Home

Рэкляма

donjeune
01 сакавіка 2008 @ 22:03
Re: "Пра актуальнае"  
Ня думаў, што буду пра ўсё гэта пісаць, але ж натыкнуўся на запіс [info]kapialush'а: Пра актуальнае. Не стрымаўся, мой адказ:

Па першае трэба акрэсьліць маё ўласнае стаўленьне да Аляксандра Казуліна. Яго я ведаю толькі па тых яго справах ды ўчынках, якія ў свой час патрапілі на старонкі газэт, часопісаў, рэпартажы ў навінах ды інтэрнэт-публікацыі. Для мяне ён чымсьці нагадвае Жырыноўскага, хай і параўнанье гэтае недакладнае. І за ягоную кандыдатутру я б галасаваць стаў толькі пры адсутнасьці іншых апазыцыйных кандыдатур.

Тая сытуацыя, у якой апынулася сямья Казуліных, надзвычай складаная й цяжкавырашальная. З аднаго боку хвароба жонкі. Зь іншага - умовы, якія прапанавалі ўлады.
Нагадаю, што хварэла на рак Ірына з 1999 года. Тады яна здолела ад яго пазбавіцца, але прыкладна год таму пасьля чарговага абследваньня зноў знайшлі ракавую пухліну. Зразумела, што дэталі ніхто нікому распавядаць не зьбіраецца, таму можна толькі дагадвацца пра магчымасьць правядзеньня апэрацыі, лекаваньня ды пра іншае. Аднак я ня думаю, што варыянты вырашэньня праблемы не разглядаліся. Чаму тады Ірыну не адвязьлі ў тую ж Нямеччыну раней? Таму што яна была неапэрабельнай? Таму што яна гэтага не хацела? Таму што не хацела ехаць бяз мужа? Вы ня думаеце, што пытаньняў зашмат, што мы ведаем адсоткаў 20 ад усёй праблемы?
Што мы ведаем дакладна? Што ў Ірыны была IV стадыя рака, што пытаньне аб вызваленьні Казуліна ставілася наступным чынам: ці ён едзе з жонкай у Нямеччыну і больш не вяртаецца ў Беларусь, ці застаёцца ў турме. Дарэчы, я ня бачу стоадсоткавай неабходнасьці ў прысутнасьці менавіта Аляксандра побач зь Ірынай падчас лекаваньня. Далей, прапанова вызваленьня ўладамі была зроблена, калі Ірыне заставалася жыць ня больш за месяц. І вось адкажыце мне, што можа выратаваць чалавека, якому засталося жыць пару месяцаў? Толькі Бог.
А магчыма ўсё было зусім ня так. Магчыма можна было б штосьці зрабіць, застацца з жонкай у Нямеччыне, працягнуць яе жыцьцё на нейкі тэрмін. Я ня ведаю. І вы ня ведаеце. І ніхто гэтага ведаць ня можа.

Усе гэтыя падзеі зноў паказалі сутнасьць нашага грамадзтва. Дзе два беларуса, там тры погляда. Замест таго, каб проста паспачуваць чалавеку ў ягоным горы, прыйсьці да касьцёлу, проста моўчкі паспачуваць, зноў былі чутны звыклыя ўжо галасы. Адныя абвінавачвалі чалавека ў эгаізме, другія называлі яго сьвятым, лідэрам Рэзістансу. Вашу маць, людзі! Азірніцеся вакол сабе! Што вы кажаце?

Крый Божа камусьці з нас апынуцца ў падобных абставінах. Але толькі прайшоўшыя праз гэта, напэўна, маюць права крытыкаваць. Ды й то, хутчэй за ўсё яны, азірнуўшыся на саміх сябе, прамаўчаць.
Як можна абвінавачваць чалавека ў надзвычайнай сыіуацыі за тое, што ён мог зрабіць ня так, як зрабіў, а па-іншаму? Я ня маю маральнага права, напрыклад, абвінавачваць чалавека ў тым, што ён, выратоўваючы сябе з будынка, ахопленага полымем, ня выратаваў кагосьці з суседняй кватэры. Я магу адмоўна ставіцца да таго, што інстынкты самавыратаваньня засланілі думкі аб выратаваньні іншых, але не абвінавачваць яго, бо сам я не прайшоў праз гэта і ня ведаю, што б я зрабіў.
Паводзіны чалавека ў складаных, надзвычайных сытуацыях, зь якімі ён не сутыкаецца хаця б некалькі разоў у год вельмі цяжка ацэньваць. Ды й нікому не патрэбна гэтая ацэнка.

Вось адкажыце, тыя, хто казаў, што трэба было зьязджаць зь Беларусі па прапанове ўладаў: вам стала лягчэй ад таго, што вы сказалі "ён дурань, а я малайчына, таму што на яго месцы зрабіў бы вось так і так, я ня гэтак і гэтак"?
Ня мае розьніцы, слушным было рашэньне заставацца ці не. Істотна толькі вашая пазыцыя да гэтага. Напэўна, куды прасьцей сказаць "ён дурань", чым паспрабаць зразумець і паспачуваць.

Мне крыўдна.
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
26 лютага 2008 @ 10:29
25.02  
У панядзелак мне трэба было зайсьці на Ўправу каб даведацца пра ўмовы выставы, якая павінна адбыцца недзе ў красавіку. У вакенцы паміж парамі й прызначаным часам я заехаў дамоў паабедаць і зусім выпадкова залез у сеціву, дзе даведаўся пра акцыю памяці, заплянаваную на 18:00.
Так атрымалася, што, прыехаўшы на Ўправу я як раз сустрэўся з хлопцамі, якія зьбіраліся ехаць на плошчу. Таму адным стрэлам двух трусаў забіў: і ўсе пытаньні наконт выставы высьветліў, і на акцыю паехаў, як і жадаў.

Калі мы прыехалі, на плошчы было калі 200 чалавек. Няшмат, але мне здавалася, што прыйдзе яшчэ меньш. Некалькі чалавек раздавалі партрэты Ірыны Казулінай. Ішоў часам дождж, дзьмуў даволі моцны вецер, таму сьвечку запаліць не атрымалася. Трэба было хаця плястыкавы кубачак узяць.
Расьцягнуўшыся ў ланцуг, мы стаялі ўздоўж прашпэкта з партрэтамі ў руках. Праязджаючые аўтамабілі прыпынялі свой рух, часам сыгналілі. З міліцэйскай машыны, якая патрулявалапа прашпэкце перад намі неяк апяшала заклікалі не выходзіць на праезжую частку. Дарэчы, гэта тычылася хутчэй фатографаў, бо проста стаялі на бардзюры. У цэнтры, ля нулявога кіламэтру запалілі крыж са сьвечак. Прыкладна праз паўгадзіны зьвяілася расьцяжжка "Свабоду Казуліну". Сабралася ўжо каля 400-500 чалавек. Было вырашана рушыць да Чырвонага касьцёлу. Мяне, калі я апынуўся побач з расьцяжкай, папрасілі дапамагчы яе патрымаць. Вось так мы й пайшлі да плошчы Незалежнасьці: калёна людзей са сьвечкамі й партрэтамі ды расьцяжка з боку прашпэкта. Пакуль прэцысія ішла, да яе далучылася яшчэ пэўная колькасьць людзей. За будынкам КДБ мяне зьмянілі, я апынуўся ў натоўпе, дзе сустрэўся з [info]ales_mazanik. Так далей і ішлі.
Не магу больш-меньш дакладна вызначыць колькасьць людзей, сабраўшыхся ля касьцёлу, але, калі галава калёны падыходзіла да яго, яе хвост заходзіў за вугал гатэля "Менск". Таму ня вельмі памылюся, калі скажу, што там было каля 1000-1500 чалавек. Потым да людзей выйшаў сьвятар Беларускай аўтакефальнай народнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч, прачытаў малітву. Было вырашана зьбірацца штодзень а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы, пакуль Казуліну не дадуць разьвітацца з жонкай на пахаваньні. А 19:40 акцыя скончылася ўскладваньнем кветкак ды запальваньнем сьвечак ля партрэту Ірыны Казулінай, уставляваным каля касьцёлу.









Для ўсіх тых пачвар, камэнты якіх зьяўляліся ў запісах з заклікам прыйсьці на акцыю памяці, якія, пускаючы сьліні, дзяўблі па клявішах, зьдзекваючыся над сямьёй, над памёрлай, я б хацеў сказаць вось што: абламіцеся, ніякага палітычнага нават адценьня акцыя не насіла. Ніводнага лёзунга, ніводнага закліка, акрамя патрабаваньня адпусьціць Казуліна хаця б на пахаваньне жонкі. Людзі сапраўды прыйшлі падтрымаць дочак ды выказаць свае салідарнасьць і спачуваньне.

Дарэчы, напярэдадні акцыі была распаўсюджана інфармацыя аб тым, што ў Казуліна ёсьць 4 дысцыплінарных парушэньні, таму кіраўніцтва турмы супраць таго, каб яго адпускалі. Пасьля акцыі Казуліна адпусьцілі на трое сутак для разьвітаньня з жонкай. ( http://www.charter97.org/ru/news/2008/2/26/4206/ )

Здымкі, храналёгія, відэа:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15324
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15320
http://naviny.by/rubrics/society/2008/02/25/ic_articles_116_155730/
http://www.svaboda.org/content/Article/1044964.html
http://charter97.org/ru/news/2008/2/25/4198/
http://vasukovich.livejournal.com/2949.html
http://toxaby.livejournal.com/177041.html
http://lidial.livejournal.com/84327.html

Акцыя адбудзецца й сёньня, а 18:00, Кастрычніцкая плошча. Але, нажаль, на гэты раз без мяне.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
16 верасьня 2007 @ 22:25
король умер  
Из сегодняшнего утреннего выпуска «Евроньюс» узнал о смерти Колина Мак Рэя. Очередная злая шутка судьбы – король ралли разбился, летя на вертолёте недалеко от своего поместья. Первый и пока единственный англичанин, завоевавший титул чемпиона мира по ралли, легенда автоспорта, кумир миллионов фанатов гонок больше не выйдет на трассу. На борту вертолёта находились ещё четыре человека, среди которых был и его сын. Все погибли.
Цэтлікі:
 
 
donjeune
13 сакавіка 2007 @ 19:55
...  
Всякий знает, что у скорпиона есть жало. Но жало человека может заключаться и в словах, которые кажутся привлекательными. Надо хорошо узнать человека, прежде чем поймёшь, не являются ли его слова жалами. Обязательно ли так же хорошо знать скорпиона? Он хоть и жалит, но хотя бы не пытается это скрыть.
дальше-больше )
Цэтлікі:
 
 
Настрой: melancholy
Цяпер грае: пустота...
 
 
donjeune
04 студзеня 2007 @ 20:24
 
Из сказанного и выслушанного мной вчера.
"Ну как Новый год?"
    "А... и не спрашивай."
"Что так?"
    "Я под Новый год на похоронах была."   ... бабушка. Она была тем человеком, который "вырастила меня, сделала меня такой, какая я есть сейчас".

Что тут скажешь? На ум почему-то лезет только всякая пошлятина навроде "сочуствую". Не лучше ли просто помолчать?
На фоне этого все размышления о том, насколько плохо прошёл день выглядят смешными. День хорош хотя бы потому, что где-то рядом есть близкие и родные тебе люди. Но понимаешь это только когда смерть проходит рядом.
Цэтлікі:
 
 
Настрой: ------
Цяпер грае: ------
 
 
 
 

Рэкляма