Home

Рэкляма

donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:43
Краіна-муляж  
"Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка. Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі. Ляндшафт зьменіцца цалкам. Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак."
"У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжо валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў — запруду на рэчцы для вадзянога млына…"
"Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер — у аварыйным стане. На ўваходзе — замок і шыльда з надпісам аб забароне на ўваход. Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай. Цяпер жа аб’яўлена, што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж…"


Вось і да Лошыцы дабраліся... тэрмінова неабходна зьезьдзіць, паглядзець на парк, пакуль яго яшчэ не пакалечылі.
 
 
donjeune
18 ліпеня 2008 @ 10:31
суіцыды  
Я заўсёды лічыў, што ў Японіі самы высокі ўзровень самагубстваў. Пэўным чынам гэта было зьвязана й з Муракамі, якім я зачытваўся ды зачытваюсь дагэтуль.
Ан не, мы, беларусы, значна абагналі японцаў і занялі першае першае месца ў сусьвеце па самагубствах!!!

Першыя 15 краін:

Краіна – узровень самагубстваў – рэлігійнасьць

  1. Беларусь – 36,80 – 35

  2. Расея – 36,15 – 28

  3. Казахстан – 29,95 – 43

  4. Вугоршчына – 28,45 – 36

  5. Славенія – 25,90 – 41

  6. Латвія – 25,70 – 32

  7. Украіна – 25,15 – 37

  8. Японія – 24,20 – 29

  9. Эстонія – 21,40 – 21

  10. Бэльгія – 21,30 – 33

  11. Фінляндыя – 20,55 – 36

  12. Францыя – 18,30 – 30

  13. Малдова – 17,25 – 55

  14. Аўстрыя – 16,15 – 46

  15. Чэхія – 15,80 – 26


Узровень самагубстваў - гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год.
Крыніца - "Наша Ніва".
 
 
donjeune
10 ліпеня 2008 @ 12:50
Басы бяз нас  
Яшчэ літаральна ўчора хацеў напісаць жудасна злы пост і паралельна вылаяцца ў ім добрым такім матам. Пра палітыкаў нашых, палітыкаў замежных, амбасадараў і Лёс.
На сёньня засталіся проста крыўда і горкі ападак на дне душы.
Заплянаваны ліпеньскі адпачынак накрыўся вялікім медным тазам.
Застаецца спадзявацца, што хаця б у жніўні пляны зьдзейсьняцца.

Я фігею: выдалі ўсяго-та 150 (ці нават 100) візаў на больш за 1000 чалавек (і мяркую, што гэта тысяча толькі зь Менску, а яшчэ ж гарадзенцы ды іншыя). Вось дзе сапраўдная латэрэя. У сувязі з гэтым пытаньне: колькі ўвогуле тады чалавек паедзе на фэст, улічваючы складанасьці з атрыманьнем звычайных візаў?

Ну й спадзяюся, што тыя шчасьліўчыкі, якія візы атрымалі, і той шчасьліўчык (ці шчасьлівіца), які едзе замест мяне, - усе яны адарвуцца па максымуму.

А ўсё роўна крыўдна. Блін...
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
30 чэрвеня 2008 @ 13:14
Нясьвіж-2  
Нясьвіж руйнавалі, цяпер Нясьвіж будуюць нанава.
Два здымкі тамбура, я быў наўпрост шакаваны. І гэта - уваход у старажытны палац???

2 здымкі )

via [info]juli_erde
 
 
donjeune
21 чэрвеня 2008 @ 11:08
Х__х  
Старая знаёмая,
бяззубая сьцерва цётка-мэлянхолія
артрытнымі рукамі
схапіла мяне за глытку...

Зьяжджаю з гораду ў кайданках сумленьня да панядзелка.
А калі не пашанцуе, то й да наступнага панядзелка.
Не ўспамінайце ліхам!..

І паскудна неяк... і не з-за гэтага лецішча, не.
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
17 чэрвеня 2008 @ 23:55
футбол-5  
Мала таго, што чэхі амаль сэнсацыйна прайгралі туркам, дык сёньня... Божухна, каб так не шанцавала французам...

