці "абы не было вайны". А вам ня прыкра? Не? Тады мне вас шкада.

І я сапраўды вельмі рады, што зьявіўся падобны допіс, даволі супярэчлівы, зь якім я не па ўсім пунктам згодны, але вымушаючы страпянуцца ад сну й азірнуцца навокал. Можаце вешаць на мяне ярлык здрадніка, калі жадаеце.

Яшчэ раз, для мяне 9 траўня - дзень Памяці аб усіх тых, хто змагаўся за сваю Радзіму, за незалежную Беларусь. І ня мае розьніцы, быў ён чырвонаармейцам, чырвоным партызанам ці ў радах БКА.
 
 
donjeune
08 траўня 2008 @ 17:54
читать обязательно!  
Один хорошо написанный пост, посвящённый 9 мая. Не поленитесь, почитайте.

9 мая
 
 
donjeune
01 траўня 2008 @ 22:51
1 траўня  
Я ня ведаю, хто там як сьвяткаваў гэтае найвялікшае сьвята ўсіх працоўных - 1 траўня (і, дарэчы, спадзяюся, што вы як раз і не сьвяткавалі), а мне вось пашансіла паехаць з бацькамі на наш катэджык, які пакуль што яшчэ на стадыі перакрыцьця кроўляй.
Аднак жа не была б мая маці сама сабой, калі б яшчэ год таму не пачала працу па азеляненьню зямлі. І гэта добра, скажу я вам, бо калі мы нарэсьце адсьвяткуем уваходзіны, то будзем глядзець не на брудную зямлю й кволыя дрэўцы, а ўжо на даволі неблагі сад. Аднак гэта ўжо сёньня патрабуе пэўных намаганьняў.
Ну й вось, што можна прыдумаць лепшага на першае траўня, чымся паехаць папрацаваць? Ды нічога!)) Як вынік - вызваленая ад сьмецьця каробка дому ды выкашэныя ўласнымі рукамі 6 сотак газону. А засталося яго яшчэ столькі ж.

А што вы рабілі сёньня, сябры?
 
 
donjeune
27 красавіка 2008 @ 00:13
Вялікдзень  

Віншую ўсіх праваслаўных брацьцяў і сясьцёр зь Вялікднём!
Хрыстос уваскрос!
 
 
donjeune
01 лістапада 2007 @ 15:12
Хэлаўін  
Вялікі дзякуй паважаным [info]v_mariamna і [info]zorka_venera за запрашэньне. А таксама за добрае сьвята ды добрую крамбамбульку. Пабачыў новых людзей, развіртуаліўся з [info]nikita_syskov. Прыемна ўвогуле. Нават прыйшлось вяртацца у ранку за парасонам і кілішкам.)
Вось, ну й дарэчы гэта маё першае сьвяткаваньне Хэлаўіна ў жыцьці. Спадзяюся, не апошняе.))
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэкляма