Home

Рэкляма

donjeune
30 чэрвеня 2008 @ 00:08
футбол-11  
Мяркую, што ўжо ўсе ведаюць пра тое, што адбывалася на Кастрычніцкай плошчы падчас матчу Расея-Гішпанія?
А вось вам адказ таварышаў з галоўнай газэты афіцыйнай Беларусі "СБ":

Такой «футбол» нам не нужен...
Ряженые хотели спровоцировать скандал


Я тоже болел за Россию. После первого испанского гола швырнул подушкой в телевизор. После второго — выругался и лег спать. А в это время в центре Минска, на Октябрьской площади, бушевали страсти. Причем в «футбол» вмешалась «политика».
— Перед началом матча на площади собралось около 1.500 — 2.000 человек, — восстанавливают хронологию событий в пресс–службе ГУВД Мингорисполкома. — Но люди подходили и после стартового свистка. В результате собралось около пяти тысяч болельщиков. В том числе 50 человек, поддерживающих Испанию и демонстративно вырядившихся в цвета испанской формы. Поначалу их появления никто не заметил, ведь в основном болели за Россию. Однако уже после первого гола, забитого в ворота Игоря Акинфеева, в сторону поддерживающих Испанию фанатов начали раздаваться агрессивные возгласы...

В чем тут дело?
Конечно, каждый может болеть за кого душа желает. Но что-то было не так в этот вечер. Ведь прекрасно знали местные «испанцы», что их демонстрация вызовет ответную реакцию. Значит, специально решили выделиться, чтобы на ровном месте создать конфликт? Значит, провокаторы?
Бойцы полка милиции специального назначения ГУВД Мингорисполкома решили вмешаться в ситуацию, чтобы не дошло до драки. «Испанцев» они взяли в кольцо. Когда был забит второй гол, над площадью стали летать бутылки. К счастью, никто не пострадал... Но несколько десятков молодых людей, решивших «выделиться», все же увели подальше от телевизионного экрана. «Отконвоировали» через подземный переход и отпустили.
Хорошо то, что хорошо кончается. Но те, кто придумал этот «креатив», кто решил устроить свалку, а потом возложить ответственность на «власть», которая, мол, не справилась с обстановкой. Знакомый прием т.н. «активистов»...

И еще один грустный итог коллективного телепросмотра — превратившаяся в свалку Октябрьская площадь. Бутылки, склянки, пакетики от сухариков и чипсов... Те, кто поздним вечером проезжал по проспекту Независимости мимо Дворца Республики, от увиденного был в ужасе...


Крэятыўна, жыстачайшы артыкул...
 
 
donjeune
29 чэрвеня 2008 @ 23:58
футбол-10  
Трынаццаты чэмпіянат Эўропы скончыўся перамогай Гішпаніі. Чырвоныя д'яблы былі на вышыні, а лік мог быць не 1:0, а ўсе 3:0.
Супэрская гульня, хуткая, тэхнічная, атакуючая. На жаль, немцы ня здолелі стварыць ніводнага сапраўды галявога моманта, таму перамог сапраўды мацнейшы.

А яшчэ гішпанцы адпомсьцілі за французаў італьянцам і за галяндцаў расейцам.(:
Усё, больш пісаць не магу - перашкаджае ці то выбіты, ці то вывіхнуты палец на руцэ. Віва л'Эспанья!
Цэтлікі:
 
 
donjeune
26 чэрвеня 2008 @ 23:49
футбол-9  
Гішпанцы перамаглі зь лікам 3:0 расейцаў.
Вынік лёкка прадказальны, я толькі вагаўся, зь якой перавагай будзе гэтая перамога. Як высьветлілася, с той жа, зь якой была першая перамога на групавой стадыі +3.
Гішпанія перамагла па клясе гульні. Што бы там ні казалі розныя "спецыялісты" пераважана з Расеі, зборная РФ ну ніяк ня цягне на топавы ўзровень.
Паглядзіце, як гулялі гішпанцы безь мяча, і параўнайце гэта з расейцамі. Паглядзіце, колькі момантаў было ў гішпанцаў, і зноў жа параўнайце. Для статыстыкі, колькасьць удараў: Гішпанія 19 (10 у браму), Расея 7 (1, на апошніх хвілінах). Жоўтыя карткі - 2:0 на "карысьць" расейцаў. Па хуткасьці гішпанцы таксама перамаглі.
Да таго ж, хто са зборнай Расеі ёсьць легіянерам у якім-небудзь топавым эўрапейскім клюбе? Ды ніводны.
Давайце глядзець цьвяроза: тое, што расейцы дайшлі да паўфінала і магчыма зоймуць трэцяе месца - ужо вялікае дасягненьне, пры чым адсоткаў 70 посьпеха можна запісаць на Гуса Хідынка. Гішпанцам расейцы прайгралі, і спачатку, і напрыканцы, перамаглі грэкаў і швэдаў, але ж ані першыя, ані другія нельга аднесьці да каманд сусьветнага ўзроўню. Што тычыцца галяндцаў - яны наўпрост не гулялі ў свой футбол. Што было гэтаму падставай - тое, што з румынамі гулялі запасныя ці штосьці яшчэ - справа іншая.

Карацей, вынік відавочны, фінал Эўра-2008 будзе сапраўды эўрапейскім. Заўзеем за Германію!
Ну а сустрэча, якую я так чакаў, Турцыя-Расея, усё ж адбудзецца, але за трэцяе месца. Ані тыя, ані тыя мне не падабаюцца, але туркі выклікаюць большую агіду, таму буду хутчэй за расейцаў, хаця й мяркую, што перамагуць туркі.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
25 чэрвеня 2008 @ 23:44
футбол-8  
ЗАБЬЮ ТЫХ, ХТО АДКАЗВАЕ ЗА ТРАНСЬЛЯЦЫЮ ФУТБОЛА З АЎСТРЫЙСКАГА СТАДЫЁНА!!!
З-за гэтых ублюдкаў я прапусьціў другія галы.
Калі пайшоў збой, паглядзеў праз інтэрнэт - немцы павялі 2:1. Прыбягаю ў гасьцёўню, каб сказаць таце, а тым ужо зноў зьявілася выява, і туркі літаральна секунду таму параўнялі лік.

Але ж галоўнае - Германія ў фінале! Зь лікам 3:2 яна выбіла турак з Эўра!
Каб усё было зусім добра, застаецца толькі каб гішпанцы перамаглі расейцаў.) Чакаем заўтрашняй гульні й спадзяемся, што такіх траблаў з трансьляцыяй больш ня будзе.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
23 чэрвеня 2008 @ 09:41
футбол-7  
За гэтыя два дні адбыліся 'шчэ дзьве чвэрцьфінальныя гульні.
Расейцы нечакана абыгралі галяндцаў, а гішпанцы перамаглі італьянцаў.

Расея 3:1 Галяндыя.
У гэтым матчы зьдзівіла нават не перамога расейцаў, а атсутнасьць гульні з боку галяндцаў. Ніколі на гэтым чэмпіянаце яны не гулялі так кепска ды абыякава. Зь іншага боку, расейцы выглядалі досыць жвавенька і, хоць і не напружвалі абаронцаў памяранчавых звышвысокімі хуткасьцямі, ведалі, што рабіць зь мячом. Ня дзіўна, што пры такіх умовах яны перамаглі. А на думку Байдачнага, адмоўным фактарам выступіла тое, што асноўны склад зборнай меў перапынак цэлых восемь дзён, бо з румынамі гулялі выключна запасныя. І вось яшчэ што мяне цікавіць: калі за выхад з групы расейскай зборнай далі 7 млн эўра, а Хідынку 0,5 млн эўра, то колькі ім абяцалі за перамогу над галяндцамі? Пэўна, па 500К кожнаму.(:
Дарэчы, вось вам словы Луіса Араганэса: "Она (Расея) демонстрирует великолепный футбол, против нас будет играть лучшее нападение в мире. В матче с голландцами они действовали на высочайших скоростях и продемонстрировали потрясающую физическую готовность. Так что нам будет очень сложно противостоять им".

Гішпанія 0:0 (4:2) Італія.
Гульня была настолькі шэрай, што я ледзь не пайшоў спаць, не дачакаўшыся сэрыі пенальці. Былі па некалькі момантаў як з боку адных, так і з боку іншых, але ў агульным - проста шэры футбол. Аднак калі паглядзець на тое, колькі момантаў сапсаваў Тоні, які ані сам забіць ня мог, ані іншым гэтага не даваў зрабіць, і выглядаў увогуле шутом нейкім; калі прыняць гэта да ўвагі, дык гішпанцы былі крыху больш вартымі перамогі.

Таму пакуль адпачываем да серады, а там будзем балець за дысцыплінаваных немцаў, якія згуляюць з дзікунскай ардой турак, і за гішпанцаў, якія мусяць паставіць расейцаў на месца, як гэта ўжо было на групавым этапе. Хаця я бы ад душы пасьмяяўся, калі б у фінале Эўра-2008 апынулісь бы дзьве самые неэўрапейскія краіны, якія імкнуцца звацца такімі - Турцыя і Расея.

І апошняе. Паглядзеў я на рэакцыю фрэндстужкі на перамогу салігорскага "Шахцёра" над кракаўскай "Cracovia". Я вельмі рады за нашых футбалістаў, але, шаноўнае спадарства, давайце ўсё ж будзем памятаць, што гэта быў першы раўнд кубка Інтэртота, кубка трэцяга дывізіёна (калі лічыць першым Лігу Чэмпіёнаў, а другім Кубак УЕФА)! Таму давайце ставіцца больш спакойна да гэтай перамогі, і лепш давайце пазычым "Шахцёру", каб той пахутчэй выхадзіў у той жа Кубак УЕФА, дзе б працягваў перамагаць супернікаў.
Бо выглядала гэтая забаўка з Я-топам так, быццам бы мы рады хоць якой ужо перамоге.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
21 чэрвеня 2008 @ 00:36
футбол-6  
ОООО!!!!! БОЖУХНА!!! АЙЦЕЦ І СЬВЯТЫ ДУХ!!! МАЦІ БОСКАЯ!!!
Гэта НЕВЕРАГОДНА!!! Туркі - у паўфінале!!


У харватаў было столькі цудоўных момантаў для ўзяцьця брамы, нарэсьце, на 120' хвіліне Класьніч забівае гол, які нагадаў па стылю гол расейцаў: такім жа чынам у фактычна пустую браму пасьля памылкі галкіпера галавой.
АЛЕ!! Літаральна праз хвіліну, пасьля афсайду з боку харватаў, амаль зь сярэдзіны поля, Рюшцюр уводзіць мяч у гульню, а праз пару пасоў Сенцюрк прабівае праз вузенькую шчыліну паміж двума абаронцамі. 1:1, Плецікоса нічога ня мог зрабіць.

І па пенальці туркі бяруць сваё, 3:1. Божухна, краіна, якая ў Эўропе адной паловай Стамбула, гэтыя дзікуны дайшлі да паўфінала. Другая гульня запар, дзе яны выйграюць, хаця па ходу сустрэчы выглядаюць горш і адстаюць... Чортавы шаманы... Спадзяюся, што немцы ўсё ж такі паставяць іх на месца.

Першая паўфінальная пара - Германія-Турцыя.

Спадзяюся, што другая пара будзе Галяндыя-Італія.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
17 чэрвеня 2008 @ 23:55
футбол-5  
Мала таго, што чэхі амаль сэнсацыйна прайгралі туркам, дык сёньня... Божухна, каб так не шанцавала французам...

Франк Рыберы. На роўным месцы атрымаў цяжкую траўму, у выніку чаго яго ўвезьлі на аўтамабільчыку з поля. Чалавек, які ствараў французскую гульню, чалавек, які заўсёды біўся да апошняга, выбыў з гульні ўжо на 10' хвіліне.
25' хвіліна. Пенальці меў месца, але чырвоная картка?? Звычайная практыка пасьля фола ў штрафной - пенальці + жоўтая картка.
Удзесяцёх, без Рыберы, французы маглі спадзявацца толькі на цуд ці на стандартныя палажэньні. А ў выніку пасьля рыкашэту Анры падчас штрафнога італьянцы забілі другі гол.

Я чакаў, што гульня будзе напружанай і нэрвовай, але ж не такой! Карацей, я ў шоку, і ў першую чаргу ад Любаша Міхела.

Я ставіў на чэхаў - выйшлі туркі.
Спадзяваўся на перамогу французаў - выйшлі італьянцы.
Зрэшты, немцы сапраўды выйшлі з групы.
Ну што, перамогуць расейцы швэдаў, як мяркуеце? Думаю, што не, але ж будзе весела, калі каманда Хідынга сустрэнецца з галяндцамі ў чвэрцьфінале.(:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 00:02
футбол-4  
У кожнай групе праведзены па 2 гульні, таму можна ўжо падсумоўваць некаторыя вынікі.

Група А.
Партугалія праблемы вырашыла, яна можа нават праігрываць швэйцарцам. 6 ачкоў і +4.
Чэхі й туркі паміж сабой вырашаць, хто будзе ў чвэрцьфінале. Яны маюць па 3 ачкі і па -1. (Стаўлю на чэхаў.)

Група В.
Харваты выходзяць. 6 ачкоў і +2.
Калі Германія (3 ачкі і +1) перамагае Аўстрыю (1 ачко і -1), яна 100% выходзіць з групы, але нават калі гуляе ў нічыю, то па розьніце забітых/прапушчаных хутчэй за ўсё таксама выходзіць. (Стаўлю на перамогу немцаў.)
Аўстрыі неабходны толькі свая перамога і адначасова перамога ці нічыя харватаў.
Палякі (1 ачко і -2) маюць толькі тэарэтычныя шансы. Яны мусяць выігрываць у харватаў і адначасова Аўстрыя павінна гуляць у нічыю (пры чым тады лік Польшча-Харватыя мусіць быць ня менш за 3:0 ці +3) ці выігрываць (тады палякам трэба забіваць як мінімум на адзін гол больш, чым Аўстрыі).

Група С.
Галяндыя ў чвэрцьфінале. 6 ачкоў і +6 (!). (Мой фаварыт на чэмпіёнства Эўра-2008)
Румыны (2 ачкі і +0) маюць невялікія шансы на выхад з групы. Хаця калі яны выйграюць у галяндцаў (а гэта верагодна, калі тыя выйдуць другім складам на матч), ці згуляюць у нічыю (тады і французы зь італьянцамі таксама павінны гуляць у нічыю), то апынуцца ў чвэрцьфінале.
UPDА вось што цікава, я неяк адразу не заўважыў. Нават калі румыны праігрываюць, а матч Італія-Францыя заканчваецца ў нічыю, то румыны таксама выходзяць па розьніцы забітых/прапушчынах.UPD
Французы і італьянцы маюць па 1 ачку і па -3. На маю думку, яны знаходзяцца ў аднолькавай форме, таму гульня будзе роўнай. Зрэшты, французы будуць помсьціць за паражэньне на апошнім мундыялі... (Стаўлю на перамогу французаў і іх выхад з групы.)

Група D.
Гішпанія выходзіць. 6 ачкоў і +4.
Швэды (3 ачкі і +1) паказалі добрую форму, выйграўшы ў грэкаў. Калі яны гуляюць нават у нічыю з Расеяй, то выходзяць з групы, што даволі верагодна.
Расея мае 3 ачкі, але толькі -2. Таму каб выйсьці ў чвэрцьфінал яна мусіць перамагаць швэдаў. (Ня ведаю, чаго ад яе чакаць, калі яна сёньня выйграла ў грэкаў. Аднак мяркую, што выйдуць швэды.)

Статыстычная інфармацыя паводле Eurosport.ru
Цэтлікі:
 
 
donjeune
13 чэрвеня 2008 @ 23:36
футбол-3  
Італія-Румынія.
Ня з самага моцнага боку праявіла сябе Італія, зрэшты, як і ў гульне з галяндцамі. А вось румыны парадавалі, і крыўдна, што літаральна праз хвіліну лік быў зраўняны.

Галяндыя-Францыя.
ФЕЕРЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ! Першы тайм не пабачыў, затое другі паглядзеў.
Прыўкрасны другі гол галяндцаў, шыкоўная контратака і развальваючаяся французская абарона.
Аднак калі Анры забіў гол, я зноў пачаў спадзявацца на нічыю як мінімум. Аднак хуткі адказ і гол Рабэна гэтую надзею зьнішчыў.
Галяндцы на вышыні. Я бы зрабіў стаўку, што яны стануць пераможцамі Эўра-2008.

І ў гэтай групе нас чакае вочнае супрацьстаяньне, якое вызначыць чвэрцьфіналіста Францыя-Італія.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
12 чэрвеня 2008 @ 23:47
футбол-2  
ВОСЬ ТАК ВОСЬ!!!

Палякі ўжо чакалі, калі скончыцца другі тайм, цягнулі хвіліны пасьля розыгрышаў вуглавых, а выніку... у выніку атрымалі СПРАВЯДЛІВЫ ПЕНАЛЬЦІ НА 3-ЯЙ ДАДАДЗЕНАЙ ХВІЛІНЕ!!! Ветэран Вастыч рэялізаваў падарунак Лёсу ў выглядзе рукапрыкладзтва Левандоўскага ў дачненьні да Прэдля.

Яшчэ адна група са звышзаблытанай сытуацыяй. Трэцім днём будуць гуляць Германія-Аўстрыя і Польшча-Харватыя. Адна з дзьвюх камандаў (Аўстрыя ці Польшча) каб выйсьці ў чвэрцьфінал мусіць перамагаць, а другая адначасова гуляць у нічыю (калі гэта Аўстрыя) ці праігрываць (калі гэта Польшча).

Здаецца мне, што палякі самі ня могуць паверыць у тое, што яны ўпусьцілі перамогу. Як мяркуеце, што яны зробяць зь Левандоўскім пасьля матчу? (:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
11 чэрвеня 2008 @ 21:01
футбол  
Партугалія - Чэхія.
Клясычнае супрацьстаяньне белых і чырвоных. (Дарэчы, на зялёным газоне.)
Па колеру мусіў быць за белых, па краінам - за чэхаў (ну проста падабаюцца яны мне).
Першая гульня, на якой мне насамрэч шкада прайграўшых. Бо італьянцы гулялі няблага, але галянцы былі відавочна лепшымі, ну а Расея выступала наўпрост у ролі статыстаў, таму яе шкадаваць няма чаго.
Не пашанцавала. Тры разы чэхі не замыкалі пасы ў стоадсоткава галявых момантах, Кольлера, на маю думку, неабходна было выпускаць яшчэ на пачатку другога тайма, ну а апошні гол партугальцаў увогуле сумнеўны, бо я ня чуў сьвістка арбітра, які дазволіў бы разыграць штрафны.

Камэнтатар з ОНТ выглядае вельмі дарэчна на сваім месцы. Эмацыйна, часам калямбурыць, і не выказваў ніякіх спачуваньняў наконт "братэрскага народа", як гэта прынята ў, напрыклад, Навіцкага, якому да гэтага парня, як да месяца. Хаця й са славутым савецкім камэнтатарам, якому народ прыпісвае словы "Удар!.. Гол!?!? Х*Й - ШТАНГА!!" (ну-ка, хто мне назаве яго прозьвішча?), яго не параўнаць. Дарэчы, як яго зваць?

Увогуле, пакуль што Эўра-2008 пакідае толькі прыемныя ўражаньні.

UPD. Турцыя перамагла Швэйцарыю зь лікам 2:1. Атрымоўваецца, што ў турак і чэхаў па 3 ачкі. І наступная глуьня 3га тура Чэхія-Турцыя будзе вызначаць удзельніка чвэрць-фінала. Глядзець абавязкова!
 
 
donjeune
22 лістапада 2007 @ 21:43
футбольнае  
А тым часам беларуская зборная, пра выступленьне якой на кваліфікацыі эўра 2008 я ня мог раней сказаць нічога добрага, здолела напрыканцы грукнуць дзьвярыма. Мала таго, што яна абыграла албанцаў зь лікам 4:2, дык учора яшчэ і перамагла галанцаў 2:1. Апошнія, дарэчы, увесь час былі ў ролі даганяючых. Па ітогах турніра мы ўсё-ткі здолелі выйсьці на чацьвёртае месца, што ўвогуле няблага, улічваючы жудасны пачатак кваліфікацыйных гульняў.
Адразу ж успамінаюцца гульні 1995 года, калі мы таксама перамаглі галанцаў 1:0 на іх стадыёне, і 2002 года, калі на Сан-Сіра была павержана італьянская зборная зь лікам 4:2.
Цэтлікі:
 
 
Настрой: happy
Цяпер грае: олеоле
 
 
donjeune
22 лістапада 2007 @ 13:21
штодзённае  
Учора набыў сабе Deep Fritz 8, шахматную праграму, грунтуючуюся на знакамітам Deep Blue, у свой перамогшым Каспарава. Што ёсьць, акрамя праграмы? Архіў зь некалькіх тысяч партый, выбраныя дэбюты, эндшпілі, камбінацыі, відэа-туторыялы, тонкія наладкі, прыемная графіка. Усю раніцу прасядзеў са слінючкай, не адыходзячы.
Што яшчэ было ўчора? Гм, забіў на малюнак каб пайсьці на піва са старым знаёмым, набыць вышэйназваную гульню да здаць у бібліятэку кніжку. Дарэчы, ведаеце, у нашыя бібліятэкі дагэтуль ходзяць прыгожыя дзяўчынкі, і ўвогуле, бібліятэчная справа насамрэч не вымірае, жыве сабе патрохі, выставы ўсялякія арганізуе...
Сёньня павінна было быць праектаваньне, то бок яно як раз і ёсьць, але ж мяне там няма, вось такія фокусы. Шчыра кажучы, у мяне нават прычына ёсьць: сёньня а 15й гадзіне адбудзецца жараб'ёўка шахматнага турніра паміж факультэтамі. І няхай пары заканчваюцца на тры гадзіны раней, ніхто ж пра гэта ня ведае.))
Не, усё ж такі штосьці трэба рабіць, бо кожная раніца пачынаецца з таго, што адсоткаў 70 майго мозга настойліва патрабуюць, каб я ня ехаў ва ўнівер. Ды ўвогуле, заданьні ні чорта ня робяцца, а толькі прымнажаюцца паціху...

ЗЫ. Даведаўся, што Ангельцы парйгралі Харватам 2:3, а Расея перамагла Андору зь лікам ажно 1:0. Такім чынам, Англія застаецца з носам. Дзіва дзіўнае.

UPD

Вярнуўся з жараб'ёўкі. Выцягнуў для факультэта шчасьлівы для мяне нумар 13. Першы тур адбудзецца ў сераду а васямнаццатай. Гуляем супраць АТФа.
 
 
donjeune
17 кастрычніка 2007 @ 20:31
футбол  
Некалькі хвілін таму завяршылася гульня Расея – Англія. Ойча наш, расейцы перамаглі зь лікам 2:1 !!! 29-я хвіліна, Руні робіць лік 0:1, мне, прынамсі, казалася, што ўсё скончылася. Так, першыя 15 хвілін ангельцы амаль зусім не адыходзілі ад сваіх варот, але потым гэта завяршылася голам. Але! У другой палове расейцы зайгралі так, што ангельцам не заставался нічога, акрамя таго, як няспынна адбівацца ля варот. Адышоў назад нават Руні, які на 62-й хвіліне сфаліў. Пенальці выканаў Паўлючэнка, які выйшаў замест Кержакова. 1:1. А шчэ праз чатыры хвіліны той жа Паўлючэнка выконвае дубль. 2:1. Астатнія пятнаццаць хвілін ангельцы прыбавілі ў гульні, але ні да чаго не прывала нават трайная замена. У выніку адбылася заслужаная перамога расейцаў. Гус Хідзінг упершыню пермог Англію, яна спыніла сваё пераможнае шэсьце (5 перамог у сухую), а Расея мае ўсе шансы высьці ўрэшце рэшт у фінальную частку. Засталося пермагачы аўтсайдэраў – Ізраіль ды Андору.
Шчыра кажучы, калі не глядзець на некаторыя акалічнасьці з-за недахопу вопыту, Расея гуляла сёньня як ніколі. Калі ўлічваць усе амаль стоадсоткавыя моманты, лік мог быць дзесьці каля 4:1-5:2. Выдатная гульня, як бы я ні ставіўся да нашай славняскай суседкі.
 
 
Настрой: ecstatic
 
 
 
 

Рэкляма