Home

Рэкляма

donjeune
31 сьнежня 2037 @ 23:59
Перадусім  
Шчыра вітаю вас, шаноўныя паны й паненкі, на старонках свайго жж!


У гэтым першым запісе я мушу распавесьці вам колькі словаў пра сябе й манэру вядзеньня гэтага жж.
Па-першае, кораценька пра сябе. Акрамя інфармацыі з прафайла дадам, што сам я па прафэсыі архітэктар, цікаўлюсь гісторыяй Беларусі ды Ўсходняе Эўропы, люблю здымаць, і часам гэта ў мяне атрымліваецца.(:
Таксама кой-чаго цікавага вы можаце даведацца з паста палутарагадзічнай даўнасьці "100 фактаў" (зрабіў там невялічкі апдэйт, 09.06.2008). На падыходзе некалькі запісаў, якія будуць дададзены сюды.
Па-другое, пра жж. Пішу пра сваё жыцьцё, пра падзеі, што адбываюцца вакол мяне, часам зьмяшчаю рознага кшталту артыкулы ды разбаўляю гэтую сумесь спасылкамі ды сваімі здымкамі.
Па-трэцяе, пра фрэндаў. Калі хтосьці дадае мяне ва фрэнды, звычайна я адказваю ўзаемнасьцю. Выключэньне складаюць толькі рознага кшталту боты ды расейскія юзэры-тысячнікі. Калі я вас дадаў, значыць мне як мінімум цікава вас чытаць. Ці фрэндаваць мяне ў адказ - справа вашая, але, mea vota, узаемнае фрэндаваньне прыемнее.(; Першым нікога з узаемных не выдаляю, акрамя сур'ёзных канфліктаў.

Ну вось, здаецца, і ўсё. Калі маеце якое пытаньне, жадаеце проста што-небудзь сказаць - адпісвайцесь у гэтым запісе.
Прыемнага чытаньня!
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
02 ліпеня 2008 @ 16:45
новыя юпікі  
Зрабіў сабе новых юпікаў, тры штукі.
Калі хто захоча зацаніць - калі ласка пад кат. (;

see more )
Калісьці бачыў гэтую прогу, але столькі вады ўцякло, што й запамятаваў, дзе яна ляжыць. А за наводку дзякуй [info]v_mariamna.
Спасылка: http://www.sp-studio.moy.su/
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
09 чэрвеня 2008 @ 16:09
жэжэшная справаздачка  
З другой спробы падабраў новыя колеры для жж. (Дарэчы, што скажаце?))
Пачысьціў прафайл.
Дадаў запіс "Перадусім".

А хто ведае, як падкараціць сьпіс тэгаў? Неабходна, напрыклад, перайменаваць тэгі "здымак" у "здымкі"? Разумею, што можна па-асобку, кожны запіс, але калі іх пад сотню, то можна звар'яцець. Мо' неяк праз кансоль можна?
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
05 красавіка 2008 @ 17:47
бягучае  
ByFly прыемна зьдзівіў. А менавіта: заходжу я сёньня паглядзець, наколькі я залез у мінус, і бачу, што я падлучаны па тарыфу 600/512 (а падпісваўся я ў свой час на 300/256). Высьветлілася, што замест тарыфаў з уключаным трафікам 300/256 і 600/512 яны паставілі тарыфы 600/512 і 1200/1024 адпаведна за тую ж абанентку. Вах!, падумаў я. Інтэрнэт стаў больш танным, кошт кожнага мб звыш трафіку застаўся тым жа (45 руб.), але, улічваючы зьмяненьні тарыфаў, ёсьць падставы задумацца, а ці ня лепш мне перайсьці на 1200/1024, каб не плаціць штомесяц за мегабайты звыштрафіку.
А яшчэ я нарэсьце знайшоў сярод іх радыёстанцый адну, якая заяўлена ў жанры Classic Rock. Што ні песьня - то гіт. Bob Dilan, усялякія The (Birds, Doors, Band etc), шмат яшчэ якіх прыемных гуртоў. Адно шкада, каб слухаць іх на халяву, трэба падлучацца па гасьцявому канэкту, а калі сядзіш у нэце/жж/асьцы, то каб паслухаць радыё, трэба ўжо плаціць за трафік. Неяк яны па-дзіўнаму зрабілі. Бо магчыма ж неяк разьмяжоўваць трафік на платны/бясплатны і па аднаму падлучэньню.

І я абажаю проста начныя размовы ў асьцы паралельна з выконваньнем праэкта. Вось учора з [info]zorka_venera балбаталі пра сумленьне.
Як вы думаеце, паняцьці гонару, сумленьня, абавязку - ці тоесныя яны? Ці можна паступіць насуперак сумленьню, але згодна з кодэксам гонару? І што тады горш? Страціць павагу да сабе праз парушэньне таго кодэксу (гонару ,этыкету, інш) ці адчуваць пакуты сумленьня, але не парушыць яго? Што больш важліва для вас: сумленьне, голас розуму, кодэкс гонару? І як у вас справы з вашым сумленьнем, маўчыць яно ці адсочвае кожны ваш крок і выражае сваю згоду/нязгоду?
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
17 лютага 2008 @ 16:49
чым бы дзіцё ня цешылася...  
...абы не зацяжарыла, ага.
Сёньняшні дзень абяцаў быць надзвычай нудным. З усіх спраў узгадваўся толькі малеенечкі чарцёжык па перапланіроўцы кватэры, які трэ' было проста дааформіць.
Ан не, я знайшоў сабе справу!))
Некалькімі днямі раней я аднавіў DirectX да версыі 9.0с, разьвязаў пытаньне з калёнкамі, якія пачалі чамусьці трохі шумець, паралельна аднавіў драйвер на аўдыёкартку. А сёньня вось вырашыў паглядзець аднаўленьні на GeForce 6600GT. Знайшоў, ага. Згодна інструкцыі мне было прапанавана спачатку выдаліць усталяваную прогу nVidia, каб замест яе паставіць новую. Што я й зрабіў. Аднак разам зь ёй выдалілся й драйвера на чыпсэты мацярынкі, PCI мост ды SM шыну, у выніку чаго зьнікла сеткавая картка ну й іншага па дробязі. Пайшоў шукаць кружэлку з драйверамі на мацярынку (дарэчы nForce4 EP-9NPO3 Ultra). Што вы думаеце? З амаль трох дзясяткаў розных кружэлак патрэбнай не знайшлося! Як вынік пайшоў шукаць па беспарольцы ў сеціве драйвера. Знайшоў, 40мб. Па беспарольцы спампоўваць, ага, дзьве гадзіны й тысяч дзесяць рублёў. Аднак мне пашанцавала. Злавіў знаёмага з адсл-ам, які ўжо зьбіраўся ў хуткім часе кудысьці ехаць. Папрасіў спампаваць, прыехаў да яго, забраў, вярнуўся, усталяваў. Трам-пам-пам!))) Усё запрацавала.)) Сяджу зараз давольны, як слон, з усебакова адноўленым кампом. "Лепота"...
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: creative
 
 
donjeune
13 лютага 2008 @ 21:57
новы твар жж  
А маёй старой аватарцы ўжо больш года, як высьветлілася. З гэтай нагоды вырашыў аднавіць яе.
Атрымалася вось што:



Што думаеце?(:
Цэтлікі: , , ,
 
 
donjeune
11 лютага 2008 @ 03:04
урачыстасьць думкі  
Узята адсюль.

donjeune on 10 лютага 2008 19:56 (local)
ні разу ня бачыў такой магчымасьці. хіба што толькі праз выбар паказу старнокі запіса з камэнтамі: стыль як у тэмы ці стандартны. Я памятаю, што такая магчымасьць выбару была раней, але дзе яна зараз ня памятаю.

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:02 (local)
яна недзе побач

donjeune on 10 лютага 2008 20:06 (local)
Ісьціна дзесьці побач, агент Скальлі.))
ЗЫ. Дарэчы, 50-ты камэнтар. Вось і ня трэба шукаць як згарнуць галіны - самі павінны зараз згарнуцца.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:19 (local)
гэта быў усё-ткі Фокс Малдэр)))
і яны павінны згартацца калі трэба а не калі захочуць))

donjeune on 10 лютага 2008 20:22 (local)
Трах-цібідох-цібідох! Сім-сім-салабім, КАМЭНТАРЫ, ЗГАРНІЦЕСЯ!)))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:26 (local)
трэба было сказаць ЛЯСЬКІ-МАСАСЬКІ!!!
а ўвогуле, як казаў Амаяк, спачатку дрэба дзьмухнуць, бо калі не дзьмухнеш то ніякага цуду не ўбачыш)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:28 (local)
Дык а дзьмухнуў, і нават волас з барады адарваў. Усё як трэба! А яшчэ трэба зрабіць некалькі пасаў рукамі. І вось вынік - яны такі згарнуліся!))

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:36 (local)
не пакінулі ім выхаду -- з усіх бакоў аблажылі чараўнікі))

donjeune on 10 лютага 2008 20:40 (local)
ну, а то штосьці гэтыя камэнтары зашмат сабе дазваляць сталі: то яны жадаюць знарнуцца, то яны не жадаюць...
слова чараўніка - яно моцнае, насуперак усім жаданьням!)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:42 (local)
тут усё павінна быць проста: чараўнік сказаў -- камэнтар зрабіў...і ніякіх пытанняў)))

donjeune on 10 лютага 2008 20:50 (local)
менавіта. у камэнтароў у параўнаньні з чараўнікамі ня больш правоў, чым у міліцыянта ў параўнаньні з агл'ам.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 20:55 (local)
чараўнік чалавек, а камэнтар -- не..з гэтай дыскрымінацыі й растуць вушы падпарадкавання..тут свая справа, міліцыянты ні пры чым))

donjeune on 10 лютага 2008 21:00 (local)
зразумела што ні пры чым. гэта метафарычнае параўнаньне, магчыма ня вельмі ўдалае. я ж чараўнік, а не паэт.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:04 (local)
у чараўнікоў таксама ёсць душа))
і калі трэба -- яна здольнае на ўсё, і палёт той душы не рахзбіць не спыніць не стрымаць)))

donjeune on 10 лютага 2008 21:09 (local)
натхненьне ды душа - гэта тое, што адрозьнівае чалавека ад камэнтара.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:12 (local)
ну скажам так -- у сапраўдны камэнтар чалавек кладзе частку душы і кавалачак натхнення, але ж да памеру чалавека камэнтар ніколі не дарасце, таму і будзе падпарадкоўвацца свайму стваральніку-дэміюргу))

donjeune on 10 лютага 2008 21:17 (local)
увогуле можна сказаць, што камэнтар - гэта дзіця, а чалавек-стваральнік - бог. сапраўды, дзіця можа вырасьці, парадзіць пасьля сабе цэлую галіну іншых камэнтароў, якіх бы не было безь яго (нягледзячы на неабходнасьць прысутнасьці пэрсанальнага чалавека-бога), але дарасьці да ўзроўня стварыўшага яго - ніколі.)

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:23 (local)
менавіта так *паправіў акуляры* і тут можна правесці доўгую паралель з тым, што робяць бацькі каб паставіць сваё дзіця на ногі, так і стваральнік камэнтара павінен клапаціцца пра развіццё камэнтару і думак якія першапачаткова ўкладзены ў яго..але ж дзеткі часам перарастаюць сваіх бацькоў -- бо яны цалкам растуць, а камэнтар падзяляецца кожны раз і звужаецца))

donjeune on 10 лютага 2008 21:33 (local)
о, безумоўна, калега! *таксамака паставіў акуляры на месца, не, сур'ёзна*
і, раз за разам гледзячы на ўсё новыя і новыя галіны камэнтароў-нашчадкаў камэнтара праайца, я ўсё не спыняюся зьдзіўляцца як жа падобна жыцьцё камэнтароў на жыцьцё людзей. сколькі разоў бачыў ужо я, як пасьля вялікага, разумнага й магутнага продка паступова нараджаліся ўсё больш і больш неразумныя ды кволыя. таму я лічу, што стваральнік камэнтара нясе адказнасьць ня толькі за лёс свайго камэнтара, але й за лёс усёй галіны камэнтароў-нашчадкаў!