Франк Рыберы. На роўным месцы атрымаў цяжкую траўму, у выніку чаго яго ўвезьлі на аўтамабільчыку з поля. Чалавек, які ствараў французскую гульню, чалавек, які заўсёды біўся да апошняга, выбыў з гульні ўжо на 10' хвіліне.
25' хвіліна. Пенальці меў месца, але чырвоная картка?? Звычайная практыка пасьля фола ў штрафной - пенальці + жоўтая картка.
Удзесяцёх, без Рыберы, французы маглі спадзявацца толькі на цуд ці на стандартныя палажэньні. А ў выніку пасьля рыкашэту Анры падчас штрафнога італьянцы забілі другі гол.

Я чакаў, што гульня будзе напружанай і нэрвовай, але ж не такой! Карацей, я ў шоку, і ў першую чаргу ад Любаша Міхела.

Я ставіў на чэхаў - выйшлі туркі.
Спадзяваўся на перамогу французаў - выйшлі італьянцы.
Зрэшты, немцы сапраўды выйшлі з групы.
Ну што, перамогуць расейцы швэдаў, як мяркуеце? Думаю, што не, але ж будзе весела, калі каманда Хідынга сустрэнецца з галяндцамі ў чвэрцьфінале.(:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 22:51
дзіцячыя цацкі  
Ну а каб вам лепш спалося сёньня, невялічкая падборка шэдэўраў беларускага вытворцы дзіцячых мяккіх цацак "Luserge".
Усе выявы клікабельны!

"Аист с малышом"


"Весёлый унитазик" (! мой моск !)


Гоблин Юрик , Мышонок Шнырь )

Значок БРСМ , Стриптизёрша  )
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
15 чэрвеня 2008 @ 22:06
вышэйшая матэматыка  
Трэці дзень сяджу за матэматыкай. Да іспыта застаўся толькі адзін заўтрашні дзень. А тэорыю яшчэ вучыць, а з практыку яшчэ даразьвязваць...
А што ж дзіўнага? Немаленькі канспект, 150 старонак тэорыі ў падручніку (зрэшты, яна канспектам як раз і дублюецца), 150 старонак практыкі.

І хоць забейце мяне, я не даганяю метада адзінак і нулей дзеля высьвятленьня рангу матрыцы, ня ведаю, як вызначыць гэты ранг у пашыранай матрыцы, і блытаюсь у разьвязаньні сыстэм лінейных альгебраічных раўнаньняў метадамі Крамэра і Гаўса.
Суцяшае толькі тое, што ў вектарах і аналітычнай геаметрыі я разьбіраюсь лепш.

Але галоўнае - я ніколі столькі не сядзеў за сталом! Бедная мая задніца... %))
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
08 чэрвеня 2008 @ 23:55
я вярнуўся (:  
Вярнуўся зь лецішча. Стомлены, як сабака. Ёсьць пра што напісаць, ёсьць здымкі, якія можна вылажыць, але ўсё заўтра ўвечары. Прабяжаўся па фрэндстужцы за апошні дзень. Я вас бачу.(:
Заўтра будзе звышнасычаны дзень.

А каб гэты запіс ня быў зусім для вас бессэнсоўным - адна спасылка па мінулым Бітлз-фэсьце (на які я, дарэчы, вельмі хацеў зьезьдзіць, але апынуўся ў выніку на дзёўбаным лецішчы.):

9 чэрвеня (панядзелак) адбудзецца суд над Віталем Ізотавым, якога затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі на Бітлз Фэсьце. Хлопцу пагражае крымінальная адказнасьць - ягоная справа перададзеная ў пракуратуру па абвіначаньні ў зьбіцьці міліцыянта.
Суд будзе праходзіць у Лагойску, па адрэсе зав. Банны, 3, прыблізна пасьля 15 гадзіны.
Запрашаю ўсіх, хто мае мажлівасьць, падтрымаць хлопца!


Сам я не паеду - вызвалюсь ад унівэрсітэцкіх спраў пэўна толькі ўвечары.
Ідыятызм поўны. За сьцяг (які, калі не памыляюся, у сьлед за Пагоняй унесены ў сьпіс нацыянальных гісторыка-культурных каштоўнасьцей РБ) на фэсьце зьбіць, затрымаць і асудзіць.
 
 
donjeune
27 траўня 2008 @ 21:23
з Кантакта  
Запрасілі ў Кантакце далучыцца да суполкі "Группа курсантов, которые ненавидят оппозицию!:-x какого хера мы из-за них сидим на базе??!!:O"
Чытаў, сьмяяўся. Яны нават ведаюць, хто такі А.П.Чэхаў, калі ўключылі яго ў варыянты адказаў.
Мдзя, з сэрыі "наврянуццо на-выдатненька".
 
 
 
donjeune
27 траўня 2008 @ 17:12
final countdown  
Заўтра а 12-й здаваць графіку, а я толькі праз 3-4 гадзіны сяду за адмыўку, бо трэба яшчэ абвесьці рапідам...

ТУПАЯ ЖЫВЁЛІНА! ДЗЕ ТЫ БЫЎ РАНЕЙ? Колькі разоў я ўжо заракаўся адкладаць "на потым", а ўсё туды ж.
А, у мяне ж юбілей быў, сьвяткаваў фактычна чатыры дні. Ну да.

А хіба ж я ня ведаў гэтага? Хіба ж ня мог сплянаваць такім чынам, каб пачаць працаваць да сьвят?
А, я ж на тры тыдні наперад не зазіраю. Прынамсі ва ўсім, што тычыцца вучобы.

І вы пасьля гэтага будзеце зьдзіўляцца, чаму архітэктары (ну й студэнты ўвогуле) усё выконваюць у апошнюю ноч?%)

Затое нарадзіўся адзін крэятыўчык, пад катам здымак на 65кб.

+ )
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
19 траўня 2008 @ 21:49
жах з глыбінкі  
Тело десятилетнего мальчика обнаружили в холодильнике во дворе заброшенного дома.
Двор заброшенного дома, специалисты осматривали не раз, но никто не мог и предположить что ребенок которого все ищут находиться в старом холодильнике. По предварительной версии, мальчик умер от переохлаждения, он почти не мог двигаться, внутри размеры холодильника - сорок три на пятьдесят четыре сантиметра.
Антон Закревский, прокурор Шумилинского района: «Данный холодильник старой модели, марка не установлена, двери запираются автоматически, открыть его изнутри невозможно, видимо, ребенок прятался от непогоды, закрылся, и выбраться не смог. Он находился там с 13 мая 2008 года».


Сама па сабе сытуацыя жудасная. Але куды больш зьбянтэжыў адказ пракурора. Якім чынам тую лядоўню, якая адчыняецца/зачыняецца толькі звонку, можна зачыніць знутры? У 43 на 54 см хлопец мог ледзь уціснуцца, відавочна, што зачынілі дзьверцу звонку. Чаму я так кажу? Па-першае, мне знаёмая гэта мадэль лядоўні, па-другое, проста калі стаіць падобны механізм, дзеля таго, каб зачыніць лядоўню, недастаткова моцна пхнуць (ці пацягнуць знутры) дзьверку, - трэба націснуць на ручку.
І нават калі хлапец усё ж здолеў зрабіць гэта сам - навошта яму было запірацца там? Лядоўня стаіць пасярод рэшткаў сьцен хаты, дарэчы, дзе былі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, якія нічога не зрабілі, каб перш за ўсё пазбавіцца ад той лядоўні? Прынамсі адкідваць гэтую вэрсыю ўбок наўпрост непрафэсыянальна. Гэта сьведчыць ці аб тупізме, ці аб жаданьні замяць здарэньне, спіхнуўшы адказнасьць на недастатковасьць тлумачальных размоў у школе ды ў сямьі.
І вось падобныя імбіцылы ахоўваюць спакой звычайных грамадзян? Неверагодна...
 
 
donjeune
19 траўня 2008 @ 19:41
ой-вэй  
З жахам асэнсоўваю, што да апошняй кантрольнай па вышэйшай матэматыцы засталося менш за суткі.
Гартаю канспэкт лекцый і зборнік задач на расейскай, падручнік на беларускай, спрабую ўнармаваць у сваёй галаве курс аналітычнай геаметрыі.