nikita_syskov on 10 лютага 2008 21:38 (local)
так-так! як патрыярх і сапраўдны Бацька сваёй сям'і павінен клапаціцца пра сваіх нашчадкаў, так і стваральнік камэнтара павінен думаць пра лёс кожнага, нават самага маленькага камэнтарчыка з ягоанй галіны, ахінуць пяшчотай і лагодна накіраваць у патрэбным накірунку - -да роськвіту і найлепшага выгляду
усё...мну стамілася, мну пайшло спаць бо 3 дні сьвята гэта кул, але ж наперадзе 5 дзён працы з ранку да ночы

donjeune on 10 лютага 2008 21:40 (local)
аналягічна, калега. толькі замест працы вучоба, а сёньня ноччу прыйдзецца ўсё ж папрацаваць. бывай.


Увогуле, нам з гэтым калегай лепш не сустракацца ў камэнтах. Флуд не па сабжу забясьпечаны. Зь іншага боку, прынесьлі карысьць - камэнтары ўсё ж згарнуліся.)))
А мяне гэта ўсё вось да якога пытаньня прывяло:

Як вы лічыце, у якой ступені мы самі кантралюем сваё жыцьцё? А калі ўзяць нават сваё цела, наколькі кантралюем мы яго, неад'емлемую частку саміх сябе? Можна мы занадта самаўпэўненыя і здольны ўплываць куды меней на свой лёс, чым ганарліва лічым?

ЗЫ. Вось зараз завяршаю гэты чортавы дзіцячы садок. Заўтра ўвечары чакайце малюнкі як пацьверджаньне. Не, то бок не заўтра, а ўжо сёньня.)
 
 
donjeune
07 лютага 2008 @ 12:29
лікбез  
Адносна нядаўна ў сьвет выйшла апошняя версыя 3ds max - 2008. Юбілейная, ужо дзясятая (3D Studio MAX 2, 3D Studio MAX R3, 3ds max 4 + 3ds max 4.2, 3ds max 5 + 3ds max 5.1, 3ds max 6, 3ds max 7, 3ds max 8, 3ds max 9, 3ds max 2008, да таго ж быў, здаецца, і самы першы 3ds max, а яшчэ дадайце розныя service pack's...).
Першае маё знаёмства адбылося яшчэ з версыяй 3.1, гадоў сем ці восем таму. Тады я метадам тыка пабудаваў нейкіх цыліндрыкаў і нават асьвяціў іх. Ці ня з гэтага пачаўся ланцужок тых падзей, якія прывялі мяне ў мае сёньня?(:
А на кожную новую мадыфікацыю праграмы распрацоўнікі, зразумела, стваралі новы лягатып. Знайшоў іх у сеціве, праглядзеў і нібыта убачыў усю гісторыю разьвіцьця 3д-мадэляваньня.
Чаго й вам раю. Усё роўна малюначкі невлікія.)

Read more... )



А апошні падабаецца больша за ўсе астатнія. Неяк вельмі па-сучаснаму.
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: working
 
 
donjeune
24 студзеня 2008 @ 19:26
хуткасьць, таннасьць, віншавальнасьць  
Гэта чортава малпа далучылася да ByFly! Йохохо! Цяпер, калі я дома, вы зможаце адшукаць мяне ў асьцы.
Вось што мне спадабалася менавіта ў байфлаеўцаў, дык гэта бясплатная арэнда мадэму на час карыстаньня.
А не спадабалася тое, што трафік не пераходзіць у наступны месяц, толькі грошы.

Аднак усё ж гэта лепш, чым беспаролька ці траты на набыцьцё мадэму ды сплітэра.

А яшчэ здабыў цалкам Simpsons & Футураму. Буду насалоджвацца бліжэйшыя дні.(:

А яшчэ ў трох жж-юзэраў сёньня дзень нараджэньня. У [info]afradyta, [info]antart і [info]licvinkabelarus. Хоць я вас і ня ведаю асабіста, але спадзяюся, што ўсе вы выдатныя людзі. Такімі і заставацеся! (:
 
 
donjeune
04 студзеня 2008 @ 11:28
system  
Як я й пісаў, сьвяты скончыліся.
Таму - да пабачэньня навагодняя тэма, прывітаньне стара-новая тэмка.)

//Млін, як мяркуеце, гэтыя запісы пра зьмены тэм/профілю/іншага - гэта паказчык таго, што пісаць не аб чым, гэта сродак прыцягненьня ўвагі, ці ўсё нармальна, проста я люблю жж?(://
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: creative
 
 
donjeune
03 студзеня 2008 @ 15:32
першы пост-2008  
Ну што, сьвяты скончыліся? Амаль што, калі не лічыць праваслаўнае Раство Хрыстова. Да таго ж, да яго шчэ тры дні. У гэты ж час перад Новым годам многія толькі-толькі выходзілі на паляваньне за падарункамі. Таму будзем казаць пра мінуўшыя дні, а Раство пакінем на потым.
Сам Новы год прайшоў дома, як і большасьць папярэдніх Новых гадоў. Елі, пілі, сьвяткавалі, - карацей, усё як заўсёды. Даволі міла, даволі ўтутльна, але й даволі сумна. Была адна прапанова, але мяняць дамоўленасьці за два дні мне не хацелася. Трэба адраджаць традыцыю, якая існуе ва ўсім сьвеце, а ў нас была зьнішчана падчас існаваньня атэістычнай савецкай улады: Каляды сустракаць у сямейным коле, а на Новы год ісьці да сябраў. Што такое Новы год? Звычайная зьмена дат. Тое самае, як ноч з 30 верасьня на 1 кастрычніка, напрыклад. У сьвяце Нараджэньня Хрыстова сэнсу куды больш, менавіта яго трэба сустракаць з роднымі. Усе гэтыя разважаньні да таго, што наступны Новы год я буду сустракаць, хутчэй за ўсё ня дома. Надакучыла.
А потым, 2 студзеня, быў яшчэ дзень нараджэньня маці. Усё ж такі два сьвяты запар – гэта жорстка. Але нічога, адсьвяткавалі. Куды ж мы з падводнай лодкі?)
І зь сёньняшняга дня сапраўды пачаўся новы год. Яшчэ не пацучка, да кітайскага новага году шчэ дзесьці месяц-паўтары, але лічбы зьмяніліся, а зь імі штосьці і ў мяне. Патэлефанаваў Віктар з працы, спытаў, у якім я стане, ці магу ўжо зь імі сустрэцца. Разумеючы хлопчык, нічога ня скажаш. Дамовіліся на заўтра.
Хтосьці зараз рыхтуецца да экзамэнаў, хтосьці яшчэ сьпіць пасьля добрага сьвяткаваньня, хтосьці ўжо працуе, хтосьці вярнуўуся з начной зьмены й ціха пасапывае, каб увечары сустрэць надышоўшы ўжо год зь сямьёю. Хто б вы ні былі, дзе б вы ні былі, чым ні займаліся зараз, - шчасьця вам вялікага й посьпехаў! Лёккіх пытаньняў, галавы бяз болю, добрай працы, прыемных сноў.
Афіцыйна ў Беларусі 2008 год абвешчаны годам здароўя, апазіцыйна – годам БНР, бо 90 год як яна была створана, а асабіста ў мяне гэты год будзе годам перабудовы. Фізычнай, душэўнай, духоўнай. Немагчыма зараз адказаць, наколькі глыбокай ці пасьлядоўнай яна будзе, але факт яе існаваньня я магу пацьцвердзіць. Які ўжо дзень жыву з адчуваньнем, нібыта ўсё вакол наэлектрызавана, іскры амаль што бачныя, маленечкі штуршок – і лавіна панясецца. Ведаць бы, зь якога боку падысьці, каб цябе не падамнула. Але ж высьветлім па дарозе, як і заўсёды.

А яшчэ я пачаў вучыцца граць на гітары. Вывучыў трохі акордаў, сяджу над гамамі. Вось.(:

ЗЫ. Для ўсіх аматараў статыстыкі, хто прапусьціў рэклямку, даю спасылку http://www.livejournal.ru/counter . Жадаеце пабачыць, хто зазірнуў на вашу старонку за апошні час? Ці мабыць жадаеце пабачыць колькасьць хітоў за гадзіну, дзень, месяц, год? Ці колькасьць камэнтаў? Вэлкам!)
Цэтлікі: , , , ,
 
 
Настрой: calm
 
 
donjeune
20 сьнежня 2007 @ 13:32
усебакова рыхтуемся да сьвят  
А да Новага году 10 дзён.(:
Можаце паспрачацца, што насамрэч 11, але 31 сьнежня для мяне ўжо ня лічыцца.)
Так ці інакш, а я знайшоў файную навагоднюю тэмку для жж.
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: creative
Цяпер грае: 14. Within Temptation - See Who I Am [04:51]
 
 
donjeune
05 сьнежня 2007 @ 17:03
бягучае  
Вырашыў сесьці за атрыманае ўчора ад партыі (то бок бацькоў) заданьне: зрабіць прыкладны сьпіс электраўсталяваньня ў нашым будуючымся доме. Лёгка сказаць. Прыйшоў да высновы, што спачатку трэ' зрабіць больш-меньш якасны эскізны праэкт, каб дакладна ведаць, колькі й дзе будзе лямпачак, разэтак etc. Заўтра было б няблага зазесьці за 3дмакс, пабудаваць абрысы інтэр'ераў, каб далей іх распрацоўваць з алоўкам у руцэ.
Хацеў хоць штосьці зрабіць сёньня па праэктаваньню, але прачнуўся толькі а першай гадзіне(!). Ну й якая тут можа быць праца?

Але галоўнае я пакідаю на канец допісу. Краіна маіх думак з чорна-сіза-шэрай ператварылася ў такую, якая яна зараз ёсьць. То бок я зьмяніў дызайн жж.(:
Цэтлікі: , ,
 
 
donjeune
07 кастрычніка 2007 @ 19:00
1 год журналу.  
С днём рождения, мой ЖЖ!!! :D


Да, если верить записи в профиле, то первая запись была создана шестого октября 2006 года. Журнал, созданный когда-то из любопытства, стал почти что неотъемлемой частью жизни, средством общения, поводом для знакомств, ну и способом на других посмотреть и себя показать. (:
Так что поздравляю себя, журнал и всех, кто его читает, с праздником.
Отдельное спасибо всем моим френдам, потому что видеть, что весь тот бред, который здесь появляется, кому-то интересен, очень приятно. К тому же, без вас я бы давно закинул это дело.)

Ещё есть один отчётец самых накомментивших в журнале за год:



Top Commenters on [info]donjeune's LiveJournal
(Self comments excluded from rankings)
1[info]chatlanka172 172
2nedomistik88 88
3[info]emkuli66 66
4[info]koshastaya52 52
5[info]stasja_14fev45 45
6[info]ru_tyan36 36
7[info]tchuda27 27
8[info]flame_dragon2726 26
9[info]umbra_umbra22 22
10[info]emosadomaza15 15
11[info]fnadezhda15 15
12[info]bsoo14 14
13[info]sfuma_to13 13
14Anonymous12 12
15[info]nadzeia8 8
16[info]fionaprincess6 6
17[info]cold_play_girl6 6
18[info]fallrise6 6
19[info]henker_6 6
20[info]zorka_venera5 5
21[info]r_a_t__k_i_n_g4 4
22[info]v_mariamna2 2
23[info]kolunych2 2
24[info]meaerror2 2
25[info]ktulhu_ftahn2 2
26olgakrauze2 2
27[info]chris_gomel1 1
28[info]volga_871 1
29[info]am_journalistka1 1
30top30b0t1 1
31[info]zolata1 1
32birthdaybot111 1
33[info]vitaminnka1 1
34[info]felix_by1 1
35[info]gegeped1 1

Total Commenters: 36 (1 not shown)
Total Comments: 1253

Report generated 07.10.2007 19:00:34 by [info]scrapdog's LJ Comment Stats Wizard 1.7



И одна новость:

Пачынаючы з гэтага поста, блог будзе весціся на дзьвюх мовах: беларускай (пераважна) і расейскай. Тлумачыцца гэта маім уласным жаданьнем правесці нешта кшталту эксперымента: змагу лі я на пачатку хаця б пісаць па-беларуску, як хутка можна авалодаць мовай, якую я лічу сваёй роднай мовай, але на якой фактычна не размаўляў і не пісаў, калі не лічыць некаторыя выпадкі, амаль што пяць гадоў, што гэта зьменіць для мяне. Ну й таксама гэта можа тлумачыцца тым, што мне вельмі не спадабалася выказваньне аднаго майго сябра кшталту таго, што беларуская мова – мёртвая мова. Гэты эксперымент будзе працягвацца да Новага года, а там паглядзім.
Клапоціць мяне толькі тое, што мой узровень валоданьня мовай далёк ад эталону, а добрага слоўніка побач няма (Вось і пытаньне да вас: мо’ вы ведаеце, якога аўтара і дзе яго набыць?). Я ў гэтым пакуль чымсьці падобны на сабаку, які ўсё разумее, але размаўляць ня можа. Таму даруйце за магчымыя памылкі і не забывайце мне пра іх казаць, ага? (:
Цэтлікі: , ,
 
 
Настрой: ecstatic
Цяпер грае: Happy Birthday
 
 
donjeune
26 верасьня 2007 @ 23:13
приглашаем  
Для всех студентов-архитекторов БНТУ, которые ещё не видели объявки на четвёртом этаже пятнашки (а что, ещё есть такие?):

http://af.rj.tj/


Новый и набирающий популярность неофициальный форум для студентов-архитекторов БНТУ. Вливайтесь! (:
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
08 жніўня 2007 @ 23:32
PR  
Да, да, да. Пиар.(:

Для поступивших-учащихся в БНТУ - создано весной этого года сообщество [info]bntu_by.
Присоединяйтесь!
Цэтлікі:
 
 
Настрой: artistic
 
 
donjeune
21 ліпеня 2007 @ 20:14
опросник  
У меня ко всем ещё не закинувшим френдам свои жж вопрос:

Почему вы решили завести свой блог?

Я, например, очень хотел добавить комментарий в посте одного знакомого юзера, а у него (у неё, точнее) были запрешены анонимные комментарии.
Цэтлікі: ,
 
 
donjeune
19 ліпеня 2007 @ 18:26
 
Карта друзей
Цэтлікі:
 
 
Настрой: wow!
 
 
donjeune
29 чэрвеня 2007 @ 22:51
да ни о чём  
До вторника ухожу в загул. Точнее уезжаю в деревенскую глушь. Так что, как ни крути, вым придётся от меня отдохнуть. Ну и мне от вас. Шутю, конечно.) Мне без вас никуда. Ну и разумеется постраюсь привезти что-нибудь интересное. Ведь, как открыл мне недавно один товарищ с укуренным котом на юпике, я совершенно гениальный фотограф (и столь же гениальный архитектор). Ни одному его слову я не поверил, но с его стороны видней.

Ещё одна бесполезная, но занятная новость: один мой пост попал в "top30 на яндексе самых обсуждаемых тем в блогосфере". Почему такой бестолковый пост попал в такой бестолковый рейтинг? Впрочем, вы можете посмотреть сами и по ссылке в комменте бота даже проголосовать.

И последнее: периодически, волнами, в журнал заходят совершенно незнакомые люди, у которых со мной нет даже общих интересов, не то что даже сообществ. Как вы это делаете?) Я ничего не имею против, наоборот, но интересно же.(:

ЗЫ. Шурик, готовься. Есть большая вероятность, что я заеду посмотреть на место для столба то ли в субботу, то ли в понедельник.(;
Цэтлікі: ,
 
 
Настрой: sleepy
Цяпер грае: Ben Webber
 
 
donjeune
28 чэрвеня 2007 @ 23:00
бонус  
Всем кириллическим пользователям ЖЖ дарит два виртуальных доллара. Подробнее об этом здесь .
Цэтлікі:
 
 
 
 

Рэкляма