І дзяўбанутыя рэйтынгі канчаткова здохлі, ужо дні чатыры дакладна. Што жэжэшны, што яндэкса. Самае сьмешнае, што яндэкс спачатку вырашыў, што ў мяне больш няма паўтары сотні ўзаемных фрэндаў (то бок "чытачы" = 0 ), і скінуў уніз на 42к пазыцый. А потым адразу здох, сабака. %) Ну й ляці на юх, мне галоўнае не заваліць нічога напрыканцы гэтага курсу.
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
16 траўня 2008 @ 10:57
помнікі  
Пісаў я пра гэта ўчора, напішу й яшчэ раз.

Тое, што робяць з архітэктурнай спадчынай Беларусі нашыя "рэстаўратары", не паддаецца ніякаму тлумачэньню. Працаваць так, як гэта робяць яны, можна толькі пры адсутнасьці нават рэшткаў сумленьня й павагі да сваёй гісторыі.

За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся 40.
Зь 19 000 помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці на Беларусі на пачатку 90-х гг. сёньня засталося толькі 5 000.
Ніякі навабуд на месцы старога не заменіць яго, як бы добра ён не выглядаў зьнешне.

Ну а тое, што зараз адбываецца зь Нясьвіскім палацам... проста немагчыма падабраць словы.



http://www.svaboda.org/content/Article/1115896.html
http://nn.by/index.php?c=ar&i=17148
http://pisalnik.livejournal.com/172398.html
 
 
donjeune
15 траўня 2008 @ 13:37
дзьве навіны  
Калі вы ня супраць, пачну з кепскай.

1. За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся чатыры дзясяткі.

Аляксей Кароль: "У беларускім грамадзтве, на жаль, заўсёды былі пасіўныя, раўнадушныя адносіны да зьнішчэньня помнікаў. Гэта ніколі не выклікала масавых пратэстаў, якія паўплывалі б на зьмену такой палітыкі. Магчыма, гэтым можна патлумачыць пасіўную пазыцыю сучасных апазыцыйных палітыкаў, якія ня бачаць актуальнасьці ў гэтым лёзунгу, каб заваяваць сымпатыі электарату. Але гэта памылка. За лёзунгамі сацыяльнага дабрабыту паўстаюць лёзунгі дабрабыту духоўнага”.
Карэспандэнт: “Дык якойсьці актыўнасьці чакаць можна?”
“Думаю, так. Як толькі зьявіцца крытыка з боку СМІ, апазыцыйныя палітыкі зьвернуць на гэта ўвагу. Таму добра, што “Свабода” ўздымае гэтую тэму”.
Уладзімер Папруга, былы Галоўны дзяржаўны інспэктар аховы гісторыка-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму: існуе занадта магутнае лобі, мала зацікаўленае ў захаваньні гістарычнай спадчыны, але якое актыўна перасьледуе камэрцыйныя інтарэсы. Пры гэтым роля вышэйшага кіраўніцтва краіны ў гэтым працэсе таксама не апошняя.


2.


Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы). Сёлета арганізатары фэсту таксама раяць плянаваць і 17-е.
 
 
donjeune
30 красавіка 2008 @ 11:01
žachi  
Božuchna, jaki ž žachlivy son pryśniŭsia... Pračnuŭsia a pałovie dziaviataj, padumaŭ „daj jašče krychu pasplu”. U vyniku dačakaŭsia HETAHA, praspaŭ 'šče try hadziny, a jak ustaŭ, dyk u halavie nibyta molaty hrukajuć.
Brrr...

Божухна, які ж жахлівы сон прысьніўся... Прачнуўся а палове дзявятай, падумаў "дай яшчэ крыху пасплю". У выніку дачакаўся ГЭТАГА, праспаў 'шчэ тры гадзіны, а як устаў, дык у галаве нібыта молаты грукаюць.
Бррр...
Цэтлікі: , ,
 
 
 
donjeune
21 лютага 2008 @ 15:17
ідэялёгія  
Ну вось я заўсёды адмоўна ставіўся да ўсялякіх там ідэялёгій, паліталёгій ды іншых палітызаваных лекцый. Яшчэ ў каледжы "Асновы сацыялёгіі ды паліталёгіі" мне падабаліся куды меньш за матэматыку з Мычко (хто ведае, той зразумее, што гэта за жанчыншчына была). Іншая справа была з "Асновамі ідэялёгіі", якую Алеся Чэпікава выкладала. Усё проста, мы на яе не хадзілі, а потым за раздрукаваны на ксераксе канспэкт атрымалі залікі. Не, я разумею, што тэарэтычныя веды па гэтых дысцыплінах атрымаць трэба. Але ў нашай роднай краіне ўсё неяк робіцца праз дупу палітыку партыі.
Сядзім сёньня на практычным занятку, размаўляем з выкладчыцай (то бок яна кажа, штосьці запытвае, а мы адказваем). Усё, здаецца, даволі мірна. Але напрыканцы занятка, калі яна раздае ўжо заданьні на наступны раз, размова заходзіць пра фашызм. Трэба было падрыхтаваць даклад па розных палітычных плынях: лібералізму, кансэрватызму, сацыялізму/камунізму, фашызму і тэрарызму. Дык вось, кажучы пра фашызм, выкладчыца пачала распавядаць пра гітлераўскую Нямеччыну. Што там ажно тры рэферэндумы праведзена, а ў ЗША, самай дэмакратычнай краіне, яны, дарэчы, не праводзяцца, якія пытаньні разглядаліся на тых рэферэндумах. На апошнім рэферэндуме абмяркоўвалася магчымасьць далучэньня Аўстрыі да Нямеччыны. І вось тут яна правяла "тонкую" паралель, маўляў, "молодое крыло БНФ" неаднаразова выказвала прапанову аб далучэньні Беласточчыны, Вільні, Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Наўгародчыны ды іншых зямель, на якіх калісьці пражывалі беларусы, да Беларусі і аднаўленьня "страны от моря до моря".
Адкажыце, калі ласка, хіба гэта не параўнаньне з нацысцкім рэжымам? Так, падобныя пытаньні, прынамсі кранаючыеся Вільні, выносіліся нават на абмеркаваньне ў 1990 годзе на Прэзыдыўм Вярхоўнага Савета БССР. Але хіба можна параўноўваць, нават і ня яўна, тэрытарыяльныя спрэчкі з фашызмам?
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
17 сьнежня 2007 @ 14:39
furious. наших гнобят!  
Не выдержали мои стальные нервы, мда. Специально пишу на русском, чтобы донести мысль в первозданном виде и до российских френдов.
Перейдя по этой ссылке , вы попадёте на пост... (как бы помягче сказать-то?..) роССийско-империалистичной свиньи. В общем-то, тема уже пиарилась в беларусских сообществах, благодаря чему, наверное, и получился такой резонанс. За неполную неделю набежало 15 страниц комментов. Собственно сами высказывания вышеозначенного мудака Тёмы и его сотоварищей по идее большого интереса не представляют, но почитайте первые пару страниц комментов с ветками. Смех сквозь слёзы, откровенно говоря, но беларусские френды жару дают. От некоторых ответов я вообще сползал под стол от хохота, ну и сам в сторонке не остался. Так их, мочи тупое быдло!

ЗЫ. Честно говоря, тот пост и его пиар больше напоминают обычную рейтинговую борьбу с целью привлечения к себе внимания, но то, как это делается, то что там говорится достойно минимум кирпича навстречу автору.
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэкляма